РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бастры
 
(Байструкi, Банкарты, Букарты, Крапiўнiкi)
Пазашлюбныя дзецi; у эпоху сярэднявечча i пазней - дзецi ад неасвячоных царквою шлюбаў. Нараджэнне Б. у класава-антаганiстычным грамадстве лiчыла¬ся антысацыяльнай з’явай. Згодна хрысцiянскай маралi, нормаў звычаёвага права i дзярж. кодэксаў феадальнага права (Статуты Вял. кн. Лiтоўскага 1529, 1566, 1588), яны не мелi амаль нiякiх саслоўных i сацыяльных правоў, уваходзiлi ў катэгорыю нявольных сялян (чэлядзь нявольная); у гарадах служылi наглядчыкамi, прыбiральшчыкaмi смецця, гною, катамi, caнiтapaмi ў шпiталях; складалi карныя i спецыяльныя атрады ў войску. Супрацьпастаўленне Б. грамадству вымушала ix займацца зладзействам, разбоем. жабрацтвам i iнш. Поўныя цi абмежаваныя правы маглi атрымаць толькi ў выпадку ix афiцыйнага ўсынаўлення цi за выдатныя заслугi перад грамадствам, феадалам i iнш.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.