РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бортнікі
 
(Барцялазы, Вотчыны)
Пчаляры, якiя займалiся ўтрыманнем i доглядам баровак (лясных пчол) у борцях. Б. рабiлi новыя борцi i засялялi ix, рыхтавалi прынаду для раёў, чысцiлi борцi, выбiралi мёд, ахоўвалi пчол ад неспрыяльнага надвор’я (дажджу, вiльгацi, марозу) , шкоднiкаў (мядзведзяў, мурашак). Умельства Б. перадавалася з пакалення ў пакаленне i ў шмат якiх сем’ях бортнiцтва было спачынным на працягу стагоддзяў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.