РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юрась Півуноў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зімовы фрагмент
1
        Раніцай яшчэ цёмна і ў небе вісіць поўня, асьвятляючы белыя зямныя абшары, скаваныя марозам, халодным шэра-перламутравым сьвятлом касьмічнай бясконцасьці. Сьцежкі прыцярушаныя сухім, крупчастым, яшчэ некранутым сьнегам, які парыпвае пад нагамі «першапраходцаў», а пад сьвятлом ліхтароў нагадвае зіхаценьне навагодняй мішуры.
        Над зямлёй пануе халодная маўклівасьць. Сьпяць магутныя, жыватворныя сілы прыроды, і, можа, таму ўзьнікае пачуцьцё няўцешнасьці, смутку, бо здаецца, нішто ўжо ня можа парушыць гэты зімова-мёртвы спакой...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.