Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Хатнік, Дамавік, Гаспадар, Падпечнiк
 
Тлумачэньне: 

У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i.  Часцей  за  ўсё  бачыўся старэнькiм дзядком з сiвой барадой i сiвымi кудлатымi валасамi, апранутым у насоў цi белую кашулю, падперазаны дзягай або лыкам. Прыкметай прыналежнасцi Х. да iншасвету з’яўлялася адсутнасць у яго шапкi i абутку. Часам дамавiк мог паўстаць у выглядзе чорнага калматага сабакi цi вужа. У выпадку «згоды» з гаспадарамi i паважлiвага стаўлення да сябе з боку апошнiх Х. усяляк спрыяе павелiчэнню дабрабыту сям’i: даглядае, кормiць жывёлу, сушыць збожжа, ад чаго яно «спарнее», шые, прадзе, мые ў хаце ды iнш. Пра магчымую небяспеку для сям’i Х. папярэджвае гаспадара, завываючы цi грукаючы па сценах хаты ўначы.

   Супадзенне шэрагу функцыянальных прыкметаў Х. з функцыямi такiх персанажаў, як Гуменнiк, Хлеўнiк, Лазнiк (Дамавiк любiць мыцца ў лазнi апоўначы), дазваляе меркаваць, што вобраз Х. з’яўляецца першасным у тую гiстарычную эпоху, калi адсутнiчаў развiты комплекс сялiбных пабудоў (гумно, хлеў, лазня i г. д.).  

   Верагодна, вобраз Х. узыходзiць да духа хатняга агменю, пра што сведчыць месца пражывання дамавiка: запечны кут, падпечча, пячны слуп. З другога боку, здольнасць Х. уплываць на  плоднасць, прадукцыйнасць хатняй жывёлы, стасоўнасць яго са змяёй (вужом), магчыма, гаворыць аб пераносе на яго шэрагу функцый бога жывёлы i багацця Вялеса ў сувязi з хрысцiянiзацыяй i заняпадам культу апошняга.  

   Сярод iншых мiфалагiчных персанажаў Х. карыстаўся найбольшым ушанаваннем i павагай, займаючы асобную, прамежкавую пазiцыю памiж прадстаўнiкамi «нячыстай сiлы» i людзьмi: «Дамавiк ад чарцей адстаў, а да людзей  не прыстаў» (Вiцебская губ.). Паказальна, што Х. крыўдзiўся, калі яго называлi «нячыстым» i сам баяўся чорта ў выглядзе чорнага казла. У той жа час да Х. спагадлiва ставiўся св. Iлля, не палюючы на яго перунамi. Лiчылi, што дабро, атрыманае ад Дамавiка, не пойдзе прахам, а ўзаемадачыненнi з iм, у адрозненне ад iншых нячысцiкаў, мелi даволi «легiтымны» характар.

   Станоўчы вобраз Х. адлюстраваны i ў яго найменнях: «Гаспадар», «Хазяiн», «Дзядзька». У некаторых мясцiнах Смаленшчыны дамавiка лiчылi святым.  

   Паколькi наяўнасць у хаце «свайго», прыхiльнага да сямейных, Х., лiчылася абавязковай, то гаспадар мусiў усяляк завабiць яго. Так, на Вiцебшчыне ў Велiкодную ноч, калі сям’я знаходзiлася ў царкве, гаспадар заклiкаў Дамавiка наступным чынам: «Выбач, дзядзька (цi браток), за трывогу, але толькi прыйдзi ка мне нi зелен, як лiсцiна, нi сiнь, як вална на вадзе, нi панур, як воўк, прыйдзi такей, як я сам!» Каб залагодзiць Х. i заручыцца ягонай падтрымкай, яму прыносiлi ахвяры. У Магiлёўскай губернi гаспадар адразаў акраец хлеба ад першай булкi, спечанай на поўню, i з соллю заносiў яе ў хлеў, прамаўляючы: «Дамавiк, дамавы! Прымi ад мяне хлеб–соль, любi маiх коней i жалуй! I я буду цябе любiць i жалаваць!»  

