РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Кастусь Акула
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нацыянальнасьць
...
         У затуканыя-загуканыя галовы паняволеных чужнікі ўбілі думку, што ёсьць дзьве веры: польская(рыма-каталіцкая) і руская(праваслаўная). Мова наша, згодна іх, ня была мовай, а нейкім зноў-жа "хамскім" дыялектам... Калі-ж ужо гутарка йшла пра нацыянальнасьць, дык тут згодна тых-жа чужнікоў, залежыла ад рэлігіі, ці, як у вёсцы казалі, "ці цябе поп ці ксёндз хрысьціў"...
         Вось і разьбірайся. Бедныя й малапісьменныя, культурай каторых цьвітнеў мясцовы фальклёр, адгарадзіліся ад чужнікоў словам "тутэйшы". "Тутэйшы", значыцца асобны, ня "рускі" й ня "польскі", а апрычоны... Як-ніяк, першы крок да самастойнасьці.
         Першы раз давялося мне пачуць, што мы - Беларусы й што мова нашая беларуская падчас пярэпісі насельніцтва ў 1931 годзе. Два паважаныя паны заселі за стол у нашай хаце, сабраўшы ўсю Качанову сям'ю, ды кажнага па чарзе пыталі імя. І памятаю, што сарамнавата было перад такімі важнымі ўраднікамі замурзаны твар паказваць, але на іхнае пытаньне бойка адказаў:
         - Аляксандар.
        Ды найбольш зьдзівіла, што бацька на пытаньне "нацыянальнасьць?", адказаў:
         - Беларус.
         Было мне тады шэсьць гадоў.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.