РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бліны
 
(Блінцы)
Традыцыйны мучны выраб. Пшанiчную, жытнюю, ячную, грэцкую цi аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыраквашы, сыроватцы. Б. рабiлiся кiслыя, на рошчыне, i прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкi, цукар. Пякуць на падмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, смятанай, малаком. 3 пшанiчнай мукi пякуць невялiкiя тоўстыя блiны ¬аладкi i тонкiя -наліснікі . Апошнiя начыняюць тварагом, мясам i iнш. Б. шырока вядомы на ўсёй Беларусi.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.