РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Берліна
 
(Берлiнка)
Пласкадоннае драўлянае грузавое судна з палубай, двухсхiльным дахам i мачтай. Хадзiла судна ўнiз i ўверх па цячэнню ракі з дапамогай вёслаў, бусакоў, ветразяў, а таксама буксiрнага парахода. Служыла 10-14 гадоў. Канструкцыйна Б. падзялялiся на 2 тыпы: барачнага (руская Б.) а аакругленым носам, стромкай кармой i разгорнутымі бакамi; лодачнага (заходняя або нямецкая, Б.) доўгім вострым носам i завостранай кармой. Абодва тыпы памерамi амаль не адрознівалiся: даўж. 21-45 м, шыр. 4-11 м. грузападымальнасць ад 50 да 600 т. Рускiя Б. будавалi i выкарыстоўвалi на Дняпры i Прыпяцi (лепшымi па якасцi лiчылiся судны, зробленыя майcтpaмi Вeткi, Лоева, Радуля i iнш. паселiшчаў на Сожы). 3аходнiя Б. будавалi на Нёмане, Прыняцi, а таксама ў Прусii i Польшчы, адкуль праз Зах. Буг i Дняпроўска-Бугскi канал судны заходзiлi ў Прыпяць. Трывалая i зруч¬ная Б. з’явiлася на рэках Беларусі ў 2-й чвэрцi 19 ст. i з сярэдзiны стагоддзя паступова выцеснiла байдак i віцінy (у 1880-90-я г. Б. складалі 2/3 ycix суднаў на Дняпры). Бытавaлi да пач. 20 ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.