РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брацтвы
Нацыянальна-рэлiгiйныя арганiзацыi беларускага i шкраінскaгa праваслаўнага насельнiцтва ў канцы 16-18 ст. Буйныя бел. Б. існавалi ў Вiльнi, Магiлёве, Брэсце, Слуцку, Miнску, Пiнску, Барысаве, Оршы, По¬лацку, Мсцiславе i iнш. Яны ўзнікалi пры цэрквах i аб'ядноўвалi paмecнiкaў, гандляроў, прадстаўнiкоў духавенства, часткова шляхты. Нерухомая маёмасць Б. (дамы, зямельныя ўчасткi) стваралася за кошт укладаў, ахвяраванняў, завяшчанняў, уступных i штогадовых узносаў, а таксама ў выніку ix прадпрымальнiцкай дзейнасцi (гандаль дру¬кaвaнымi кнiгaмi, фiнансавыя аперацыi i iнш.). Вышэйшымi opгaнaмi caмaкiравання Б. былi сходкi, штодзённымi cпpaвaмi кiравалi старасты, шпiтальныя дазорныя, будаўнiкi храмаў. Б. займалiся рэлiгiйнай i дабрачыннай дзейнасцю: будавалi цэрквы, дамы прытулку (“шпіталі”), памагалi збяднелым братчыкам, арганiзоўвалi публiчныя святкаваннi.
 
Б. вялi актыўную барацьбу супраць каталiцкай экспансii, царкоўнай унii ў Рэчы Паспалiтай. Яны садзейнiчалi фармiраванню шырокай палiт. апазiцыi, якую складалi большая частка мяшчан¬ства, сялянства, пэўныя слаi казацтва, духавенства, шляхты, удзельнiчалi ў Biцебскiм паўстаннi 1623, антыунiяцкiх выступленняў гарадскiх нiзоў у Miнску, Магiлёве, Полацку i iнш. Б. абаранялi культуру i мову бел. i ўкр. народаў, традыцыі ўсх.-слав. агульнасцi, адыгралi вялiкую ролю ў развiццiмногіх сфер культуры, у рэформе i секулярызацыi школьнай сiстэмы асветы, у пашырэннi бел. i укр. кнiгадрукавання. Уплыу Б. на фармiраванне нацыянальнай i мета¬этнiчнай ўсх.-слав. самасвядомасцi бел. i ўкр. народаў аб'ектыўна служыў злiццю антыфеадальнага i нацыянальна-вызваленчага рухуў “pycкix” землях Вял. кн. Лiтoўcкaгa i Польшчы. Большасць дзеячаў бел. i ўкр. кудьтуры, лiтаратуры, пiсьменнасцi канца 16 1-й пал. 17 ст. (JI. i С. 3iзанii, М. Смат¬рыцкi, JI. Карповiч, А. Мужылоўскi, С. Собаль, І. Труцэвiч i iнш.) былi членамi Б. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей Б., абумоўленае ix сацыяльнай неаднароднасцю, пераход у каталiцтва або ўнiяцтва значнай часткi феадалаў, паражэнне вызваленчай вайны бел. народа 1648 - 51, рост класавай барацьбы iстoтнa падарвалi пазiцыi Б. Пасля далучэння Бедарусi да Paci i ў канцы 18 ст. яны страцiлi сваё грамадска - палiт. i культурнае значэнне. На Бедарусi i Укpaiнe iснавалi таксама каталiцкiя i унiяц¬кiя Б.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.