РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бяленне
Спецыяльныя спосабы апрацоўкі льняной пражы ці даматканага палатна, у выніку якіх натуральны колер лёну выбельваўся. Звычайна бялілі пражу, прызначаную для ўтку ўзорыстых многанітовых ці перабіраных тканін (ручнікоў, абрусаў і інш.). Маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, залівалі ў жлукце, паласкалі і развешвалі на сонцы. Палатно вымочвалі, выбівалі пранікам на рэчцы, паласкалі, а затым рассцілалі на роснай траве (прадвеснем на снезе) для Б. пад сонечнымі промнямі. Такі спосаб Б. бытаваў да сярэдзіны 20 ст., пасля паступова выцесніўся Б. пры дапамозе хімічных рэчываў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.