РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Адам Глёбус
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дамавікамерон алфавітны
1
Пiсанiна i я
        
        Не пiшы! Ты толькi пра гэта не пiшы! Вой, я не скажу, а то напiшаш!.. I ўсё такое, падобнае. Нiбыта ад таго, што нешта напiшу, тое нешта можа змянiцца. Дзiўна, але яшчэ засталiся людзi, якiя вераць у моц напiсанага i надрукаванага слова. Зрэшты, для iх i занатоўваю тое-сёе з пачутага i падслуханага, убачанага i падгледжанага, адчутага i перажытага. Каб нiхто не верыў у сказанае i прамоў ленае, у тэкстуальнае i кнiжнае, хiба пiсаў бы я? Не пiсаў бы.
        
        
Ч. i прафiлактыка
        
        Графаман Ч. спытаў у мяне, колькi жанчын пазначана ў маiм донжуанскiм спiсе. 66! Назваў я сваю ўлюбёную лiчбу. Хоць яна i недакладная, але недалёкая ад рэальнасцi. Так мала? Графаман непадробна здзiвiўся. Я калi чытаў твае дамавiкамеронскiя показкi, думаў пра зусiм iншую лiчбу, пра 500–600. Ты мяне расчараваў… Спадара Ч. я не зачароўваў, а таму i расчараваць не мог. Наогул, з графаманамi, калекцыянерамi i рэвалюцыянерамi трэба быць асцярожным. Iх варта ўхваляць. А колькi ў тваiм спiсе жаночых iмёнаў? Больш за сотню! Ч. узбудзiўся. Раней тыдня не праходзiла, каб я не ўспароў якую падушку. Спецыяльна дзеля гэтых акцыяў я абсталяваў машыну. I коўдра была, i шклянкi з талеркамi, i аптэчка з прафiлактычнымi сродкамi. Пасля ўспоркi я вельмi дасканала апрацоўваў орган i хварэў толькi тры разы. Галоўнае – пасля сексу адразу неадкладна зрабiць прафiлактычныя працэдуры. Толькi гэта мiж намi…
        
        
Б. i памер
        
        Большасць маладых людзей шчыра верыць, што памер чэлеса мае ў сексе вызначальную ролю. Яно канешне так, калi сабраўся здымацца ў порнафiльме цi намерыўся ўдзельнiчаць у конкурсе… Падобныя спаборнiцтвы ладзяць у войску, у турмах, у студэнцкiх асяроддзях. Вусаты студэнт Б. меў чэлес надзвычайнага памеру i лёгка перамагаў па ўсiх параметрах: даўжыня, таўшчыня, эрэкцыйнае павелiчэнне. На конкурсах ён быў непараўнальны, а таму ў ахвотку ў iх удзельнiчаў i сам iх ладзiў. Толькi маладосць кароткая, а полавае жыццё доўгае. Б. так i не змог выкарыстаць лаўры пераможцы, ён не стаў секс-сiмвалам i не паймеў нават тых аднакурснiц, да якiх заляцаўся. Дзяўчаты чамусьцi гiдзiлiся гэтых конкурсаў i нават слухаць не хацелi пра iх. Так што гiсторыя пра памеры чэлеса студэнта Б. мае большае значэнне да гiсторыi унiверсiтэта, якi ён скончыў, чым да сексу.
        
        
А. i месяц
        
        Палiтык А., калi паверыць ягоным найлепшаму сябру i прэс-сакратарцы, займаецца сексам толькi з жонкаю i толькi адзiн раз на месяц i лiчыць гэта вельмi нармальным. Тое, што палiтык, якi думае надоўга застацца ў палiтыцы, сексуецца адно з жонкаю, а не з рознымi там сексоткамi, вельмi дальнабачна. Але тое, што раз на месяц, неправiльна. Палюцыя ўсё ж адрознiваецца ад месячных, як жанчына ад мужчыны, прабач за ўдакладненне. I калi жанчына сыходзiць крывёю толькi раз на месяц, гэта не азначае, што i мужчынскае семя павiнна выпускацца ў такiм рытме. Больш за тое, калi палiтыка задавальняе такi секс, гэта не значыць, што ён задавальняе жонку палiтыка. У падобных варунках нельга слухаць нi iмiджмейкера, нi прэс-сакратарку, нi найлепшых сяброў, нi самых адданых паплечнiкаў. Трэба ў жонцы бываць часцей, трэба ў жонцы бываць не госцем i не палiтыкам, а штотыднёвым мужчынам. Тым больш, што хапае ж у палiтыка сiлаў устаўляць калонку сваiх развагаў у газету раз на тыдзень.
        
