У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Яйка
 
Тлумачэньне: 

Міфапаэтычны сімвал першакрыніцы жыцця і пладароддзя. Паводле старажытных паданняў, сусвет быў створаны з Я., пакладзенага казачнай птушкай Феніксам або вадаплаўнай птушкай (качкай). Сусветнае Я. апісваецца як залатое. Сусвет утрымлівае ў самім сабе не толькі жыццёвы пачатак, але і кіраванне лёсам сусветнага зла. У казках пра Кашча Несмяротнага пералічваюцца ўкладзеныя адно ў адно пад дубам рытуальныя сімвалы — куфар, заяц, качка, Я. і ў ім Кашчава смерцъ.

Я. увасабляе жыватворную сілу, якая процістаіць рознай нечысці, і ў некаторых выпадках яно роўнае маланцы. Чорт можа быць забіты маланкай або Я., знесеным напярэдадні Калядаў, калі нараджаецца Сонца. Аднак калі курыца знясе Я. на першы дзень свята, то ў гаспадарцы чакалі ўбытку.

Вялікая роля Я. у аграрнай магіі. Вясной у полі каталі Я. Пры першай сяўбе дзеля забеспячэння добрага ўраджаю ў полі араты мусіў з'есці Я., пры сяўбе лёну Я. падкідвалі як мага вышэй. У дзень першага выгану жывёлы на пашу сяляне пагладжвалі яе Я. па спіне. Я. знаходзіцца ў цэнтры велікоднай абраднасці. Пафарбаванае ў чырвоны колер Я. у хрысціянскай інтэрпрэтацыі сімвалізуе кроў, пра-літую Ісусам Хрыстом дзеля збавення людзей ад грахоў. Велікоднае Я. каталі з горак, клалі ў зерне, падрыхтаванае на пасеў. У час сяўбы па полі раскідвалі шкарлупіны. У хаце шкарлупіны ад Я. затыкалі ў шчыліны бярвенняў, каб не вадзіліся прусакі. На Радаўніцу (Вялікдзень памерлых) пафарбаваныя Я. пакідалі на курганах і могілках, крыжападобна каталі іх там, што лічылася сродкам часовага ажыўлення мёртвых. Гаючыя ўласцівасці прыпісваліся нават вадзе, у якой фарбавалі Я. У некаторых мясцінах Беларусі на Радаўніцу на могілках распальвалі вогнішчы і пяклі на іх яешню. Я. і яешня лічыліся магічным сродкам, якія забяспечвалі маладым дзетароднасць.

Шмат існуе павер'яў аб магічнасці Я., якое можа знесці певень. Калі Я. знясе певень, якому мінула сем гадоў, то з яго народзіцца вогненны Змей (Цмок).

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 16.02.2010