РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кальварыйскія клёны
 
Вершы
Богам была у маёй душы была і застаецца Маці-прырода, яе невычарпальны дух. Адно ёсьць імгненьне – са сьмецьця і друзу чалавечых адносін здабыць парастак цноты. Няхай тымі парасткамі будуць два-тры ўдалыя вешы.  
 
«In herbis, verbis et lapidibus», – казалі старажытныя. Гэтак і мы, люддзі веку сёньняшняга, мусім застацца ў травах, словах і камянях.
Славамір Адамовіч
 
Доля
Ня кідай мяне, добрая птушка,
забяры ў вышыню за сабой.
Я вузенькай чырвонай істужкай
праплыву па-над белай зямлёй.
 
Зачаплюся на ймгненьне за вежы
разбатрачанай даўніны,
кіну цень на асеньнія межы,
на пушчанскія лахманы.
 
Хай крычаць мне: ні пуху, ні пер’я!
К д’яблу загадзя ўсё пашлю.
У душу беларускі веру я,
з крывічанкай вазьму шлюб.
 
Перад тым, як зь зямлёй навечныя, –
прысуседжуся зь небам, зорамі...
Ой ты доля мая перапечная,
перавітая ўкрыж аборамі!
 
 
 
 
Ядлоўцаваму кусту
У ігліцы тваёй захаваўся ўздых чысьціні.
Мне здаецца, апошні.
                                                Так жаласна каня крычыдь.
Нехта ў матчынай хаце на захад вакно расчыніў,
каб у промнях крывавых
                                                        палёт кажаноў прасачыць.
 
Чуеш стогны? То крушні ўлягаюцца спаць.
Вунь кеменьні наверсе варушацца, як шчанюкі.
I на вейцы ў зьвярыны
                                                    аб літасьці сьлёзы трымцяць.
I ад вільгаці мякнуць барознаў груды-камлюкі.
 
Ты расьцеш на зямлі, да якой прырастаю і я.
Ты аўтар мой зялёны, прыстанак лятункаў і мар.
А яшчэ, можа, дуб сярод купін ды звон ручая,
і забыты ратаем, зарослы травою папар.
 
 
 
 
*  *  *
Глянцавіты зялёны брусьнічнік,
упаду я ў твой дробненькі цьвет,
і, як той закаханы язычнік,
напішу свой паганскі санэт.
 
З гіяцынту, падбелу, рамонкаў
шматкалёрны атрамант зраблю
і пісаць буду сьмела і звонка
пра ўсё тое, што ў сьвеце люблю.
 
А люблю я адчайна і дзёрзка
пекнату залатых нагаткоў,
і маю рудавокую цёзку,
і шурпатасьці першых радкоў.
 
А люблю я грымотаў раздольле,
чысты лівень, а, зрэшты, і пыл,
калі пыл гэты з роднага поля,
па якім мой бадзяўся капыл.
 
Я ня ведаю, што па-за сьветам,
і ня ведаю, што па-за мной,
чую толькі, як сэрца каметай
працінае развагаў канвой.
 
I за гэта люблю маё сэрца,
і шкада мне раба ў сьлязах,
што іграе пужлівае скерца
на зламаных маною басах.
 
 
 
 
*  *  *
Тамсама ўсё квітнее вішня й бэз,
а гордыя асьверы крэсьляць неба,
там богавым аблокам не пасьпець
ад воч людзкіх схаваць запрэжку Фэба.
 
Тамсама ўсё шархучая трава,
і шэры чмель, і пыл, і скрып атосы,
і ровар, нахілёны да слупа,
і я бягу, расхрыстаны і босы.
 
О вобразы крывіцкія! О сьвет
і любасьць над усім без атачэньня!
Як хутка ападае белы цьвет,
і як марудна сьпее плод праменны.
 
 
 
 
*  *  *
Празь лета, празь дзён карагод мігатлівы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Нешаляваная хата...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Размова зь яшчаркай на прыдарожнай крушні
Сястра мая, шэрая яшчарка,
ня бойся маёй далані,
я брат тваіх вымерлых прашчураў,
а больш я ня маю радні.
 
Я неба ня прагну высокага,
сястра, я люблю спачываць
на ўскраіне поля шырокага
і песьню пра волю сьпяваць.
 