        
М. i спiс
        
        Электрык М. вёў спiс жанчын, з якiмi ўступаў у полавыя зносiны, больш за тое, пазначаў калi i як тое блудлiвае дзеялася. Калi нехта пiша, дык будзь спакойны, нехта i прачытае. I прачытае не абавязкова той, для каго пiсалася. Зазвычай чытае якраз тая асоба, якую ты хацеў бы пакiнуць у няведаннi сваiх таямнiцаў. Спiс электрыка М. знайшла ягоная трэцяя законная жонка. Здарылася тое на чацвёрты дзень пасля вяселля. Асаблiвае абурэнне выклiкаў факт полавага акту з роднай малодшай сястрою гэтай жа трэцяй жонкi, утвораны падчас iх вяселля проста на гаўбцы. Што было, тое было, я сам быў сведкаю – няўчас высунуў ся на той гаўбец пакурыць. Давялося ўсунуцца назад у пакой i папрасiць трэцюю жонку электрыка выпiць са мною горкай на брудэршафт. I сястра, i электрык, i я думалi, што нас пранесла. Не! Спiс знайшоўся, прачытаўся i пашкамутаў ся на дробныя кавалачкi. Толькi электрык М. спiс той аднавiў i вядзе далей, старанна хаваючы ад сваёй пятай законнай жонкi.
        
        
I. i рэкорд
        
        Выкладчык I. захапляўся студэнткамi. А так як штогод кантынгент абнаўляўся, I. трымаў сябе ў добрай цялеснай форме. I. гуляў у футбол два разы на тыдзень. I. граў у ансамблi народных iнструментаў кожную пятнiцу. I. еў садавiну, не пiў i не курыў, наркотыкi, вядома ж, яго абыходзiлi. У здаровага цела здаровы секс; пад такiм лозунгам выкладчык распачынаў чарговае спакушэнне чароговай першакурснiцы. Колькi iх перакаштаваў ненатольны I.? Не палiчана. Але ёсць адна ракавая лiчба, якую ён запомнiў на ўсё жыццё. Лiчба 6. I. любiў рэкорды. Пачыналася ўсё з простага, задача стаяла: скончыць два разы ўзапар. Скончыў без праблемаў. За 2 iшла 3, за 3 – 4, за 4 – 5, за 5… Тут трэба быў сведка, бо хто ж паверыць у такое без сведкi. I. распавёў пра намеры свайму былому аднакурснiку, якi трымаў уласную рэстарацыю. Аднакурснiк, як i ўсе сучасныя карчмары, меў схiльнасць да авантурызму. Мужчыны знялi кватэру, замовiлi па тэлефоне дзяўчатак, i выкладчык, выпiўшы паўпляшкi каньяку з лiмонам, прыступiў да здзяйснення сексподзвiгу. Пасля кожнага сканчэння мяняўся кандом. Калi I. запоўнiў насеннем шосты прэзiк, ён радасна па-пераможнаму ўскрыкнуў i страцiў прытомнасць. Тры наступныя тыднi ён праляжаў у бальнiцы. Чаму ў I. адмовiлiся працаваць ныркi, дактары так i не высветлiлi, але настойлiва параiлi не паўтараць i не бiць рэкорд.
        
        
Т. i ананiзм
        
        Манекеннiца Т. распавяла сяброўкам, як заспела сына за ананiзмам. Хлопчык пералякаўся, i, кааб супакоiць сына, яна ўласнаручна дапамагла дзiцяцi выпусцiць сперму. Цяпер сын займаецца ананiзмам пры ёй. Сяброўкi спрабавалi абвiнавацiць Т. у вычварэнстве. Але тая халаднакроўна адстойвала сваё права мацi на прысутнасць у час станаўлення сына як мужчыны. Тады раззлаваныя сяброўкi пачалi распытваць: цi не пайшлi iх адносiны далей за ананiзм, цi не смактала яна ў сына, цi не прапаноўвала матчыну похву ў якасцi найлепшай прылады для хуткай эякуляцыi, цi не давала яму смактаць свае смочкi??? Т. з ледзяным спакоем (манекеннiца ёсць манекеннiца, яна сапраўды больш лялька, чым жанчына) астудзiла цiкаўнасць распуснаязыкiх сябровак: «Толькi рукою напрыканцы дадрочваю да першага выштурхоўвання насення».
        
