РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бульба вараная, параная
Традьщыйная штодзённая ежа. Самай простай па спосабу прыгатавання сялянскай стравай была Б., вараная ў лупiнах (Б. з лупiнамi, сухапарка, лупаны, Б. ў мундзiрах); яе гатавалi, калi было мала Б., не хапала солi цi неставала часу на прыгатаванне. Б. мылi, накладвалi ў чыгун, залiвалi вадой i варылi. Часам бульбiны перарэзвалi (рэзанкi), тады абавязкова салiлi. Зваpaную ў лупiнах Б. абiралi (лупiлi) i елi мачаючы ў соль або з лёкам. Часцей сырую Б. чысцiлi i варылi з соллю (салёнiкi, вapoнкi, скобленка). Маладую Б. скраблi (чохалi). Вараную Б. мачалi ў тук, елi з малаком, баршчом, часам замест хлеба. У посныя днi елi з журам, тоўчаным iльняным семем, кааплуном, квасам, капустай, саладухай, куляшом, селядцамi, летам - з халадніком, зялёнай тоўчанай цыбуляй. Верхнiя бульбiны ў гаршку, што падгаралi, бралiся скарынкай (прыгаркi, гарэлiкi, асмалкi), раздавалi дзецям. Юшку з варанай Б. сцэджвалi; у некаторых раёнах Палесся ў яе крышылi зялёную цыбулю i елi з Б. (расолкi).
 
Б. таксама пяклi (пячонiкi, пячонцы) у прыску печы, грубкi, пастухi - у кастры. У наш час Б. як традыцыйная штодзённая ежа шырока распаўсюджа¬на па ўсёй Беларусi.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.