РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Благавешчанне
 
(Звеставанне)
Старажытнае веснавое свята народнага календара, якое адзначалi 25 сакавіка с. ст. Рэлiгiйнае свята Б. звязана з евангельскiм мiфам пра архангела Гаўрыiла, якi naвeдaмiў мацi божай пра непарочнае зачацце i нараджэнне ёю Ісуса Хрыста. У народзе свята лiчылася днём надыходу вясны (на Б. звычайна пачыналi гуканне вясны і спяванне веснавых песень) . 3 Б. зв¬язана шмат павер’яў i забарон, у якіх выявiлася iдэя зараджэння новага жыцця (магiя першага дня) - у гэты дзень забаранялася працаваць (“на Б. дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ў’е”). Шматвяковыя назiраннi над прыроднымi з’явамi ператварылiся ў прыкметы (“калi саней не пакiнуць за тыдзень перад Б., то яны спатрэбяцца на цэлы тыдзень i пасля Б.”), па тым, якое было надвор’е, меркавалi пра будучы ўраджай (“калi на Б. дождж, будзе ўраджай на жыта; калi сухое, цёплае надвор’е, лета будзе засушлiвае, а восень марозная: калi на Б. прайшоў снег, будзе мокрае лета» i iнш.) .
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.