        
Ю. i шкарпэтка
        
        Адпачыннiк Ю. … Насамрэч Ю. – фатограф, але раз на год ён, як i большасць працаўнiкоў, ходзiць у адпачынак i набывае вышэйназваную мянушку. Ю. нежанаты i бяздзетны, усе непрыемнасцi з завядзеннем уласнай сям’i ён спiхвае на чэлес, на маленькi памер свайго дзетаробнага рыштунку. Зрабiць аперацыю па павелiчэннi хера Ю. не можа з некалькiх прычынаў: няма грошай, баiцца сур’ёзна гаварыць на тэму праблемы, палохаецца самой аперацыi, яна можа пры дрэнным складзе абставiнаў зрабiць з яго канчатковага кастрата. Так Ю. кастрат толькi напалову, толькi ва ўласных думках у яго кароткi струк, а тут можна ўраз абясстручыцца. Ю. – баязлiвец. Калi ж Ю. робiцца Адпачыннiкам, выходзiць на пляж, разгортвае плечы, крочыць уздоўж мора у адных плаўках, усе (ну амаль што ўсе) жанчыны заглядаюцца на Ю. Яны ж не ведаюць, што Ю. запiхвае ў плаўкi дзве шкарпэткi.
        
        
Ц. i мёртвы муж
        
        Удава Ц. пахавала мужа найлепшым чынам: з лакавай труною, аркестрам, хлебасольным жалобным сталом. Месца на могiлках атрымалася добрае, каля царквы, таму чыстае i дагледжанае. Ц. хадзiла на могiлкi штодня, калi дождж цi iншая праява капрызлiвай беларускай прыроды, можна было перачакаць пад скляпеннямi сабора сярод залатога мiгцення васковых свечачак. Само сабою, Ц. пачала гаварыць з нябожчыкам. Муж уважлiва слухаў Ц. пры жыццi, а пасля смерцi стаў наогул iдэальным слухачом, нi разу не запярэчыў, нi разу не папракнуў. Удаву Ц. папракнулi бабулi з царквы. Гэтым ведзьмам, пераапранутым у божых служак, да ўсяго трэба дапасцi сваiмi шорсткiмi языкамi. Яны, усе ў чорным, абступiлi ўдаву Ц. на царкоўным ганку i папрасiлi больш не смяяцца на ўсе могiлкi i не палохаць пералiвiстым рогатам людзей у жалобе. А яшчэ яны проста забаранiлi ёй расказваць мёртваму мужу мацерныя показкi. Удава Ц. так зазлавала на царкоўных вядзьмарак, што наогул перастала праведваць мужа. Показкi яна цяпер расказвае ягонаму фотапартрэту. Муж любiць, каб словы былi з перцам. I яны разам смяюцца: ён на фота, а Ц. на варэльнi, гатуючы, як i раней, вячэру на дзве асобы.
        
        
Ж. i пахмелле
        
        Музыкавед Ж. на вялiкай папойцы пасля «РокКаранацыi» разважаў пра сродкi апахмельвання. Музыкаведу, тым больш сябру журы, вельмi небяспечна пiць з музыкамi пасля ўручэння прызоў, яшчэ больш страшна заводзiць гутарку пра якасць музыкi, гуку, вакалу, гiтарных пройгрышаў i выйгрышных тэм. Лепш пра пахмелле. Яно ж абавязкова надыдзе – незалежна, цi атрымаў ты карону, цi толькi суцяшальную прэмiю за вялiкi ўнёсак у рок-рух. Тэму пахмелкi падхапiлi ўсе. Хто агурковы расол хвалiў, хто кефiр, большасць папраўлялася пiвам, меншасць астаграмлiвалася гарэлкаю, жаночая палова ўхваляла анальгiнавыя i аспiрынавыя колы… Вядомыя сродкi выклiкалi ў Музыкаведа скепсiс на твары, ён папрасiў маўчання i ў цiшы сказаў: «Найлепшы сродак ад пахмельнага сiндрому – вылiзванне жаночае похвы! Лiзаць трэба да поўнага анямення языка, каб скiвiцы пачало зводзiць сутаргай… Звычайна жанчына паспявае раз-другi скончыць. А на дэсерт трэба найпростым чынам трахнуць яе ў похву i спусцiць! Не ведаю чаму, але бадун знiкае! Адзiная загана гэтага сродку – дапамагае толькi мужыкам». П’яныя музыкi абяцалi Музыкаведу ранiцай паспытаць ягоны рэцэпт, i паспрабавалi, i нават дзячылi: у адрозненне ад тых парадаў, што Ж. пiсаў на старонках газет, гэта была сапраўды ўдалая.
        
