РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бортнае знамя
 
(Бортны знак, Кляйно)
Абазначала прыналежнасць борцi пэўнаму гаспадару. Б. з. высякалi на ствале борцевага дрэва на ўзроунi вачэй. У аснове кампазiцыi - геаметрычныя фiгуры: спалучэннi розных па велiчынi i форме трохвугольнiкаў, рысак, дужак i iнш. Аналагiчныя знакi ўжывалiся пры межаваннi зямлi, лугоў, лесу, азёр, рэчак. Б. з. былi своеасаблiвымi сямейнымi гербамi, якiмi абазначалi ўласныя рэчы i прылады працы. Старцы, дзесяцкiя i iнш. выбарныя кipaўнiкi сялянскiх грамад у 15-17 ст. выкарыстоўвалi Б. з. замест подпiсаў на службовых паперах, копнiкi - на пастановах копных судоў. Стараж. Б. з. захавалiся да нашага часу. Адным з ix пазначаны 500-гадовы дуб “Mінтус” каля в. Рашотнiкi Рэчыцкага р-на.
Бортныя знамёны
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.