РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бровар
 
(Вінакурня, Вінніца)
Традыцыйная вытворчая пабудова, дзе варылi пiва, гналi гарэлку. На Беларусi вядомы з 16 ст. у замках, сядзiбах, пры корчмах. 3вычайна Б. размяшчалi каля рэк цi сажалак, у асобных выпадках у дварах. Будавалi пераважна драўляныя, пазней мураваныя. Часта ў Б. уваходзiлi саладоўня з сушыльняй, варыўня, лазня, жыллё.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.