        
Л. і талерантнасць
        
        Дудар Л. – неверагодна талерантная асоба. Ён тры днi праляжаў у ложку з распуснай жанчынаю i застаўся цнатлiўцам. Тры днi i тры ночы правесцi пад коўдраю з аголенай самкаю i натапыраным хобатам – трэба ўмець стрымлiвацца. Iншы б мог i звар’яцець, а ён толькi страшэнна агаладаў, бо з’елася ўсё чыста яшчэ ў другi дзень. Галодны Л. пабег на базар, каб купiць кавун: яму страшэнна хацелася салодкай ружовай мякацi вялiкага кавуна. Пакуль выбiраўся кавун, у кватэру да Л. завiтаў iншы дудар, якi пабачыў разабраны ложак i смуглявую распуснiцу, скiнуў апранахi i два разы ўзапар адпярдолiў дзявулю. Калi вярнуўся Л., ён заспеў сябрука, якi трэцi раз, узабраўшыся на раскiнутую дзеўку, устаўляў ёй памiж цыцак. «Арбуз будзеце? » – рахмана запытаўся Л. Арбуз быў смакотны, але Л. ён падаўся недаспелым i прэсным. Талерантнасць Л. не ведала межаў, але ён меў слабасць, кепска ўтрымлiваў у сабе газы, а таму ўсiх асоб жаночага полу дудар Л. называў «сухабздзеiхi».
        
        
С. і газы
        
        Карцiншчык С. любiў пасля акту гучна даць газ. Каханка, што ўпершыню матрашылася з С., магла i спужануцца, такi стрэл давала дупа карцiншчыка. «Мне без пердзежу няма поўнага кайфу, нiбыта карцiна засталася без рамы. Калi не прухну на поўны гук, лiчы i не трахаўся…» Самае цiкавае – С. лiчыў, што ўсе так робяць, толькi не гавораць. Сам ён крыху паляк, таму вельмi любiць слоўцы «пердол», «пердолiць» i выраз «прошу панi до пердолу» часта ўжывае.
        
        
Х. і сіфіліс
        
        Барэц Х. падчапiў сiфiлiс, як ён казаў, «сiфон». Х. быў проста барэц, не за розныя там справядлiвасцi i правы чалавека бароўся Х., ён бароўся ў вольным стылi на кiлiме i выбараў сабе званне чэмпiёна Мiнска. Здаровы быў Х., як мядзведзь, а тут бац – i сiфон. I хто? Нiколi не паверыш… Сiфiлiс Х. атрымаў ад галоўнай доктаркi роднага спартыўнага таварыства. Паважная жанчына: муж, двое дзяцей. Барэц Х., як толькi яе ўбачыў, адразу гарачыню ў пахавiннi пачуў. Перад спаборнiцтвамi яна яго аглядала, а ён вазьмi i вывалi ёй на стол сваё багацце. Яна дзверы на ключ. Ён яе стоячы пры дзвярах i агораў. Потым слабкасць, скула на чэлесе – шанкр, аналiз крывi i прысуд. Нi адна параза на кiлiме так не гняла Х., як гэтая ганебная хвароба. Барэц праз гардаведку знайшоў адрас доктаркi, пазванiў у дзверы, зайшоў не пытаючыся i пры дзецях i мужы адным ударам зламаў нос мамцы свайго сiфона.
        
