РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бор
 
(Вотчына)
Дзялянка лесу, на якой знаходзiлася 60 борцяў; выступаў як падатковая адзiнка. Не меў пэўна акрэсленых паме¬раў, займаў плошчу каля 30-35 кв. вёрст. Борцi размяшчалi на адлегласцi 1-1,5 вярсты адна ад адной. Форма Б. залежала ад рэльефу мясцовасцi; iншы раз ён меў форму вузкай паласы да 20-25 вёрст. Падзяляўся на паўбор i чвэрцьбор. У скарбовых пушчах з кожнага Б. спаганялася ручка мёду.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.