Абрадавая страва, асабліва ў пастухоў. Абавязковай лічылася ў дзень св. Юр'я (св. Георгія). Звычайна яйкі і іншую ежу пастухам давалі гаспадары. Гэта рэліктавае праяўленне ахвяравання богу свойскай жывёлы.
У якасці рытуальнай стравы Я. была і на іншыя святы — Дзяды, Міколаў дзень, на другі дзень Сёмухі (Тройцы). У некаторых мясцінах Беларусі на Радаўніцу на могілках распальвалі вогнішчы і пяклі на іх Я. На Міншчыне на вяселлі часта рытуальная курыца замянялася Я., якую маладыя павінны былі есці асобна ад іншых удзельнікаў вячэры, у святліцы.