|
Вагон таварны дрогка тузае... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Б’е пярун прамой наводкай... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Бурты кладуцца, як барханы. Лапатам не даём астыць. Ды што за шум?.. Прыйшлі лісты, Лісты ад родных, ад каханых. I мне ж тут нешта быць павінна... Матулін почырк пазнаю. I піша пра бяду сваю, Пра радасьць і пра ўсе навіны: «Сусед наш справіў навасельле. Ну а ў бары па верасу Грыбоў – хоць закладай касу, I ўжо арэхі палыселі... Вугольле зь печы ўраньні скача, Кот мыцца на вакне пачне, – I верыцца, што ты ка мне Пасьпееш на пірог гарачы». Я сёмы раз, забыўшы стому, Чытаю гэты ліст, нібы Я на Ушаччыне пабыў, Пагутарыў з усімі дома... I зноўку зерне з-пад лапаты Уверх ляціць ва ўсе бакі I падае. (А так шпакі На луг садзяцца там, за хатай...)
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
І венікамі з лозаў ніцых... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
|
|
|
Як захлынуўся ад радасьці жаўранак, Славячы сонца вясновага дня, Як па куп’і на балотных выжарынах Мякка хрумсьціць пад нагою сушняк; Як па-над ярам пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць, Як адвячоркам над соннымі водамі Кнігаўка ўсё недапросіцца піць, – Тры гады я ня чуў. Як засінелася возера чыстае, Бо маладая красуня вясна, Каб падсініць хмар касынкі пушыстыя, Сінькі ў ваду сыпанула спаўна; Як палахлівым дзіцём устрывожаным Хмель каля вольхі абвіўся вакол, Як у бары, бы маленькія вожыкі, Шышкі хваёвыя ўсыпалі дол, – Тры гады я ня бачыў. Як над бруістаю шустраю рэчкаю Пахнуць лілеі, аер і чарот, I першацьвет далікатны парэчкавы, I чарназём той, што вывернуў крот, – Тры гады не ўдыхаў. Зноўку ступаю знаёмымі сьцежкамі, Босай нагой паўтараю сьляды. Кветкі мне ўсьлед пазіраюць з усьмешкамі, З тымі ж, зь якімі глядзелі тады... I крапіва маладая стрыкаецца, Быццам пяшчотны, прыемны ўспамін. Ем я капусту трыгубую зайцаву, Гладжу змарожаны ліст журавін. Ясны блакіт вам, прасторы зялёныя, Хай жа над вамі з зары да зары Радасна жаўранкі звоняць натхнёныя, Сонца гарыць!
|
Якая радасьць у мяне, Калі дадому завітаю! Тут ні адзін не абміне, Пагутарыць і распытае. I як жыцьцё, і як настрой, I чым я маю пахваліцца... – Зайшоў бы на бліны, – парой Мне кіне цётка-жартаўніца. Суседка ўспомніць, як сама Маю калыску калыхала, Як прыгажэйшае імя Яна мне колісь выбірала. А то заўважыць: паплячэў, Прыгнуўшыся, заходжу ў хату. I, быццам так, дадасьць яшчэ, Што нарасло дзяўчат багата...
|
Нарэшце я у роднай хаце, Тут кожны шорах песьціць слых. Зноў пра жаніцьбу кажа маці Ды пра чужых нявестак злых. Ніжэйшай, меншай стала хата... Будзільніка знаёмы стук... Маленства чарамі багаты У столі кожны цьмяны сук. Мне гэты прыпечак знаёмы I кожны вілачнік сухі, Парог, што ў шлях адзін – дадому Заўжды злучае ўсе шляхі. Парог пасечаны, шурпаты (Зрабіў яго чарнейшым час): Зімой дрывотняй і варштатам Служыў ён удаве ня раз. Мне кожны кут тут казак поўны, Ён даражэй для сэрца стаў. I фікус, што я флянцам помню, Упёрся ў столь ілбом ліста...
|
Сёньня я шчасьцем п’яны... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Ня выйшаў ты і ў гэты раз Мяне спаткаць, паднесьці рэчы... Ля весьніц толькі зноў твой вяз Крануў галінамі за плечы. Ты мне не падасі рукі, Глядзіш удаль з-за шкла партрэта... Ці бачыш, вырас сын які? Скажы хоць слова для прывета. А я... чакаў з усіх дарог Цябе ў сорак чацьвёртым... летам. Калоны ні адной ня мог Я прапусьціць з ахапкам кветак. Хацелася пачуць: «Сынок...» I крыкнуць радаснае: «Тата!» Бацькоўскім быў мне кожны крок... Усё ішлі, ішлі салдаты... Каторы раз сыходзіў сьнег... Дамоў вярталіся суседзі. Я кожнаму насустрач бег I чуў кароткае: «Прыедзе...» Калі ж у крыўдзе мне сябры Гразіліся падчас бацькамі, Тады хацелася наўзрыд Заплакаць шчырымі сьлязамі. Ня плакаў я – усім на злосьць, Бо ў хаце быў адзін – мужчына. Ня йшоў ты... Маці маладосьць Глыбей заворвалі маршчыны. I зараз – еду я здалёк, Чакаю ўсё – зайду, а маці Мне скажа: «Пазнаеш, сынок? Вось наша ўся сямейка ў хаце...» Паверыць цяжка мне таму, Што больш ня прыйдзеш ты дадому. А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай...
