РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бойка
 
(Біянка, Маслабойка)
Бандарны выраб; пасудзiна для збiвання масла. Вызначалася разнастайнасцю форм i канструкцый. Найчасцей - вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзiне адтулiна для калатоўкi (бiла), вepxнi канец якой выходзiў вонкi, а да нiжняга прымацоўвалi кружок з дзiркамi (пашыраны варыянт) цi крыжавiну (ударная частка) . Такой жа формы Б. выдзёўбвалi з суцэльнай круглай калодкi. На Беларусi (пераважна на Палессi) былi вядомы В. цылiндрычнай формы гарызантальнага профiлю (у выглядзе 2-доннай бочачкi, у якой было «акенца» з засоўкай); масла збiвалi вярчэннем ручкi, што прыводзiла ў рух лопасцi. У даўнiм сялянскiм побыце масла збiвалi i ў ганчарных пасудзiнах (гаршку. макітры i iнш.) з дапамогай драўлянай лыжкi цi калатоўкi. На Усх. Палессi гэты спосаб захаваўся да пач. 20 ст.
Бойкі (вертыкальнага і гарызантальнага профіляў).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.