Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ТРЫКІРЫЙ      Р. Барадулін   1992–1993       

АДНАГАЛОСЬСЕ


Трыкірый –

Тры сьвечкі сьвятла

Айца, й Сына, й Духа Сьвятога.

Тры полымі вера зьвяла

У полымя сэрца Бога.


Трысьвечча.

Трохкутнік.

Трысьцё.

Трысьцен.

Трыадзінства.

Трыпутнік.

Спрадвечча.

Прадоньне.

Жыцьцё.

І раскрыжаваны Пакутнік.

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.01.2011