РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бёрда
 
(Бярдо)
Ткацкая прылада, што служыць для прыбiвання ўтку ў кроснах. Прамавугольная рама (шыр. 40-50 см i больш выш. 15-18 см) з устаўленымi i замацаванымі пласцiнкамi (тpacнiнкaмi) з тонкай (1 мм) асiнавай цi кляновай лучынкi. У 20 ст. Б. пачалi рабiць з металiчнымi пласцiнкамi. Для ткання Б. устаўлялася ў набiлiцы. Для вырабу суцэльных посцiлак выкарыстоўвалi Б. да 1,5 м шырыней. Б. для ткацтва рагож рабiлi з дубовых пласцiнак з вочкамi пасярэдзiне (мачальныя стужкі снавалi пачаргова ў шчылiны памiж пласцiнкамi i ў вочкi). Б. выраблялi спецыяльныя майстры - бёрнiкi.
Бёрда
уверсе бёрда для ткацтва рагож
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.