РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юры Несьцярэнка
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шоў павінна працягвацца
1
        Фрэдэрык Булсара памалу пераставаў быць парсам і ўсё больш ператвараўся ў суперзорку, адпаведна ўзяўшы сабе псеўданім касмічнага маштабу — у гонар планеты Меркурый. Ужо былі выпушчаны тры першыя альбомы і хутка павінна была з’явіцца «Ноч у оперы».
         На той жа самай выспе і па тых жа самых начах не губляў час дарэмна Парсанс, чалавек, які да парсаў, можа, і не меў дачынення, але старажытныя аланы напэўна маглі б пачуць нешта няўлоўна знаёмае ў гучанні яго імя — Алан. Сваёй гукарэжысёрскай працай у «Зваротным баку месяца» Парсанс паставіў адну цікавую кампанію ў шэраг супергруп. Кампанія сяброў, узначальваў якую спадар Гілмар (з біблейскім імем Давыд), ужо рыхтавала альбом «Вам бы тут пабываць», высакародна і, амаль што, шчыра, прысвечаны Сіду Баррэту, які так жа шчыра ўсё больш станавіўся амаль што парсам.
         За «Вам бы тут пабываць» хутка з’явіцца альбом «Звяры». Ідэя якога была ўзята з оруэлаўскай «Зверафермы».
         Магілёўскі аэрапорт меў самае прамое дачыненне да навакольных зверафермаў, як у прамым значэнні — геаграфічна, так і ў пераносным — гістарычна, і яшчэ паўнавартасна працаваў, як і належала любому савецкаму аэрапорту ў першай палове 70-х. Самалёт «Як-40» па раскладзе падняўся ў паветра. Не выключаецца, што гэта адбывалася ў той самы час, калі Фрэдзі, Алан, Давыд і Сід вызначыліся, у якім накірунку сваёй дзейнасці будуць рабіць пераможны рывок (відавочна, рывок быў накіраваны не ў бок сацыялістычнай культуры і не на карысць чужой для вышэйпералічаных асобаў ідэалогіі). Наўрад ці яны ведалі, што канчатковым пунктам прызямлення ў «Як-40» быў Сімферопаль, ад якога да Чорнага мора заставалася кіламетраў пяцьдзясят.
         Мае бацькі спланавалі свой адпачынак у Еўпаторыі, адным з самых папулярных месцаў чарнаморскага ўзбярэжжа. Туды мы выправіліся ўсёй нашай сям’ёй: мама, тата, пяцігадовая сястрычка і дзевяцігадовы я. Тысячы такіх самых сем’яў ляцелі ў Сімферопальскі аэрапорт у гэты
        
        ...............................

Крыніца: http://lit-bel.org/assets/files/litbiel_2013_9.pdf
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.