РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брэдзень
 
(Браданiк2, Браднік, Валачок)
Традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу невада; конусападобны сеткавы мяшок (камера, матня) з двумя сеткавымі крыламi, прымацаванымi да дзвюх палак (клячнiкаў). Шырыня захопу разам з крыламi 6-12 м, вышыня каля 1,5 м. Распаўсюджаны на тэр. усёй Веларусi. На Магiлёушчыне выкарыстоўвалi Б. з планкамi (цапкамi) у крылах, на Палессi - Б. без кармы, а таксама Б., зробленыя з рэдкавытканай тканіны. Лавiлi Б. уброд 2 чалавекi. Працягнуўшы яго ў вадзе, выцягвалi на бераг для праверкi ўлову.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.