РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Родныя дзеці
Запеўка
Прычына
Згадкі ў дарозе
Адступленне першае – патэтычнае
Белы май
Ганьба
Адступленне другое – іранічнае
Разлад
На ўзвеях часу
Адступленне трэцяе – гістарычнае
Бацькоўскі кут
Сустрэча
Адступленне чацвёртае – у гонар маці
Пашанаванне
Гамана ў застоллі
Адступленне пятае – кулінарнае
Іскрынка
Купальскія васількі
Адступленне шостае – педагагічнае
Вечар у полі
Бяссонне
Дапеўка
ЗАПЕЎКА
        
ЗАПЕЎКА

        
        Пісаць бы мне пра час далёкі!
        Не зябла б муза сіратой:
        Штодзень бы піў набгом з даёнкі
        Хвалебстваў пенны сырадой!
        
        Я ж выбраў працу без гарантый:
        Дыханне часу сцерагу
        І ад надзённасці гарачай
        Убок падацца не магу.
        
        Дый ты, чытач, таму прычына:
        Ты – вось, ты побач, ты са мной.
        І разлучыць нас немагчыма:
        Мы доляй звязаны адной.
        
        І хочаш ты пазнаць у кнізе
        Жыццё, якому сам – суддзя.
        Ды каб без тых эрзац-калізій,
        Дзе ўсё вядома загадзя.
        
        Каб пошук праўды ў ёй быў моцны.
        Каб прачытаў, сабе наўздзіў,
        Усю зараз – і смачна цмокнуў:
        «Прыдумаў, гад, а – дагадзіў!»
        
        Чытач! А можа – не прыдумаў?
        А – толькі кінуў свой пагляд
        На сутнасць радасці і суму,
        З якіх сатканы побыт-лад?..
        
        Ды гэта – тэма для дыскусій,
        Ты тут, брат, сам не дайся ў зман.
        Я ж быў бы рад, калі б прымусіў
        Цябе – уткнуцца ў мой раман.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.