1958
|
Ізноў вясна гасьцюе на Вушаччыне. Цяпер блакіту маладзець з рукі. Няўпэўнена, ўспамінліва, ўскалмачана Ступаюць на праталіны гракі. Загаварылі крыгі хрыплай моваю, Разьліўся ручаёў сьцюдзёны сьпеў. Пакуль што футру цёплую, зімовую Таропкі заяц скінуць не пасьпеў. Запахла багунамі ды жывіцаю. Хмель забрадзіў у баравых імхах. Вось-вось гарачых коней бліскавіцаю Пярун пагоніць на гручасты шлях. На ганку новай хаты шпак высьвіствае Крутым узгоркам прыпякло гарбы. Як кураняткі, кволыя, пушыстыя, Прадзюбнуліся коцікі вярбы...
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Вясна ў Брэсцкай крэпасьці
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Шчабятун працягнуў ручаняты...
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Сьвітаньняў я з табой не сустракаў, Не расьсякаў вяслом азёрнай хвалі. I толькі шморгаў носам аб рукаў, Калі цябе да дошкі выклікалі. Здавалася, што бачыць увесь клас, Калі ў твой бок глядзеў я ўнезнароку. Каб аб сабе напомніць лішні раз, Па пяць заўваг я зарабляў на ўроку. Што стала мне ты нейкаю другой, Баяўся і сабе прызнацца ў гэтым. Ды толькі ўсе чамусьці нас з табой На кніжках плюсавалі без сакрэту. Ну, а калі кіломэтры за два Дамоў з аднавяскоўцамі ішла ты, Як крыўдна мне было, як я злаваў, Што каля самай школы наша хата. Гады прайшлі. У кожнага свой шлях. I апынуўся я ня ў роднай хаце. ...З усьмешкай палахлівай на губах Я сьніў цябе ў студэнцкім інтэрнаце. I вось нарэшце на лістах шасьці Прызнаўся я табе ў сваім каханьні. З трывогай «заказное» апусьціў I атрымаў адказ – тваё маўчаньне. Дамоў прыехаў. Кажуць, трэці дзень Грыміць тваё вясельле (я ж ня веру). Вянок з гароху хочуць мне надзець Сябры, як адстаўному кавалеру. Хай надзяюць – мне невялікі страх, Я з гора пацягну з кілішка троху. Дык пасядзім з табою мы ў вянках, Твой з красак палявых, а мой – з гароху. ...Хай сьнег гадоў асядзе ў валасах, Хай будзе мне хоць пяць разоў па дваццаць – Усьмешкай палахлівай на губах Ты школьніцай мне будзеш усьміхацца...
|
А птушкі расстаньне прарочаць. Зара маладая займаецца... Кажу я табе: – Добрай ночы! Хоць трэба казаць: – Добрай раніцы! I вочы ўглядаюцца ў вочы, Вясёлыя, шчыра ўсьміхаюцца. I кажуць яны: – Добрай ночы! Хоць трэба казаць: – Добрай раніцы! I рукі разьняцца ня хочуць – Мацьней яшчэ толькі сьціскаюцца. I кажуць яны: – Добрай ночы! Хоць трэба казаць: – Добрай раніцы!
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Жывіцы водарам густым... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Ты рамонкаў белавейкіх... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
На лугу-мурагу На зялёненькім Ды пасе па расе Хлопец коніка. А лагчынай за дуброваю Ішла дзяўчына чарнабровая. Да вады ішла Да крынічнае – Не туды завяла Сьцежка звычная. Заблудзілася, запазьнілася. Ногі ўсе ў расе – Абрасілася. У хлапца-малайца Ды прасілася: – Ты мяне ў тумане, Дзеўку моладу, Не трымай – месяц май Яшчэ з холадам. Ночка позная. Маці грозная. Маці злосная. Сьцежка росная. – Я расу абтрасу Да расіначкі. Я цябе, красу, На руках панясу Да хаціначкі. – Мне дамоў пара... А ўзыйшла зара. Хутка раніца – А юнак ніяк Не расстанецца...
|
Удзень ня паліць... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Зь піпетак-сасулек... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Час вечаровы... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Чарот у кольцах... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Чаго, бор мой, не шумён?..
|
З народнае песьні
|
Іду па зайцавых сьлядах. У вышыні гамоняць хвоі. I галаву мне хмеліць пах З халодным сьнегавым настоем. Заняты думаю сваёй, Бор, уздыхаеш, засмучоны. Чуваць, як аб галінкі хвой Сьняжынкі б’юцца зь мяккім звонам. Мне навяваеш сьветлы сум, Казычаш кволаю ігліцай. Табе і радасьць я нясу, Сьцяшаю горам падзяліцца. Дзесь рэха клікае тапор. Прайшоўся вецер бураломам. I дзе б ні быў я, – чую, бор, Твой бас прыглушаны, знаёмы...
