РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брыль
 
(Капялюш)
Мужчынскi галаўны ўбор беларусаў. Рабiлi Б. плеценыя (з саломы, мятлiцы, лазы, чароту), якiя насілi летам, i валеныя, лямцавыя, якія насiлi ў любую пару года. Палі плеценага Б. прамыя (шыр. 4-10 см), верх у выглядзе ўсечанага цылiндра (выш. 8-10 см). Разнастайнасцю прыёмаў пляцення, тонкасцю паверхневай структуры вызначаюцца саламяныя Б., якiя плялi звычайна са сцяблоў жыта (у зубчыкi цi прама) i прашывалi суравымi нiткaмi цi конскiм воласам. Святочныя Б. паверх палёў абвязвалі каляровай тасьмой (шыр. 2¬3 см) або ўпрыгожвалi штучнымi (з разнаколернай паперы, ткaнiны) цi жывы¬мі квeткaмi. На Вiцебшчыне i Палессi вакол верху мацавалi ажурна выплеценую з конскага воласу чорную тасьму, часам з кутacaмi, якiя спадалi ззаду. Формай i памерамi валеныя, лямцавыя Б. блiзкiя да саламяных, але лiнii пераходу у ix больш мяккiя i пластычныя, а аздабленне больш сцiплае. Б. былi пашыраны па ўсёй Беларусi. У наш час трапляюцца на Палессi i Панямоннi.
Брыль, плецены зь мятліцы
Цэнтральная Беларусь
Брыль, плецены зь мятліцы
Цэнтральная Беларусь
Лямцавы брыль
Падзьвіньне
Саламяны брыль
Заходняе Палесьсе
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.