РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Буда1
Прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўнянага вугалю, вытворчасці паташу. Былі распаўсюджаны ў 15 – сярэдзіне 19 ст., гал. Чынам у лясістай усх. І паўдн. Частках Беларусі (Падняпроўя і Палессе). Належалі буйным землеўладальнікам i лесапрамыслоўцам, якiя выкарыстоўвалi працу прыгонных сялян, а пазней наёмных рабочых. Aсноўнымі катэгорыямi рабочых на Б. былi буднiкi - клёпачнiкi, кapытнікi, палiвачы i iнш:; абслугоўваючы персанал - ко¬нюхi, кавалi, бондары, цагельнiкi i iнш., адмiнiстрацыйны апарат - атаман, пiсар, казначэй (шафар) i наглядчык (дазорца). На тэрыторыi Б. знаходзiлiся вытворчы ўчастак, склады для сыравіны i гатовай прадукцыi, памяшканнi для адмiнiстрацыi i абслугоўваючага персаналу. 3 сярэдзiны 19 ст. у сувязi са скарачэннем сыравiннай базы i панiжэннем попыту на прадукцыю Б. паступова пачалi знiкаць.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.