 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кветка Папараці
Фантастычны абразок у адной дзеі
|
Рэч дзеіцца на Яна Купалу. Лес. Месяц сьвеціць. Хам у мужыцкай вопратцы выходзе на акраіну лесу. Пагляд яго мутны; павароты цікаючыеся, перэпалоханые.
X а м Гадзіны ўюцца кругом, Выюць ў імшарах ваўкі... Во! (Атступаючы) Чорт ляціць за чартом, Бьючы хвастамі ў бакі... Ведзьмы з балота паўзуць – Ўсе у балотнай ціне – Штосьці жудліва пяюць. (Сьцеражэцца бытцам ад удару) Гразьзю кідаюць ў мяне. Енчэ пад ногамі мох, Штосьці так вые ў кустах, Валежнік ліпне да ног, Па сьпіне бегае страх. (Атходзе). Пайду... (Астанаўліваецца). Во, ведзьмы – за мной! Вочы гараць іх агнём... Во, як пятуць грамадой! (Слухав). Во, во, аж стогне гдзесь лом. (Бяссідьна). Не, я ўжо бопьш не магу! За што-ж мук стопькі здарма?! Выбіўся с сілы ў бягу – Кветкі-ж німа і німа. (Агледаецца). Лягу лепш; ўрыюся ў мох, Вочы схаваю ў руках, Мо не ўглядзяць, гдзе я лёг, Мо крыху ўвойміцца страх. (Кладзецца і начынае дрэмець).
| Лес раптам асьвечываецца сьветла зеленаватым сьветам. З горкі ў ніз да Хама спускаюцца русалкі. Валасы іх распушчэные; белые свабодные вопраткі спадаюць да зямлі; на шырокіх рукавах даўгіе разрэзы, на галовах – зелень. На перадзе ідзе адна і трымае ў руцэ Кветку Папараці.
1-я Р у с а л к а (становючыся над Хамам) У верас прыкрыты, На сілах разьбіты, На моху як сонны ляжыць, А над галавою Цьвет-шчасьце зарою Сьвятлістай, ірдзістай гарыдь. 2-я Р у с а л к а Ачнісь! Гэта кветка Адзін раз у летку Хвіль колькі, адно бач, цьвіце. Цяпер твая доля Праміне; ніколі Ня зловіш, ня згоніш нідзе. 3-я Р у с а л к а Сон мёдам заклеіў, Сон макам засеяў, Сон вочы марочэ яго; Сон сілы папутаў, Сон думкі паблутаў, А ён? – ён ня чуе таго. 4-я Р у с а л к а Ты сьпіш, але скора ГТрачнешся.. 2-я Р у с а л к а Ня ў пору. 4-я Р у с а л к а Другая сьвітае пара. Тагды лес румотам, Ні ведзьмы балотам Цябе не пражэне мара. 5-я Р у с а л к а Ты сьпіш, як дзяціна, А прыйдзе часіна– Устаыеш – твой прыйдзе чарод; Блеск зор залаценькі, Луч сояца ясьненькі 3 блакітных дастанеш высот. У с е Р у с а л к і (бяручыся разам за рукі). Раскажмо сястрыцы Пра ўсе небыліцы, Каторые збудуцца з ім; Хай чуе, хай знае, Што яго чэкае, Што збудзецца скора – аб тым Раскажмо сястрыцы! 4-я Р у с а л к а(выпускае рукі, пасьля працягівае іх над Хаыам, бытцым у гыпнотычным сьне . Шырока граніцы Раскінулісь ўладзтва твайго, – Далёка, шырока, Ня скінуді вокам, Вумом не абняці таго!... Во, рэчные хвапі, Сінёвые далі, Палёў каласістых абшар; Барок во зялёны Дрыжачэй каронай Купаюцца ў небі без хмар. Жыцьцё бье крыніцай, Ажыўчай вадзіцай, А чыстай, вось, быгцым сьлеза! 1-я Р у с а л к а (бярэ і-ю за руку) Гдзе бачыш ты гэта? 4-я Р у с а л к а. Там вечнае лета, Там вечная шчасьця краса! 2-я Р у с а л к а. Чый край той шчасьлівы? 4-я Р у с а л к а Зноў бачу, о дзівы! Штось рушыцца, сыгілецца ў пух. Р у с а л к і (даоябе). Аб чым гэта мова? 4-я Р у с а л к а Разбіты аковы (Радасна). Свабодна ўзлетае... Р у с а л к і Хто? 4-я Р у с а л к а Дух! Р у с а л к і Ды чый? 4-я Р у с а л к а Чэлавека! Р у с а л к і Якога ? 4-я Р у с а л к а. Ад века Што лямку няволі цягнуў. Р у са л к і. Гдзе, гдзе? – мы не бачым. 4-я Р у с а л к а(выпрастовуючыся, з моцай). Досьць енку, досьць плачу: Уладар к сабе ўладзтва вярнуўі Р у с а л к і Ды гдзе ён? 4-я Р у с а л к а Зарою Над роднай зямлёю Усходзе... во – сонцэм гарыць. Высока пад неба Азвецца, і глеба, Бы ліст на вышыне, дрыжыць. С чэла дзьве зарыцы – Дзьве родны сястрыцы Праменьні сппетаюць свае. Да хмар дапанёю Дастаў ён адною, Другой да зямлі дастае. Р у с а л к і Ўладар наш! 0, мілы! Х а м(начынаючы варушыцца, бармочэ праз ноо). Мяне – да магілы? Да раю?.. Чэкайце!.. 4-я Р у с а л к а (нагінаючыся над ім і ўпёршы ў яго вочы). Чаго? Х а м (громка). Я жыць, жыць хачу я!., Р у с а л к і Оон думкі бунтуе, Сон марамі страшэ яго. 4-я Р у с а л к а (як выжэй) Кажы, чаго трэба? X а м (бармочэ) Крывавае неба!.. Га! Ведзьмы дзьве душаць мяне... Во – кажэ – цалуе. 4-я Р у с а л к а Кажы больш! Х а м Хачу я Сваб... (Абрывае і бармочэ). Р у с а л к і Зморы дзьве бачэ у сьне!.. X а м (бармочэ) Во, ведзьмаў шчэняты, Во, во, чэрценяты Масьцяцца, каб як укусіць. Вон!.. Р у с а л к і (паміж сабой) Што, што ён кажэ? Х а м Вон, племя уражэ! Вон! Сонцэ маё ўжо гарыць... 4-я Р у с а л к а(бярэ кветку з рук 1-й і станавіцца над мармочучым Хамам) Ўстаў дух твой, ды цела Тваё абамлела, – Яму йшчэ не час уставаць; Ды йдуць часы тые, – Яно ўміг ажые I пойдзе ствараць, будаваць. Р э х а Як цемра загіне, Як ночка праміне, – Тагды пара прыйдзе ўставаць! Р у с а л к і (усе копам) Глянь, – месяц бялее, Глянь, – цемра радзее, – Ўраз пойдзем ствараць, будаваць.
| Русалка кідае кветку яму на грудзі. Месяц гасьне. Хвіліна – цёмна саўсім. Русалкі сьпеваюць.
Глянь, – месяц бялее, Глянь, – цемра радзее, – Ўраз пойдзем ствараць, будаваць!...
| Русалкі разьбегаюцца; голас ціхне; ў далі – за лесам – разгараецца зара раніцы. З а с л о н а.
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|