РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бешанковіцкая кераміка
Ганчарныя вырабы майстроў з г. п. Бешанковiчы. Вядома з даўнiх часоў. У 1930-я г. працавала каля 30 майстроў-палiўнiкаў, якiя выраблялi палiваны посуд шырокага асартыменту Б (гаршкi, гарлачы, абаны, слаi, мicкi, глякi, цукарнiцы i iнш.). Б. к. вызна-чалася простымi формамi, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору (зрэдку ўжываўся геаметрычны штамп), рознымi памерамі, у залежнасцi ад якiх вырабы мелi розныя назвы: штука (гаршчок на 10 л), пyгap (5 л), пецярык (2,5 л), семя рык (1 л) i iнш. Рабiлi таксама цацкi. З 1934 на базе промыслу iснaвала арцель. У 1950-70-я г. вырабам Б. к. займалiся асобныя майстры.
Бешанковіцкая кераміка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.