РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брама1
Галоўны ўезд на сядзiбу. Аснову складаюць 2 дубовыя вушакi (да 3 м), злучаныя ўверсе накшталт лiтары «П.” тaкiм жа мaciўным бервяном; пры наяўнасцi веснiц ставiлi трэцi вушак. На вушаках падвешвалi адна або двухстворкавыя вароты i веснiцы. Вянчала Б. двухсхiльная саламяная або драўляная стрэшка. Памеры, форма i дэкаратыўнае аздабленне Б. надзвычай разнастайныя. Платы i Б. арганiзуюць сядзiбу i яе асобныя часткi - падворак, агарод, сад, прыгуменне - у адзiн самастойны структурна-планiровачны комплекс. У 19 СТ. Б. была найбольш пашы¬рана ў зоне бытавання вяночнага двара (Вiцебская, Магiлёўская, паўн.ўсх. частка Гомельскай i часткова Мiнскай абл.). У наш час сустракаецца на ўсёй Беларусi.
Брама
Вёска Прудзішча Смалявіцкага раёна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.