   Абавязковым лiчылася ўшанаванне Х. падчас найбольш значных абрадаў сямейнага цыкла: радзiнаў, вяселля i ўсiх памiнальных дзён, што падкрэслiвае ягоную сувязь з продкамi i ўяўленнямi аб сямейнай (родавай) долi. Падчас восеньскiх Дзядоў гаспадары, запрашаючы Х. прыняць удзел у супольнай рытуальнай трапезе, высцiлалi дарогу з клецi да стала белым палатном.  

   Сувязь Дамавiка з Дзядамi–продкамi падкрэслiваецца i тым, што менавiта да апошнiх звярталiся з просьбай утаймаваць Х., калi той пачынаў сваволiць. Беларусы Смаленшчыны меркавалi, што памерлыя ў хаце становяцца дамавiкамi гэтай хаты.

   Найбольш дагаджае Х. у тых гасподах, дзе жыве моцная, трывалая сям’я, дзе гадуюць жывёлу яго ўлюбёнай  масцi,  падтрымлiваецца чысцiня i парадак i пiльнуюцца дзедаўскiх звычаяў. Крыўду ж i помслiвасць Дамавiка выклiкаюць сямейныя сваркi, п’янства, брыдкаслоўе, неахайнасць у вядзеннi гаспадаркi. Руплiвасць Дамавiка аб суладдзi ў  сям’i адлюстраванае ва ўяўленнях аб тым, што ён сам з’яўляецца добрым сямейнiкам, маючы жонку (Дамаху) i шмат дзяцей. Завадатараў сямейнага разладу Х. можа пакараць, душачы iх у сне цi скалечыўшы. У выключных выпадках ён можа наслаць мор на жывёлу, чарвей на гарод, пацукоў у засекi, няўрод на палеткi, хваробу на гаспадара цi сямейных. Помста Х. можа адбiвацца на нашчадках гаспадара, якi яго пакрыўдзiў, «да чацвёртага калена».  

   Аднак найбольш Х. вылучаецца даволi бяскрыўднымi жартамi i кпiнамi. Уначы ён можа ўкiнуць посуд у балею, апранаць гаспадарава адзенне, казытаць сонных людзей цi хаваць патрэбныя iм рэчы. Каб адшукаць схаванае Х., трэба было «завязаць яму бараду» — зрабiць вузельчык на хустцы.

   У адрозненне ад «свайго» Х. найбольшую небяспеку для сямейнага ладу i дабрабыту ўяўляў сабой «чужы» або «прыблудны» Х., якi надзяляўся разбуральнымi, дэструктыўнымi функцыямi дэманiчнай iстоты, за што i атрымаў мянушку «гвалтоўнiк». Iснаваў шэраг спецыяльных замоваў, заклiканых залагодзiць, прывабiць «свайго» Х. i адагнаць «чужога»: «Дамавы хазяiн i дамавая хазяюшка, прашу вас, упрашываю, малю вас, умалiваю, што ў гэтым доме жывiце i жывотных не абiжайце... а нахожых i наброжых хлеўнiкаў i хляўнiц, i дамавiкоў, i дамавiц да гэтага хлева не дапускайце...» (Смаленская губ.).

   Пры пабудове новай хаты, каб у яе перайшоў жыць Х., трэба было «ўзгаднiць» з iм месца пад новабудоўлю. Па чатырох меркаваных кутах хаты на ноч сыпалi жыта, i калi ранiцай яно заставалася некранутым, лiчылася, што Х. ухвалiў месца. Непасрэдна перад улазiнамi гаспадар клiкаў Х. у новую хату: «Хазяiн, пайдзём за намi!» Аднак у некаторых мясцiнах  (Падзвiнне, Падняпроўе) верылi, што Х. не пяройдзе ў новую хату да тае пары, пакуль там не з’явiцца першы нябожчык.



прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 23.01.2010