        
Р. і поспех
        
        Палiтыканша Р. праславiлася неверагодным поспехам сярод мужчын. Яна лёгка ўскручвала галовы юрлiвым кнурам. Тыя купалi яе ў шампанскiм, дарылi даўганогiя ружы, вадзiлi ў шыкоў ныя рэстарацыi, частавалi далiкатэсамi, вазiлi ў еўрапейскiя сталiцы на ўiкэнды i нават у мiжземнаморскiя круiзы на параходах. Мiж тым знешнасць Р. мела зусiм стандартную, без хiбаў i выключнасцяў. Каб не тэмперамент, яе знешнасць можна было б ахарактарызаваць як мышына-шарую. Яе палiтдзейнасць таксама насiла чарнаватае адценне цьмянага прыстасаванства. Вось i паўстае пытанне: на якi такi кручок лавiла яна мужыкоў? За якой такой блясной-воблерам ганялiся юрпаршыўцы? Каб не калега Р. па палiтыканству, нiхто б i не даведаўся пра сакрэты. Калега меў карыкатурную знешнасць, пусты кашалёк i процьму нявернутых пазыкаў, таму на каханка Р. ён зусiм не цягнуў, ён прыкiдваўся сябрам. Р. забылася, што ў палiтыканстве не бывае сяброў, i неабачлiва пусцiла калегу ў сваё жытло. Там усё было створана i прыстасавана для ананiстычнага iснавання. Трэнажоры, масажоры, вiбратары, порначасопiсы, порнакасеты, порнакампакты, порнараманы… Сакрэт Р. быў у тым, што па-сапраўднаму добра ёй было толькi з сабою, са сваiмi цацкамi, у сваiм маленькiм сексбардэлi на адну асобу. А мужыкi? Грошы патрэбны, iмiдж вялiкай каханкi, ну i голас у тэлефоннай слухаўцы мог крышку наблiзiць ананiстычны аргазм… Калега выдаў Палiтыканшу Р. з-за крыўды. «Яна лiчыла мяне нi на што не годным, нават вячэру не дала прыгатаваць, хоць усе ведаюць, якi я выбiтны кухар! Яна паспрабавала апусцiць мяне нiжэй за гумовы чэлес… Хрэн ёй на талерачцы!»
        
        
В. і чын
        
        Тэлевядучы В. меў зорную знешнасць. Такiя твары з’яўляюцца гады ў рады. Ён меў такi твар, што нават тэлевiзiйныя жанчыны, што захапляюцца толькi сабою, рабiлi выключэнне i захаплялiся В. Адна з тэлежанчын так закахалася ў В., што, страцiўшы розум, распавяла пра пачуццё мужу – мiлiцыянцкаму чыну. Чын, як i належыць рабiць чыну ў пагонах, выклiкаў чыннiкаў меншых i загадаў пачынiць сiтуацыю. Чыннiкi так адчыхвосцiлi зорную знешнасць, што В., у адрозненне ад жонкi мянта, страцiў розум не на нейкае iмгненне, а назаў сёды. Цяпер В. збiрае пустыя бутэлькi i выпрошвае грошы ў наведнiкаў паркаў. Дарма гавораць, што можна мець знешнасць i не мець розуму. Знешнасць i прыгажосць – гэта ў першую галаву розум, а яго так лёгка страцiць i немагчыма пачынiць.
        
        
Ш. і лізанне
        
        Хулiган Ш. адчуваў, што сядзе ў турму. Ягонае юнацтва прыпала на сярэдзiну 70-х, калi пра парнаграфiю ў СССР ведалi слаба, а пра эротыку толькi чулi, таму адносiны да сексу ў хулiганскабандыцкiм асяродку мелi своеасаблiвы кшталт. Ш., выпiўшы з сябрам бутэльку таннага вермуту, пусцiў слязу i дрыжачым галаском пачаў: «Толькi скажы, што нiкому не скажаш!» «А каму я скажу?» «Не, ты скажы «не скажу!» «Ну… Не скажу!» «Я лiзаў пiзду!» «I што?» «Як што? Пiзду я лiзаў! Ты яе ведаеш. Учора яна пазычыла нам рубель на вермут, а сягоння я лiзаў яе пізду. Яна папрасiла… Яна на каленях стаяла i прасiла, i сказала, што дазволiць засадзiць у дупу. Я нiколi не спрабаваў бабе ў дупу ўстаўляць. Захацелася так, ажно залупа пабялела, хуй ледзь не разарваўся, так напнуўся. Палiзаў. Ты перастанеш мяне паважаць?» «Калi купiш вермуту, не перастану». «У мяне грошай нуль». «Ты схадзi i ў пiзды пазыч». «Ты пачакаеш?» «Му-гу!» Ш. схадзiў i прынёс дзве бутэлькi вермуту, i хулiганы выпiлi за маўчанне. Праз колькi часу Ш. у турму сеў, а ягоны сябра ўсiм распавёў, як той саромеўся лiзання пiзд…
        
        
Ё. і Пукімон
        
        Пасажырка Ё, задыханая i расчырванелая, улезла ў мiкрааўтобус маршрутнай таксоўкi. За ёй самастойна зайшоў пяцiгадовы сын. Уладкаваўшыся побач з мамкаю, ён завёў дзiцячую-жабрачую песеньку: «Мам, купi мне Пукiмона. Мам, мам, купi, купi… Тут у кiёску быў чырвоны Пукiмон! Давай сходзiм!..» Паступова голас сынка набiраў моц. «Давай сходзiм!» – гучала ясна i чыста на ўвесь салон. Таксоўшчык чакаў яшчэ аднаго-двух пасажыраў да поўнай загрузкi. «Мам, калi ты не купiш мне Пукiмона, я раскажу татку, як ты ў дзядзькi Рамана пiську цалавала!» Ё. пачырванела, як райскi яблык. Пасажыры як маглi зацiскалi ў сабе рогат i хiхiканне. Шафёр таксоўкi павярнуўся да Пасажыркi Ё.: «Я б Вам настойлiва раiў: набыць сыну Пукiмона!» Ё. вылезла з маршруткi. За ёю падаўся i патрабавальнiк Пукiмона.
        
