РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дуліна ад Барадуліна *
Вельмі паветраныя пацалункі. Аляксандар Лукашук
Лета з Барадуліным
Вясёлыя эсэ для ХХІ стагодзьдзя
ВЕЛЬМІ ПАВЕТРАНЫЯ ПАЦАЛУНКІ. АЛЯКСАНДАР ЛУКАШУК
Вельмі паветраныя пацалункі
        
        Шаноўныя чытачкі й іншыя маральна няўстойлівыя асобы! Праявіце ўстойлівасьць і не чытайце ў гэтай кнізе старонкі 178—189!
        Дарагія бацькі непаўналетніх! Хавайце гэтую кнігу ў недаступным для дзяцей месцы да дасягненьня паўналецьця!
        Бедныя інтэрнэт-залежныя! Не распаўсюджвайце ва ўсясьветным сеціве адно згаданыя дванаццаць старонак!
        Паважаныя астатнія грамадзяне! Не чытайце гэтыя старонкі ўголас у грамадзкім транспарце, са сцэны, падчас дажынак і іншых масавых гуляньняў!
        Непадкупныя пракуроры й судзьдзі! Не вырывайце вышэйзгаданыя старонкі з кантэксту й не судзіце сувора тых, хто ўсё ж будзе чытаць іх уголас!
        Вельмішаноўныя чытачы старонак 5—254! Віншуем вас з новай сустрэчай са свабодным паэтам і паэтам свабоды! Раней Рыгор Барадулін даваў «Свабодзе» сур’ёзныя інтэрвію, пасьля чытаў ля мікрафона мілагучныя вершы й пераклады, затым пачаў пісаць эсэ на грамадзка значныя (с. 160—177) і агульначалавечыя тэмы (с. 178—189). Але за вясной прыйшло лета 2004 году, і дзядзька Рыгор штодня стаў круціць дуліны ў эфіры старым і новым сябрам і знаёмцам, а пасьля агледзеўся й на адным дыханьні паслаў яшчэ паўсотні паветраных пацалункаў журналістам і слухачам «Свабоды». Мы былі аслупянелі й вось выдалі кнігу — а што рабіць? Паэты, як вядома, не даюць пацалункаў без узаемнай любові, у якой мы расьпісваемся — бяз дулі ў кішэні.
        
        Аляксандар Лукашук,
        неаб’ектыўны пэрсанаж дуліны на с. 236


Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.