Люблю я згадаць пра мінуўшчыну:
жытнёвыя мэндлікі ў рад,
гліняны спарыш з хлебнай гушчаю,
і пожня, і сьлёзы, як град,
 
пажары, грымоты і печышчы,
і побач з ральлёю – дзірван,
і сымбаль крывіцкае вечнасьці –
амшэлы жвіровы курган.
 
I памяці гэткай, о шэрая,
ніколі ня збыцца мне, не!
Жыву я зь вялікаю вераю
на круглым маім валуне.
 
 
 
 
*  *  *
Далятайце, зоркі, да зямлі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Мне сняцца ўпарта вяргіні Палесся...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі сьціскае грудзі боль сьмяртэльны
і трызьніцца асочнікаў гайня,
так хочацца з разгушканых арэляў
у зорны сьвет, які б мяне прыняў.
 
Сярод планет ляцеў бы я і падаў,
губляючы пякельны боль з грудзей,
а ўпаўшы на Юпітэравы грады,
я збудаваў бы новы Калізэй.
 
Я пасадзіў бы там дубы і сосны,
бязь ліку руж, півоняў і вяргінь,
я пчол бы там разьвёў ды дзікіх восваў,
я даў бы жыць усім – і сам бы жыў
сярод багоў цнатлівых і багінь.
 
 
 
 
Сон
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Вось камень...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
На ворыва мае штовесну
зьлятаюцца суседзі – чорныя крукі.
I, ляпаючы дзюбамі, спраўляюць мессу
і прагна п’юць ваду з маёй ракі.
 
На ворыве маім растуць каменьні,
з глыбінь імкнуць, з падзолам і жарствой
выносячы наверх душу тых пакаленьняў,
што некалісь былі Вялікаю Літвой.
 
На ворыве маім зьбяру я крушню
для зграі груганоў – няхай дзяўбуць.
А ў баразну ізноў палягуць дружна
нашчадкаў зернеты – і Воляй прарастуць!
 
 
 
 
Паэт
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я не прыйшоў, калі яго хавалі
гарачым днём у гліну і падзол,
калі пасьля за чаркай спаміналі.
а бабы дружна хліпалі ў падол.
 
Яшчэ ў дварышчы моцна пахла стружкай
і перагарам ад паяльных лямп,
а ўжо хадзілі, нос задраўшы, служкі
і пасьмяротны пелі дыфірамб.
 
Ды што яму да гэтай позьняй славы,
яму, хто пеў жывую трату дзён,
хто засядаў на непадсуднай лаве
і быў заўжды, як вечны маладзён.
 
Сьпяшае час. Пчала зьбірае ўнёсак.
Вільготны крыж – яе аэрадром.
Даўно паэт ня ставідь лішніх косак,
бо лёс паставіў кропку за радком.
 
 
 
 
Дэфініцыі адносна самога сябе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Кальварыйскія клёны асеньнія скінулі ўборы.
Квадратура вакон пачарнела на тварах дамоў.
Завастрыліся скулы завулкаў, і чорныя шторы
захінулі ад сьвету людзкія і радасьць, і кроў.
 
У клааку ракі бруднапёрыя падаюць птушкі,
і бягуць неахвотна па мёртвай паверхні кругі.
Лістападаўскі вецер хістае рудыя пялюшкі,
на бязьлюдных бульварах
                                                          скуголячы жудка з нуды.
 
На брутальных прыпынках
                                                            плакатнасьць у рваных афішах.
Пад нагамі прахожых
                                              канчаецца сёньняшні дзень.
Мы на белых палотнах нанова гісторыю пішам,
наступаючы сьмела на ўласны спалоханы цень.
 
 
 
 
*  *  *
Песня пра чалавека ў цывільным...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Верш на рабочую тэму
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі я гляджу...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я ня быў на самай «верхатуры»...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Заўтра
Заўтра зноў уставаць
і кудысьці сьпяшацца,
і пра нешта казаць,
і пра штосьці спрачацца.
 
Заўтра зноў да людзей,
зноў глядзець ім у вочы,
каб якісь «дабрадзей»
мне пра лёс мой прарочыў.
 
Заўтра зноў да сьвятла
прадзірацца скрозь цемру,
пакуль нехта са зла
не працэдзіць: «Знай меру!»
 
Заўтра зноў у чарзе
забіваць сваё месца,
каб пачуць, як вярзе
алкаголік пра вечнасьць.
 
Заўтра зноў да станка,
а пасьля за канспэкты,
ад цямна да цямна,
толькі ноч на пражэкты.
 
