РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юрась Півуноў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лета на сене
1
        ... Ці спалі вы хоць кольвечы на сене? Калі не, то шмат чаго згубілі... Яно-та, канечне, ня белая пуховая пасьцель. Тут зусім іншае... Хіба можна з чымсьці параўнаць водар-пах усяго суквецьця лугавых красак, што ўвабраны ў невялічкай копначцы сухое травы на гарышчы!..
        Сена патыхае цеплынёй-гарачынёю, назапашанай травою пяшчотай-ласкаю летняга сонейка. Пад раньне, калі яно выбіраецца з-за далёкіх лясоў, заліваючы навакольле дзівосным ружаватым сьвятлом, пачынаюць весьці свой штодзённы сьпеўны рэй пеўні, спаборнічаючы хто больш гарласты.
        З прырэчных лугавінаў-нізінаў падымаюцца пасмы сівога малочнага туману. Лёгкі вятрыска даносіць на гарышча над сенцамі сьвежы водар ўрасянае, памаладзелае занач зямлі.
        Чутно як за хатаю (рып-рып-рып) скубе сакавітую зялёную травіцу конь... Вёска паволі абуджаецца да новага дня...

Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.