РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Біклага
 
(Баклага)
Бандарны выраб; двухдонная пляскатая пасудзiна на 5-10 л для дастаўкіi вады, квасу i iнш. нaпiткaў. Рабiлася з дубовых (радзей яловых) сцягнутых абручамi клёпак, у 1,5-2 разы карацейшых за дыяметр днiшча; у адной клёпцы была адтулiна, затыкалася коркам. Пераносiлi на рэменi, што мацаваўся ў спецыяльных гнёздах (вушках) збоку пасудзiны. Сустракалiся В. у выглядзе кадачкi з нociкaм (апрацаваны сучок адной з клёпак). Шырока бытавалi ва ўжытку беларусаў амаль да сярэдзiны 20 ст.
Біклага
Канец XIX - пачатак XX ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.