РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баўтуха
 
(Калатуха1)
Старадауняя страва. У кіпень сыпалi (увесь час памешваючы) ячную або грэцкую, жытнюю, аўсяную цi пшанiчную муку, дабаўлялi алей цi тоўчанае падпражанае льняное семя, падсмажанае з цыбуляй сала. Летам прыпраўлялi пер’ем цыбулi. Пашырана была на Палессi, у паўн.-усх. i паўд.-усх. раёнах Беларусi. У наш час сустракаецца рэдка.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.