 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бусел і бусляняты
|
Ведама, што часта бацькі даюць сваім дзецям такое выхаванне, каб яны былі карыснымі ім, а не сабе. Вось дзеля такіх бацькоў раскажу я байку аднаго нябошчыка-беларуса. Ляціць бусел па-над морам і нясе пад сваімі крыллямі трох буслянят. Як стала цяжка несці, дык ён пытае ў першага дзіцяці: «Ці будзеш ты мяне несці, як я састарэюся?» Бусляня спалохалася, каб бацька не кінуў яго ў мора, дый кажа: «Буду». Бусел кінуў яго ў мора. Паляцеў ён далей з двума буслянятамі. Зноў стала цяжка. Пытае ён тагды ў другога бусляняці: «Як састарэюся я, ці ты будзеш несці мяне таксама, як я цябе нясу?» — «Буду!» — са страху адказала і другое бусляня. Бусел кінуў яго ў мора, бо й яно сказала няпраўду. Паляцеў ён цяпер з апошнім дзіцем. Пасярэдзіне мора ізноў стала цяжка несці. Бусел пытае ў свайго трэцяга бусляняці, ці будзе яно несці бацьку, як ён зробіцца старым. «Не, не буду, — адказала бусляня, — бо тагды я буду мець свае дзеці, і мне трэ будзе насіць іх». Трэцяе бусляня сказала праўду, і бацька перанёс яго цераз мора.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|