РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баяры2
У 9-13 ст. агульная назва групы ваеннаслужылых людзей з княжацкай дружыны. Этымалогiя слова «Б». да канца не высветлена: магчыма ад «бой» (ваяўнiк) цi “болiй” (вялiкi), ад цюркскага boila, bojar (гаспадар, багаты муж, вяльможа), ад скандынаўскага boljarl (княжы муж), ад iсландскага Ьоеагmеn (знатны чалавек) i iнш. Узнiкненне Б. на ўсх.-слав. землях адносiцца да часоў, калі на службу да стараж.-рускiх князёў наймалiся прышлыя варажскiя ваенныя атрады. Паступова назва замацавалася ў якасцi вызначэння вярхоў княжацкай дружыны (мясцовых i прышлых).
 
У 14-16 ст. на землях Беларусi, што ўвайшлi ў склад Вял. кн. Лiтоўскага, Б.- асноўная маса феадалаў (ужывалiся тэрміны паны-баяры, баяры-шляхта), а таксама ваеннаслужылыя людзi (баяры панцырныя, конныя, путныя). Паводле сацыяльна-эканам. становiшча заможныя Б. наблiжалiся да паноў i князёў, нiжэйшыя слаi баярства мала чым адрознiвалiся ад сялян. Да канца 16 ст. большасць Б. на Беларуci былi праваслаўнай веры, карысталiся бел. мовай, называлi сябе pyciнaмi цi лiтвiнамi. У 16-17 ст. iшла далейшая дыферэнцыяцыя Б. на саслоўныя групы. Пасля правядзення зямельнай валачнай памеры частка ix паступова пераведзена у разрад феадальна-залежнага насельнiцтва, хоць захавала назву Б., частка атрымала ад вялiкiх князёу прывiлеi i дарчыя граматы i ўвайшла ў шляхецкае саслоўе (гл. Шляхта; у яго не увайшла значная частка былых ваенных слуг). На працягу 18 ст. большасць Б. пераведзена на становiшча аброчных i цяглых сялян. Сялiлi Б. часта цэлымi вёскамi, аднайменныя назвы якiх (Баяры) захавалiся ў тапанiмiцы Беларуci i ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.