РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Андрэй-выбаршчык
I
II
I
        
I

        
        - Ну, Андрэй! глядзі ж трымайся, - ведай, за каго падаць голас!
        Так гаварылі мужыкі свайму ўпаўнаважанаму, выпраўляючы яго ў горад на выбары дэпутатаў.
        - Не ганіся за панскай гарбатай, бо пан часамі і лісіцай можа прыкінуцца - і руку табе падасць, і нават нацалуецца з табою.
        - А што мне іх гарбата! Я і сваю скарынку хлеба з'ем, - гаварыў Андрэй. - Не такі я дурань, каб прадацца за гарбату.
        - Праўда, праўда, Андрэй! Табе і дэпутатам не брыдка быць за такія словы.
        - Так, брат, у іх на языку мядок, а на сэрцы лядок.
        - Эх, дзеці вы, дзеці! - махнуў рукою стары Хлёрка. - Нічога, як бачу, не будзе з гэтых выбараў.
        - Як-то не будзе? Каб усе махалі так рукамі, то і ніякай не было б Думы.
        - Ты хочаш, каб табе сама зямля з печы ў руні прыйшла?
        - Свабоды бог з неба не скіне!
        - Вядома!
        Стары Хлёрка засаромеўся і хутчэй схаваўся за мужыцкія спіны.
        - Смела, Андрэй, рэж там, у горадзе, праўду!
        Андрэй хацеў сказаць мужыкам цэлую прамову, але так многа наплыло ўсякіх думак, што ён не ведаў, з чаго пачаць, і толькі сказаў:
        - Ну, братцы, бывайце здаровы.
        - З богам, з богам, Андрэй!
        І Андрэй закінуў на плечы палку, на якой была торба з хлебам і салам, і пехатой пайшоў на вакзал.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.