РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Слова на вечарыне, прысьвечанай 50-годзьдзю
        Сябры мае і сяброўкі!
        От няўжо вы думаеце, што я быў бы чагосьці варты бяз вас, якія сышліся сюды з большай ці меншай там кожны дозай сімпатыі да мяне. Мабыць, нічога ня быў бы варты бяз вас, дарагія, безь Зямлі Беларускай Вялікай, безь Вялікага Беларускага Народа, безь Вялікай Беларускай Мовы.
        І таму дзякуй вам за тое, што вы ёсьць, дзякуй Зямлі Беларускай за тое, што я еў яе хлеб, чорны, піў яе смачную ваду, дыхаў яе паветрам, паціскаў самыя верныя на сьвеце мужчынскія рукі ў дружбе, рукі нашых мужчын, і зрэдку шанцавала і мне цалаваць рукі самых мілых істот на сьвеце, нашых жанчын.
        Дзякуй вам, людзі! Яшчэ раз тысячу раз дзякуй вам!
        Бяз вас я нішто.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.