 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вечар
|
Павольна каціўся за небакрай ружовы мячык сонца. Невялічкая хмарка, што плыла над ім, нагадвала птушку, якая адбілася ад чарады і цяпер імчыць наперад у імкненьні хутчэй дагнаць сваіх. Насустрач сонцу з-за небасьхілу выплывала агромністая, амаль на ўвесь небакрай, лілова-шэрая ў промнях вечаровага сонца, хмара. Зь ёю разам на горад нясьпешна апускалася ноч, несучы на Зямлю таямнічы й загадкавы подых Сусьвету. У гэты час звычайна прызначаюць спатканьні каханым. Напэўна, таму, што каханьне і ёсьць самая вялікая таямніца.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|