РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юрась Півуноў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Настальгія па вечнасьці
1
        ...Лістападаўскі вечар. За вакном шамаціць халодны восеньскі дождж. Раз-пораз па дарозе каля дому праносяцца, распырскваючы лужыны на мноства фантанчыкаў, машыны. У цьмяным сьвятле ліхтароў-маякоў блішчаць пакручастыя, аголеныя (і ад гэтага нейкія пачварныя) мокрыя галіны дрэваў. Роўны пошум дажджу навявае спакой. Ціха. Ня верыцца нават, што недзе побач шуміць-віруе й цяжка дыхае небарака-горад. Там – заўсёды сьпяшаюцца некуды людзі й машыны, там – мора агнёў, сьвятла, гукаў... Тут жа – толькі ціхі шолах дажджу за вакном.
        Ніяк не здаволіцца цішынёй. Гэта, пэўна, хранічная «хвароба» многіх гараджанаў. Вяскоўцам гэтага не зразумець. Яны стала жывуць у спакойнай атмасьферы зацятага сялянскага побыту – і для іх гэта звыклы стан.
        У вёсцы, асабліва летнім позьнім вечарам ці ноччу, стаіць гэткая ціша, што чутна, як шуміць рэчка на перакатах, як стукае ўдалечыні, бегучы па рэйках у вялікія, тлумныя гарады, цягнік.
        Усё думаю, як назваць гэтую неспатольную прагу цішыні, спакою? Магчыма, настальгіяй па вечнасьці?..

Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.