 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Паэма вакна
|
Прастора твайго вакна – з вострымі кутамі расстаньня, з тупымі кутамі болю, з чорным квадратам вечнасьці, з кругам майго жыцьця.
|
Слухаю цябе. Гляджу ў вакно. Пасьля – наадварот...
|
Чакаю цемры, каб паглядзець у люстэрка твайго вакна. Думаю – яно меней маніць. Падманваю сябе.
|
Люстэрка насупраць вакна. Хто ў каго глядзіць?..
|
Бусьліным пяром на падваконьні лёс пазначыў між намі адлегласьць...
|
Пыл на тваім вакне ляжыць срэбрам гадоў. Ня кожны дазволіць вакну застацца самім сабой.
|
Пыл на тваім вакне ляжыць срэбрам гадоў. Ня кожны дазволіць вакну застацца са мной.
|
Матылёк на тваім вакне сьцірае пыл, сьцірае сваё жыцьцё.
|
Матылёк на тваім вакне сьцірае пыл, сьцірае наша жыцьцё.
|
Клён. Вакно. Адкрытае сэрца: «Яна... яна... яна... няма... няма... няма...» Ратуеш клён – адчыняеш вакно – зіма...зіма...зіма...
|
На вакне тваім ласіцы1. Усё тая ж зіма. Усё тая ж краіна белай тугі...
|
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|
|