РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Боты
 
(Чобаты)
Тып шытага скуранога абутку. Назва «Б.» найбольш пашырана ў Паўн. i Цэнтр. Беларусi, «чобаты» у Усх. i Зах. Беларусi i на Палессi. Б. былi вядомы ўсх. славянам здаўна. Тэрмiн «Б.» згадваецца ў пiсьмовых крыніцах 10-11 ст. У Дзярж. музеi БССР зберагаюцца шавецкiя калодкi 9-10 ст. Рэшткi Б. знойдзены пры раскопках стараж. Полацка, назва « Б.» зафiксавана ў Радзiвiлаўскiм летапiсе (15 ст.). Б. як практычны i зручны від абутку былi пашыраны па ўсёй Беларусi. Форма Б., ix якасць залежалi ад саслоўнай прыналежнасцi i маёмаснага стану заказчыка. Магна¬ты, гарадская знаць насiлi Б. з лепшых гатункаў скуры, чорнага, карычневага, чырвонага, жоўтага, зялёнага колеру. Найбольш франтаватымi лiчы¬лiся каляровыя саф’янавыя Б. Упры¬гожвалi ix цiсненнем, вышытым арнаментам, спражкамi. Мода на каляровыя Б. захавалася да пач. 18 ст. Гараджане насiлi простыя, больш тан¬ныя Б. чорнага колеру. Вытворчасць Б. у 19 ст. пераважала ў гарадах i мястэчках. Трываласцю i прыгажосцю славiлiся вырабы смapгoнcкix, мaгi¬лёўскiх, пінскіх, петрыкаўскix, брагінскіх paмecнiкaў. У 2-й пал. 19 ст. узрос попыт на Б. сярод заможных сялян. Б. у вёсцы насiлi вельмi беражлiва, яны пераходзiлi ад бацькоў дзецям i г. д. Старыя Б. з адрэзанымi (aпopкi) выкарыстоўваліся як паўсядзённы абутак. Б. былi пераважна мужчынскiм абуткам, але насiлi ix i жанчыны. Паводле функцыянальнага прызначэння падзялялiся на бытавыя (святочныя, будзённыя) i спецыяльныя (ваенныя, паляўнiчыя i iнш.). Рабiлi Б. са скуры буйной рагатай жывёлы, коней, свiней, авечак i коз. З бычыных скур выраблялi падэшву, з каровіных, конскix, cвіных - юхт на халявы i перады (галоўкі), з казiных або авечых - саф'ян. Тыпалогiя Б., ix крой i тэхналагічныя прыёмы пашыву з цягам часу мянялiся. Па спосабу пашыву самым стараж. тыпам лiчацца т. зв. вываратныя Б. Пры ix вырабе ўжывалася ўнутранае шво; выкраеныя дэталi складвалi правым бокам унутр i прашывалi па краю дратвай (навошчанымi cуканымі льнянымi ніткамі). Спачатку сшывалi халявы (часцей за ўсё мeлi адно шво - ззаду або збоку, але сустракалiся i з двума швамi па баках). Да халяў на калодцы падшывaлi падэшву (знутры, двухнiтачным патайным швом), потым распраўлялi. Б. былi сiметрычныя - ix шылi на адной калодцы для левай i правай нaгi, мяккiя (без падкладкi, заднiкаў i абцасаў), з нeвыcoкiмi халявамi. Падэшва складалася з нeкaлькix слаёў тонкай скуры. У 14 ст. пачалi вырабляць тоўстую падэшву, якую для трываласцi прыбiвалi драўлянымi цвiкамi. У 15 ст. з'явiлiся асiметрычныя калодкi (для правай i левай нaгi), Б. сталi рабiць з цвёрдым заднiкам (перакладзеным бяростай) i наборным абцасам (з некалькiх слаёў скуры), на якi мацавалася дугападобная жалезная набойка. Драўляны (бярозавы) абцас, абцягнуты скурай i падбiты жалезнай падкоўкай, вядомы з 18 ст. i быў пашыраны ў 19 ст. У 2-й пал. 19 ст. пачалi шьщь рантавыя Б., якiя адрознiвалiся ад вываратных спосабам мацавання падэшвы. Яе прышывалi звонку да ранта дратвай i прыбiвалi драўлянымi цвікамi. Халявы сшывалi па-ранейшаму знутры; спачатку рабiлi ix шырокiмi i мяккiмi (без падкладкi), потым больш вузкiмi, з «паднарадам». Сярод сялян i мяшчан значным попытам карысталiся асташы - шырокiя i ня¬зграбныя, але трывалыя вываратныя Б., што выраблялi ў г. Асташкаве Цвярской губ. i ў Cмapгoнi. На Палессi пластычнай выразнасцю i адметнай аздобай вылучалiся чобаты тypaўcкix, давыд – гapaдоцкіх , тонежскiх майстроў. Іx шылi з высокімi халявамi i аборкамi (з заборкамi) у месцы пераходу да ступнi. У мужчынскiх чобатах халявы рабiлi вышэй калена, ix загiналi, адвароты дэкарыравалi. Жаночыя шылi з карацейшымi i вузейшымi халявамi, больш высокім i тонкім абцасам; на заднiкi святочных чобатаў набiвалiся медныя пласцiнкi (навуглiкi) i каляровыя кавалачкi скуры. Па спосабу крою да сярздзiны 19 ст. бытавалi выключна выцяжкi з шырокiм; адна- i двухшоўнымi халявамi. Для ix вырабу замочаную ў вадзе загатоўку халявы папярэдне выцягвалi на правiле (кручках) - спецыяльнай дошцы ў форме Б. У 2-й пал. 19 ст. увайшлi ў побыт насельнiцтва Б.-прышвы- з прышыўнымi перадамi. Абодва тыпы крою, некалькі змянiўшыся дайшлі да нашых дзён. У 1930-40-я г. былі пашыраны валеныя Б. (фабрычнага вырабу) з воўны белага колеру, з абцаcaмi, шырокiмi адваротамi на халявах i прышыуўнымi з карычневай скуры перадамi. У наш час патрзбнасць насельнiцтва ў скураным абутку, у т. л. i Б., забяспечвае абутковая прамысловасць.
Боты
Вёска Цераблічы Столінскага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.