        
Н. і жонка
        
        «Табе падабаецца мая жонка?» – п’яны магiлакапальнiк Н. кiнуў пытанне ў сабутэльнiка. «Нармальная…» «Я пытаю: жонка мая табе падабаецца?» «Падабаецца». «Яшчэ з год яе паябу i табе аддам». «Нашто мне твая жонка?» «Ты сказаў «падабаецца»!» «Ты хацеў, каб я сказаў «падабаецца», я i сказаў «падабаецца», а яна мне зусiм не падабаецца!» Магiлакапальнiк Н. расплёхаў рэшту гарэлкi па шклянках i прамармытаў: «Мне мая жонка падабаецца, яму не падабаецца… Падабаецца, не падабаецца… Яшчэ з год паябу яе i кiну…»
        
        
Г. і цягнікі
        
        Бiзнесовец Г. здраджваў жонцы ў цягнiках. Замаўляў двухмеснае купэ i валтузiўся-вагонiўся там з каханкаю ўсю ноч, ад Мiнска да Масквы. У расiйскай сталiцы ладзiў гешэфты, вадзiў каханку ў крамы i рэстарацыю i зноўку вагонiўся-валтузiўся цэлую ноч, ад Масквы да Мiнска. Секс-туры ладзiлiся раз на месяц. Калi каханка надакучвала Г., за пару хвiлiнаў да адыходу цягнiка ён казаў, што паехаць не зможа, а замест сябе выпраўляе намеснiка, якi абавязкова зводзiць каханку i ў краму, i ў рэстарацыю. Каханка апыналася ў купэ з незнаёмым мужчынам, якi пачынаў казаць, што сам даведаўся пра паездку гадзiну назад… Пасярод ночы да iх у купэ ўрываўся бiзнесовец Г. з падрыхтаваным маналогам-абвiнавачваннем: «Табе ўсё адно з кiм спаць! Табе абы вышэй ногi задралi i глыбей уставiлi!..» З бразгатам дзвярэй купэ ўзаемаадносiны з гэтай каханкаю Г. сканчаў i рушыў у суседнi вагон, у знятае на дваiх чатырохмеснае купэ, дзе яго чакала новая жанчына для вагонных уцехаў i валтузаванняў.
        
        
П. і студэнт
        
        Акадэмiк П. выгнаў свайго любiмага студэнта нiбыта за бойку з манголам. Студэнт сапраўды бiў мангола, якi жыў з iм у адным iнтэрнацкiм пакоi. Але спачатку студэнт украў у мангола гарэлку, прыхаваную на Новы год, выпiў яе, а рэшткамi спрабаваў пачаставаць уласна гаспадара. Мангол пакрыўдзiўся i аблаяў студэнта, той збiў шырокi мангольскi твар на горкi яблык i прымусiў азiята хадзiць страявым крокам па iнтэрнацкiх калiдорах. Злачынства было навiдавоку, яно проста чарнела на лобе i пад вачыма мангола. Толькi акадэмiк П. прагнаў студэнта за тое, што не папярэдзiў пра трыпер. Акадэмiк запрасiў да сябе дахаты лабарантку, якая раней кахалася са студэнтам, падпаiў яе i займаўся любошчамi. Лабарантка акрамя хвiлiнаў пяшчоты падаравала П. класiчны трыпак. Тут яшчэ бойка з манголам у iнтэрнаце здарылася. Акадэмiк выключыў студэнта з акадэмii. Праз год студэнт выпiў з любiмым акадэмiкам П. каньячку i аднавiўся на факультэце. Канешне, ён казаў П., што ведаць не ведаў пра трыпер, хаця менавiта ён з рэўнасцi, даведаўшыся пра заляцаннi акадэмiка да лабаранткi, i заразiў яе трыперам, якi так дарэчы падвярнуў ся пад руку.
        
