РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бяда1
 
(Вяртушка, Двухколка)
Двухколавая павозка для язды на кароткiя адлегласцi. Складалася з вoci-асновы, на якую насаджвалiся 2 колы, і замацаваных паверх яе дзвюх жэрдак, што служылi адначасова аглоблямi i апорай кузава. Кузаў рабiлi ў выглядзе скрынi цi плеценага каша з сядзеннем. Невысокiя амартызацыйныя ўласцiвасцi рабiлi Б. больш прыдатнай для язды па роўных дарогах. Лёгкасць i прастата канструкцыi абумовiлi яе шырокае распаўсюджанне ў гapaдскім i сельскiм нар. побыце. Падобныя павозкі шырока выкарыстоўвалiся ў гаспадарчых мэтах (падвозу вады i розных малагабарытных грузаў). У гэтым выпадку вадавозныя (цi пажарныя) бочкi стацыянарна замацоўвалi на двухколках. З 1950-х г. паступова выйшлi з ужытку.
Бяда.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.