РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бычок1
 
(Садок)
Традыцыйнае прыстасаванне для захавання рыбы ў вадзе. Уяўляў сабой прадаўгаватую пасудзiну, звужаную ў тарцах, мог мець i форму цылiндра. Плёўся з дубцоў i вырабляўся з дранак, перавiтых шнуркамi цi дротам. У баку Б. была адтулiна, якая закрывалася дзверцамi. Б. утапляўся ў ваду пры дапамозе каменя-грузiла.
Бычок. Пінскі раён.
Бычок. Вёска Гарадная Столінскага раёна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.