        
Е. і тралейбус
        
        Пасажырка Е. ледзь уцягнула ў перапоўнены тралейбус дзесяцiгадовую дачку. Расшаторыўшыся, як кура над кураняткам, Е. стаяла над дзiцём, каб не надта душылi. А цiснулi з усiх бакоў моцна. «Сiкаць хачу!» – прапiшчала дзяўчо. Е. скамянела. «Сiкаць, сiкаць хачу!!!» – не сунiмалася дачка. Е. трымала паўзу. «Сiкаць, мне пасiкаць трэба!!!» «С-с-сцiхнi!!!» – сыкнула Е. Дзяўчо зацiхла i цiхенька пусцiла сiкуны па сцёгнах.
        
        
З. і хлопцы
        
        Залатавалосая З. закахалася ў дызайнера. З. мела доўгiя, да дупы, цёмна-залатыя валасы i спакушала iмi ўсiх аднакурснiкаў: дызайнераў, прамграфiкаў, керамiстаў, скульптараў, графiкаў… Шмат хто марыў пра секс з такiм золатам, як у З. Пашанцавала жывапiсцу. Ён жыў з дызайнерам у адным пакоi. I зусiм выпадкова пасля капуснiка, п’янкi i танцаў лёг на ложак дызайнера. Лёс такi, п’яным шанцуе. Не паспеў ён вочы заплюшчыць, як у пакой завiтала залатавалосая З. Не запальваючы святла, яна распранулася й голая шуснула пад коўдру да жывапiсца. Той не разгубiўся i змастачыў секс з золатам. «Што ты ўсё маўчыш?» – запытала З. па сексе. «Зуб забалеў!» – схлусiў жывапiсец. Пакрыўджаная З. выслiзнула з-пад коўдры i ўцякла. Залатавалосая нiколi б i не даведалася пра падмену, каб не прафесiйны крэтынiзм жывапiсца, якi пачаў з усiмi разважаць пра тое, што колер валасоў у цемры анiякай ролi не iграе. «Мог бы, гад, i памаўчаць, бо там жа акрамя колеру i даўжыня была па самую дупу», – гэта заўважыў жывапiсцу дызайнер, якi пасля начной блытанiны разлюбiў залатавалосую З.
        
        
У публікацыях…
        
        У публiкацыях не пераношу наступнае:
        «Скарочаны варыянт»;
        «Часопiсны варыянт»;
        «Рэдакцыя не нясе адказнасцi за факты, выкладзеныя аўтарам»…
        Калi не маеш магчымасцi выдрукаваць узгоднены з аўтарам тэкст, дык лепш зусiм яго не чапай. Усе гэтыя скароты i безадказнасцi паказваюць на непрафесiйнасць выдання. Таму такiя тэксты я зусiм не чытаю i нiкому не раю чытаць.
        Не люблю i кропак замест лаянкi. Можна ж вылаяцца па-мастацку. Падумаць i сказаць: «Iдзi ты на гуй!!!»
        Але ёсць святы час карнавалу, калi героi хаваюцца за маскамi. Лягчэй лёгкага сарваць маску i наўпрост сказаць, хто каму шкроб чэлес, але тады разбурыцца гульня, знiкне паэзiя феерычнай карнавальнай начы, а так хочацца свята, агнёў, святла i маскараднай радасцi.
        
        
Д. і паэт
        
        Паважаная паэтка Д. шкрабла чэлес маладому паэту. Бывае, паэткi лашчаць, песцяць, гладзяць органы паэтам. Прырода i паэзiя – рэчы блiзкiя. Роднаснасць лiрыкi i зменлiвасцi прыродных настрояў нiхто не аспрэчыць. Толькi Д. мела запенсiйны ўзрост, а яе абраннiк толькi пачаў бараду галiць па-сапраўднаму. Дысананс пары каханкаў проста кiдаўся ў вочы. Вачэй вакол таго пашкрэбвання зiркала процьма, бо дзея адбывалася ў музеi паэта Максiма. Адгула паэтычная вечарына. Абраныя засталiся на фуршэт. Урачыстае баляванне перарасло ў п’янку-пагулянку. Пагулянка хiлiць народ да распусных дзеянняў. Майстрыца паэтычнага радка назюзюкалася вiнiшча, маладзенькi талент нажлукцiўся брэндзi. Каханкi збрэндзiлi. Згубiўся самакантроль. Д. пачала шкрэбцi пазногцямi паэтавы нагавiцы ў тым месцы, дзе пад тканiнаю налiлася крывёю мужчынская сутнасць. Супрацоўнiкi i супрацоўнiцы музея з дзiвам назiралi за праяваю пяшчоты, але нiчога сказаць не наважылiся, вельмi ўжо паважаная была паэтка Д., ды i старэйшая за ўсiх тых супрацоўнiц. Сталасць трэба паважаць, асаблiва калi да яе дададзены вядомасць i прызнанне.
        
