РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Благаславенне
Абрад, у час якога бацькi i род уступаючых у шлюб маладых давалi на яго згоду, выказвалi пажаданне ўсяго найлепшага ў сямейным i гаспадарчым жыццi будучай сям'i, а таксама дазвол на выкананне традыцыйных вясельных рытуалаў. Б. пачыналiся амаль усе рытуальныя дзеяннi ад ад'езду жанiха разам са сватам на запоiны i да падзелу каравая ўключна. Выкананне абраду Б. тлумачыцца верай у магiчную сiлу слова i калектыўнай формай вясельнага цырыманiялу. У час вяселля звычайна старшая дружка (баярка) , радзей каравайнiца або свацця, якiя кiравалi пэўным этапам вяселля, звярталiся са спецыяльнымi славеснымi формуламi (у розных мясцовасцях яны вар'iруюцца) да бацькоў, сваякоў, суседзяў i ўcix прысутных з просьбай благаславiць маладых на выка-нанне адпаведных абрадавых дзеянняў (саджаць у печ каравай, пачаць вяселле, вiць вянок, выпраўляць маладую да маладога i г. д.). На такую просьбу прысутныя адказвалi коратка: «Няхай бог благаславiць, i мы благаславiм». У iншых выпадках маладыя звярталiся да бацькоў, кутка (продкаў), сваякоў i ўcix прысутных з просьбай благаславiць ix на шлюб, шчаслiвую долю, на выкананне адпаведных рытуальных дзеянняў. Часам маладыя толькi кланялiся, а бацькi i прысутныя - благаслаулялi ix. Бацькоўскае Б. лiчылася самым неабходным i дзейсным у забеспячэннi дабрабыту i долi будучай сям'i. Таму без бацькоўскага Б. вяселле не адбывалася (калi шлюб бралi сіроты, то яны хадзiлi на могiлкi i прасiлi Б. у бацькоў-нябожчыкаў). У вяселлi Б. атаясамлiвалася з надзяленнем маладых хлебам, соллю, гаспадарчымi рэчамi i г. д. найБбольш разгорнутае i эмацыяналь¬на насычанае - Б. маладой у яе доме перад ад'ездам яе да шлюбу i да маладога. Для гэтага пасярод хаты перад сталом рассцiлалi спецыяльны яркi дыван (звычайна чырвоны). Бацькi маладой садзiлiся на ўслон спiной да стала, бралi з яго хлеб-соль, брат або хто-небудзь са сваякоў на ручнiку падводзiў маладую, якая станавiлася перад бацькамi на каленi на дыван i схiляла галаву. Мацi, узяушы са стала хлеб-соль, рабiла iм над галавой маладой знак крыжа i жадала ёй «шчасця-долi, хлеба-солi, здароўя, доўгага веку, добрага чалавека» i г. д. Маладая ў знак падзякi цалавала хлеб-соль, а бацькоў - у руку, потым, не мiнаючы нікога, кланялася кожнаму прысутнаму паасобку. У адказ кожны благаслаўляў яе. Б. маладога праходзiла больш сцiпла. Характэрным для вяселля з'яўляецца Б. яго пачатку. Пачынальнiк, седзячы на печы, рэчытатывам выконваў спецыяльную песню i бiў пiражком аб пiражок (ПнУ Беларусi). Пры Б. ужываўся i абраз (звычай Б. абразом узнiк пад уплывам хрысцiянства, замянiўшы iснаваўшае раней пакланенне покуцi).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.