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Са стараны радзімай зноў... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
А вецер вуліцы расчысьціў. Бухматы, пухкі сьнег пасыпаў, I кулачкі засохлых лісьцяў Сьціскаюць маладыя ліпы. Застылі ясені ў палоне, Ды толькі дворнікі ў адчаі. Сьнег саграбці у дзьве далоні Сьпяшае сьнегаачышчальнік... Мароз здароваецца палка – Зіма ўжо тупае старая. На Сьвіслачы праныры-галкі Трываласьць лёду правяраюць...
|
Прыбавілася клопату ў шпакоў – Абмеркаваць маршрут і ў шлях сабрацца I на прасторах скошаных лугоў Стаяць стагі адзнакай рупнай працы. Падперазаў фарсісты дужы дуб Зялёны пояс хмелю з кутасамі I ў яр глядзіць, дзе, выпіўшы ваду, Аер шавеліць вострымі вусамі. А верабей чырыкае ўвесь час – Ён задаволен восеньскім парадкам. З бусліхай бусел у апошні раз У белых майках робяць фіззарадку. Грукоча малатарня за сялом. З-за хмар убачыць неба немагчыма. Жывіцай хвойнай пахне новы дом, I комін папярхнуўся першым дымам. Зноў восень гаспадыняю прыйшла I з новай збажыны – у дзьве асьміны – Духмяных караваяў напякла, А жар павыграбала на рабіны...
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Традыцый многа павялося. Між іншых я люблю адну, Калі – ці то зімой, ці ўвосень – Сусед суседа шчыра просіць На навіну, на сьвежыну. ...Увосень пахнуць караваі, Гарой – пшанічныя бліны. З жытнёвай шчырай бутлі з краю, У коптур зельле наліваюць – У кубел зычаць спарыны. Зімой агонь палае ярка: Памінкі правяць кабану. Страляюць вугалі, агаркі. Патэльню угінаюць скваркі – З цыбуляй смажаць сьвежыну. Цячэ размова ціхай рэчкай. Сьмяецца радасьць за сталом. Забыліся ўсе крыўды, спрэчкі. Пра перапёлчына гнязьдзечка Пяюць. Жадаюць шчасьця ў дом. Хай багацеюць! Хай жа ў зьміры Усе суседзі без нуды Жывуць, ня сварацца задзіры. Адзін другога просяць шчыра Няхай на сьвежыну заўжды!
|
– Калаўроты! Калаўроты! Найадменьнейшай работы, – Заклікае добры дзед. – Не знайсьці нідзе ім роўных Робяць з воўны шоўк чароўны... Падыходзяць паглядзець. – Экспанат свой гэткі рэдкі У музэй ты здаў бы, дзедка, – Кінуў жару жартаўнік. Уздыхнулася бабулі – Калаўрот яе расчуліў. А натоўп раптоўна зьнік. Толькі жэўжыкі наўкола – Крутануць ім рупіць кола. Дзед выкрыквае радзей: – Не знайсьці нідзе ім роўных Робяць з воўны шоўк чароўны. Пакупнік ніяк ня йдзе... – Налятайце! Калаўроты! Налятаць няма ахвоты. Разыходзіцца базар. I стаяць, нібы сіроты, Новенькія калаўроты. Позна, дзед, прывёз тавар...
|
І хвалі лоб зялёны не маршчыняць... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
|
МАЕ БРАТЫ, МАЕ СУСЕДЗІ...
|
|
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Між абвалаў, Стромых скалаў Сьцежка пакручастая. А ў далінах, Па галінах Дзікі вецер шастае. А ў гуралкі Позірк палкі, Вусны са спакусінкай. Маладая. З плеч спадаюць Два патокі русыя. Б’юць вясёлкі На асколкі Вадаспады горныя. Зачаруюць, Завіруюць Вочы ноччу чорнаю. Уцякае Ды гукае. Пікі гор туманяцца. З правадніцай Заблудзіцца Хочацца да раніцы!..
|
Хмары – горы... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Галубы над кожнай хатай... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
***А мы не шкадавалі ног...
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
|