        
О. і баляванне
        
        Палiтык О. завiтаў у беларускi Iерусалiм – Вiльню. О. меў правыя погляды, любiў Вiльню ўсiм сэрцам, таму i не дзiва, што распачалося баляванне. Ого-го якое то было баляванне. Гула ўся беларускаслоўная Вiльня. О. сам пiў i сяброў паiў у барах. Сам смачна еў i дружбакоў частаваў у шынках i рэстарацыях. На начных дыскатэках О. тупатаў так, што скляпеннi ходарам хадзiлi. На трэцюю ноч у рэдакцыi «Нашай Нiвы» кансерватыў ны палiтык О. запатрабаваў у тамтэйшых змагароў за беларушчыну простую прасталытку. З ягонай вагою, з ягоным ледзь-ледзь рухомым сэрцам, з ягоным цiскам, з ягоным… Запатрабаваў. «Вязiце прасталытку!» Пабеглi. Паляцелi. Знайшлi. Прытарабанiлi. О. адпалiтыкаваў з дзеўкаю аплочаную гадзiну. Супакоiўся. Абмыў халоднай вадою бурачковы нос i з’ехаў у родны Мiнск, здабываць свабоду i незалежнасць беларускага народа.
        
        
Э. і даляры
        
        Камерсантка Э. перавозiла праз мяжу даляры ў трусах. Так робяць большасць сучасных камерсантак: запiхваюць купюры ў сваё найтаемнае месца, блiжэй да похвы. Камерсанты пхаюць банкноты ў абутак i шкарпэткi. Рознiца мыслення мужчынскага i жаночага нават у кантрабандзе сябе выяўляе. Э. давазiлася-дакантрабандзiлася да алергii. Усе верхнiя губы похвы i нiз жывата абраслi дробнымi жоўтагаловымi прышчыкамi. Высыпка свярбела так, што не дакрануцца. Дактары запэўнiвалi Э., што высыпка алергiчная, на нервовай глебе. А Э. казала, што даляр трапiўся брудны, размаляваны арабскiм шрыфтам, i яе яўрэйская кроў не вытрымала ганьбы i ўзбунтавалася. Так цi iнакш, а камерсантка Э. перастала класцi грошы ў майткi. Яна прыдбала красоўкi на памер большыя i хавае баксы пад вусцiлкамi.
        
        
К. і плеўка цнатлівасці
        
        Пiянiстка К. страцiла цнатлiвасць. Захацела стаць жанчынаю i зрабiлася ёю, перайшла рубiкон. Мужчына выбраўся пад цнатлiвазнiшчэнне вопытны, крывi не спалохаўся. Ён спужаўся iншага. К., запэцканая ў кроў, вывудзiла з сябе кавалачак плеўкi цнатлiвасцi, памахала iм у паветры i сказала: «Маме трэба паказаць. Трэба ёй у нос гэту плеўку тыцнуць. Пяць гадоў яна мяне пiлавала, папракала цнатлiвасцю. Усё. Во ёй мая цнатлiвасць!!!» Пiянiстка iмгненна набрала на сотавiку нумар. «Мама, зайдзi да мяне. Нештачка пакажу». Мужчына падумаў, што К. жартуе. Ён, пачуўшы званок у дзверы, быў упэўнены, што гэта супадзенне. К. голая i ў крывi расхiнула дзверы, паднесла плеўку пад самы матчын нос i радасна праверашчала: «Вось табе, мама, мая цнота!» «Вiншую!» – сказала мама i сышла.
        
        
Ф. і кроў
        
        Лiнгвiстка Ф. пазiравала мастаку аголеная. Як вядзецца ў такiх сiтуёвiнах, Ф. дапазiравалася да кахання. Яна пазiравала i кахалася з мастаком. Каханне ў лiнгвiсткi скончылася раней, чым мастак завяршыў працу. Ён абрыд ёй настолькi, што, калi ўсё ж скончыў палатно i ўрачыста паказаў ёй устаўленую ў залатую раму карцiну, Ф. задрала спаднiцу, зняла белыя трусы са свежай плямiнай менструальнай крывi i прараўла: «Твая карцiна – фiгня, вось твор прыроды непараўнальны i жывы – мае майткi з плямай маёй крывi!»

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.