Ноччу воля твая –
мар аб шчасьці і славе.
I прысьніцца ральля,
белы конь на атаве.
 
I прысьніцца яшчэ
стан дзявочы ў абнове,
і бадькоўскі прышчэп,
і матуліна мова.
 
 
 
 
Батанічная восень
Яшчэ на рагу гандляркі
марозіва прадаюць
і смажаць тлустыя скваркі
ды воцат на іх ільюць.
 
І нечы стомлены тата,
ахвяруючы выхадным,
у кампаніі жонкі і брата
шашлычны нюхае дым.
 
Ізноў аднавілі піва:
пі цяпер, хоць заліся!
Паветра ранішняга разьліву
з прымаразкам на лісьцях.
 
Купіць хіба што квіточак,
зайсьці за браму ў сад.
I нават ня ў сад – у садочак,
ды выкашляць вуліц чад.
 
І доўга сядзець на лаўцы,
усьміхаючыся прыгожым
у небе аблокам-свацьцям,
што плывуць да сьвятой Каложы.
 
 
 
 
*  *  *
Восеньская празрыстасьць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Верасень
Жанчынай надкушаны яблык,
з асеньняга саду лісток,
пад вішняй самотныя граблі
і сьмецьцем забіты рышток.
 
I ў гліне сьляды басаногай,
і дождж, цалавальнік сьлядоў.
I вочы каровы бязрогай,
і бездань пражытых гадоў.
 
Ды толькі мне зь вечнай самотай
шкада не дзіцячай пары,
а гэных лістоў з пазалотай
на ціхім крывіцкім двары.
 
Глянь: там, дзе прастор верасьнёўскі,
і тут, дзе зьбянтэжаны я,
дымяцца кастроў пахітоскі
і пахне марозам ряльля.
 
 
 
 
*  *  *
Павісла пража маткі боскай
паміж ядлоўцам і асінай,
бяз шуму лішняга і лоску
спраўляе восень атрасіны.
 
Стаяць у роздуме стагодзьдзяў
руіны замкаў зваяваных,
дух страты лётае ў прыродзе,
над пляцам скібы неаранай.
 
Чыесьці крокі ўздоўж ля прорвы
і цягне ўбок і дзесьці ўніз.
З карункавых фантасмагорый
малюе вецер Ex Libris.
 
 
 
 
*  *  *
Наперадзе бязьлюднай электрычкі
кульгавы змрок ляціць у нікуды,
і падаюць спалоханыя зьнічкі
ў рачныя ціхаплынныя брады.
 
Схаваліся ад непагадзі душы
пад абарог, адзін на цэлы сьвет.
А сьвет злажыў хатуль і сьцежкай рушыў,
смакуючы сяголетні ранет.
 
Ягоны шлях кіруе у суквецьце
галяктык чыстых, дзе няма хлусьні,
і дзе на кожнай роснае плянэце
травой жывуць шакалы і ласі.
 
 
 
 
*  *  *
Пара курынай сьлепаты...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Брыдуць два цені...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Тэрор бабінага лета
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Кармінавая цішыня,
крывіцкая прастадушнасьць,
ды хочацца на рысях
сыты спакой парушыць.
 
Дагератыпы дзён
мне абрыдлі нарэшце.
Гэй, хто там да волі жадзён?
Дугпу са мною пацешце.
 
На геаграфічнай карце
мы знойдзем зялёны востраў.
Пляваць мы хацелі на «рацыё»
дзеля пачуцьцяў простых.
 
Ёсьць сонца, неба і хлеб з вадой,
і, дзякуй Богу, Радзіма.
Імкнуць магутнаю плынь-ракой
праз Бацькаўшчыну гальфстрымы.
 
 
 
 
Песьня пра адзінокага жука
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі здыму я з ашчадкніжкі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Не сьпяшай, мая рыжая векша,
на чужое плячо не сьпяшай.
Гэта ж я напаткаў цябе першы,
гэта ж мой ты прагнала адчай.
 
Будзе шэрае веча гарланіць,
меднагорлыя будуць крычаць:
разлучыць і свабоды пазбавіць!
Хай на столь у вязьніцы глядзяць.
 
Толькі ты, мая рыжая векша,
не пужайся людзкой дурнаты.
Сьціхне веча, насупіцца вечар,
і засьвеціцца серп залаты.
 
