РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бондарства
Рамяство, выраб драў¬лянага посуду з клёпак (гл. Бандарныя вырабы). Клёпкi (падоўжныя трапецападобныя цi акруглыя планкi) апрацоўвалi на варштаце з дапамогай струга, гэбля i гэблiка. Для надання клёпцы ўвогнутага профiлю выкарыстоўвалi скоблi i шархебель (вiд гэблiка з паўкруглым лязом). Больш складаным быў выраб акруглай бачарнай клёпкi, бакавы авал якой размячаўся цыркулем (размер) i прымяраўся ў спецыяльным шаблоне (модла). 3 гэтай мэтай выкарыстоўвалi i спецыяльны варштат у выглядзс шырокага ўслона з сегментавiднай адтулiнай пасярэдзiне - шаблонам для клёпкi. Абручы рабiлi на варштаце з дапамогай струга i нажа, гнулi на спецыяльнай калодзе - гбале, цi бабе. Днiшча размячалi цыркулем. Уторны паз для мацавання днiшча выпiлоўвалi заторам, якi меў лакальныя асаблiвасцi ў форме i канструкцыi. Найбольш старажытны спосаб - сцягванне бочак абручамi рознай велiчынi з дапамогай нацягуша i чакухi; пазней выкарыстоуўвалi таксамa вяроўкi цi ланцугi, якiя намотвалiся на кола (па тыпу лябёдкi), клiны i лiсiчкi (драуляныя зажымы). Важным у бандарнай справе было выкарыстанне той цi iнш. драўнiны: нар. майстры улiчвалi пароду дрэва, яго стан, вiльготнасць, умовы росту. сезон нарыхтоўкi. Адной з самых каштоўных парод быў дуб. З яго выраблялi бочкi i кадкi пад квас, сок, грыбы, гароднiну; пры гэтым апрача трываласцi i даўгавечнасцi пасудзiн мелася на ўвазе i здольнасць драўнiны надаваць прадуктам спецыфiчны смак. садзейнiчаць працэсам квашання. 3 дубу рабiлi таксама вёдры для студнi, бiклагi, барылкi, кубельцы i дзежкi; у дзежках дубовая клёпка нярэдка чаргавалася з сасновай цi яловай. 3 сасны найчасцей рабiлi цэбры, балеi, жлукты, кублы, часам бочкi i кадзi. Пры вырабе даёнак, боек, вёдзер аддавалi перавагу елцы, драўнiнa якой больш цвёрдая i менш успрымальная да вiльгацi. Aciнa i вольха больш прыдатныя для мер ёмiстасцi, пасудзiн пад збожжа. кублаў для адзення. 3 aciны рабiлi бочкi пад капусту. Абручы для посуду выраблялi звычайна з ляшчыны i дубу, радзей з елкi. Пры вырабе бiклаг, барылак. вёдзер нярэдка выкарыстоўвалiся жалезныя абручы, зробленыя мясцовымі кавалямi, аднак жалезныя элементы (абручы, ручкi, вушкi) часцей адносiлiся да гарадскiх вырабаў. Бел. майстры, дасканала валодаючы бандарным iнcтpумeнтaм, тонка адчувалi пластык, дрэва. Ведаючы разнастайныя якасць пэўных парод, яны ўмела выкарыстоўвалi ix пры вырабе розных вiдаў посуду. Майстар-бондар падыходзiў да кожнага традьщыйнага элемента асзнсавана рабiў усё трывала, з густам. Функцыявальная мэтазгоднасць i канструкцыйны рацыяналiзм, лаканiзм лiнiй i форм сцiпласць аздаблення - адметныя ры¬сы. што вызначалi жыццёвую сiлу нар. рамяства. Без пiсьмовых нарматываў i iнструкцый нар. майстры iнтуітыўнa прытрымлiвалiся аптымальных параметраў (сучасныя патрабаваннi Дзяржстандарта заснаваны на вынікax шматвяковай практыкi нар. рамяства) . Параўнанне з археалагiчным матэрыялам (з раскопак старажытных Бярэсця, Полацка, Miнcкa, Гродна) не выяўляе iстотных адрозненняў у тэхналогii Б. i сведчыць аб трываласцi i пераймаль-насцi вытворчых традыцый. У 19 - пач. 20 ст. вылучалiся асобныя раёны, дзе Б. набыло найбольш шырокае развiццё i як саматужны промысел з'яўлялася важнай падмогай у сялянскай гаспадарцы (Барысаўскi, Горацкi, Клiмавiцкi, Ceннeнcкi, Слуцкi пав.). Сваю прадукцыю бондары збывалi на месцы або везлi на блiжзйшыя рынкi i кiрмашы. Мноства бандарнай клёпкi звозiлася да рачных прыстаней i па Нёмане, Бугу, Зах. Дзвiне вывозiлася за мяжу; тутэйшая дубовая клёпка, вядомая пад назвай « мемельская», лiчылася адной з лепшых у Еўропе, яе ахвотна куплялi прамыслоўцы Гepмaніi, Францыi i iнш. кpaiн. З 1920-х г. у вытворчасцi бан¬дарнага посуду iстотную ролю набылi саматужна-прамысловыя арцелi. Кааперацыя працы, механiзацыя вытворчых працэсаў, выкарыстанне ўдаскаваленых прылад зблiжалi арцель з дзярж. прадпрыемствам. У наш час патрэбы арга¬нiзацый i насельнiцтва ў бандарным посудзе задавальняе ў асноўным прамысловая бандарная вытворчасць.
Сьцягваньне корпуса бочкі
Вёска Стадолічы Лельчыцкага раёна. 1978
Бандарныя інструмэнты

Зьлева направа: пілка, цыркуль, скобля звычайная, скобля малая, струг, затор, фуганак.
Вёска Хатынічы Ганцавічкага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.