РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Буч
 
(Вярша, Кош1)
Традыцыйная рыбалоўная прылада; сплеценая з дубцоў або зробленая з дранiцы камера конусападобнай цi цылiндрычнай формы. У конусным Б. мелася адна лейкападобная перагародка (горла), у цылiндрычным - дзве. Рыба пранiкала ў Б. праз лаз у горле, якое адначасова перашкаджала выходзiць ёй назад. З аднагорлавых Б. улоў вымалi праз адтулiну ў вyзкiм яго канцы, якую на час лоўлi закрывалi драўляным коркам, травой, сенам. У двухгорлавым Б. рабiлi дзверцы. Аднагорлавы Б. прызначаўся толькi для лоўлi рыбы, двухгорлавы - пераважна для лоўлi ракаў. У вадаёме Б. устанаўлiвалi пры дапамозе калкоў, часам сумесна з езамi. Б. былi распаўсюджаны па ўсёй Беларусi. Для Палесся характэрны аднагорлавыя Б. у форме поўнага конуса; для Паазер’я - форме конуса, падзеленага па вертыкалi папалам. На Гродзеншчыне ix рабiлi пiрамiдальнай формы, на Магiлёўшчыне i Вiцебшчыне - у форме палавiны конуса без горла (рыба ў iм утрымлiвалася напорам вады).
Выманьне рыбы з аднагорлавага буча.
Буч аднагорлавы. Пінскі Краязнаўчы Музэй.
Буч аднагорлавы. Вёска Ўлазы Мастоўскага раёна.
Буч двухгорлавы. Вёска Пескі Пружанскага раёна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.