Рог затрубіць, гукне акарына,
хваля вольнасьці грудзі спаўе.
Першы твой і апошні мужчына
прад табой на калені ўпадзе.
 
 
 
 
*  *  *
Нібы паляны ў сунічным россыпе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Абляцела лісьце, абляцела...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Перуны адгрымелі. Прасохлі вясёлак палітры.
Загудзелі нясьмела чмялі ў бліскавічнай траве.
Аблачынаў на небе чытаю рухомыя цітры
і хапаю ў далоні дажджамі абмыты прамень.
 
Чую дух анархізму ў пыле, прыбітым на сьцежцы,
па якой я бягу да цябе, рудавокі матыль.
I шчасьліваму сэрцу ў грудзях немагчыма і цесна,
бо чакаеш, блакітная, ў садзе зялёным, Рахіль!
 
Там і тут раскідалася сонца па кветках падбелу,
зыркіх промняў адбіткі я бачу ў паглядзе тваім.
О случанка-душа, пакладзі маё сэрца на белым!
У цнатлівых прасьцінах
                                                      мы разам ад шчасьця згарым.
 
 
 
 
*  *  *
Вы чыталі Міцкевіча; ціха трымцелі між пальцаў
з дробным шрыфтам старонкі;
                                                                  стаяла сьляза у вачах.
Нехта ўнізе, далёка, імкліва прабег па асфальце.
Нехта крыкнуў у цемру:
                                                    «Бадзяюцца тут па начах».
 
Нехта бразцуў дзьвярыма –
                                                              панеслася рэха дварамі
і, расьпятае, сьціхла на сініх ваконных крыжах.
I ўзмахнулі Вы раптам, як белае ўночы, рукамі,
схамянуліся, нібы ад ветру званочкі ў лугах.
 
О мая крывічанка, мая дарагая, пяшчота
ахінае душу маю ў гэткі трывожлівы час.
Хай жа крые на сьвеце
                                                  на гэтым Вас Бог ад самоты,
калі ўсё ж такі нельга шчасьліва злучыць яму нас.
 
 
 
 
*  *  *
Як закаханы ўпершыню хлапчук,
які рукой дрыготкаю кранае
дзяўчыны неспакойную руку,
так я падношу пацеркі твае
да губ маіх. I чую водар цела
твайго. I страшна мне і сьмела.
Гляджу ў каралі воч тваіх я сёньня.
Знадворку хтосьці піша нам на шкле:
Яна + Ён.
I заўтрашні нам сьветлы дзень відзён.
 
 
 
 
Вечаровае
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Гэта катрынка ядлоўцоў сініх...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Гульліва
Ласкавы аксаміт гардзін
і Вы, жаданая, ў фатэлі.
Гадзіньнік, нібы муэдзін,
і томік «Выбранага» Шэлі.
 
Мы тут. Мы лобач: я і Вы.
Крыштальны келіх. Дно пустуе.
За мной ня прыйдзе паставы,
таму я сёньня ў Вас начую.
 
Дванаццаць ночы. Ціхі час.
Крыштальны келіх зноў парожні.
Калі нараньні знойдуць нас,
хай зброя застанецца ў ножнах.
 
 
 
 
*  *  *
Мае пачуцьці, зрэшты, як і вашы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ёсьць безданьне глыбокае...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Беспрытульна душа-пакаёўка...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Прызнаньне
На белай прасьціне ружаў вячэрніх
чырвоны сполах застыў.
Мой шосты месяц, высокі чэрвень
мяне прад Вамі скарыў.
 
Між пальцаў Вашых душа бадзягі
сьлізнула жоўтым рамонкам на дол
і там памерла, як даўні шлягер.
Яе аплакаў залётны анёл.
 
 
 
 
Віно шыпшыны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Чэрствым акрайцам у кіпені пачуцьцяў
разбракаю, каб, як зь цеста, новага сябе
вылепіць і паставіць на патрэбнае месца,
зерне пакінуўшы на новы засеў.
 
 
 
 
Разуменьне пачатку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мова
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пытаньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Злы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Глыбіня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На ваеннай катэдры
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі запросяць мяне ў краіну,
дзе продкі нашыя княжаць наўзьдзіў,
ты ня кідай на каўчэг мой гліну,
а гронку воўчага лыка ўскладзі.
 
Дай мне ружовую замест сьвечкі,
каля галавы пакладзі, як вянец.
Ціхманыя воблакі, нібы авечкі,
няхай абжалосяць мой хуткі канец.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.