РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Гніламёдаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прарок нацыянальнага адраджэння
1
        
        У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць імёны асабліва значныя і славутыя, якія найбольш поўна ўвабралі ў сябе вопыт перажытага, здабыткі папярэднікаў, сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лёсу. У славян гэта – Пушкін, Шаўчэнка, Міцкевіч, Прэшэрн, Негаш, Гвездаслаў... У іх сузор’і свеціцца і зорка Янкі Купалы. Ён ствараў такія мастацка-філасофскія, ідэйныя каштоўнасці, якія не маюць аналагаў у іншых народаў. Праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё і звычаі, гісторыю, прыроднае ўлонне, раскрыў свой светапогляд і норавы, прад’явіў, інакш кажучы, неабвержнае мастацка-паэтычнае сведчанне аб сваім існаванні на зямлі... Гістарычная своеасаблівасць гэтай постаці заключалася ў тым, што з самага пачатку, з так званага «жалейкавага» перыяду, у творчасці Купалы, у адзенні паэта, выступаў прарок наяцыянальнага Адраджэння, які, валодаючы вялікім паэтычным дарам, на ўвесь свет абвясціў выхад беларускага народа на арэну гісторыі.
        Сапраўднае яго прозвішча – Луцэвіч Іван Дамінікавіч. Нарадзіўся ён амаль на купальскае свята – 7 ліпеня 1882 г. (па новаму стылю) у самым цэнтры Беларусі, пад Мінскам, у фальварку Вязынка былой Радашковіцкай воласці (зараз Маладзечанскі раён Мінскай вобл.). На Міншчыне нарадзіліся і бацькі паэта: Дамінік Ануфрыевіч – узасценку Пяскі, каля Ігумена (Ігумен – цяперашні Чэрвень), і Бянігна Іванаўна, маці, якая паходзіла з фальварка Няшота, што непадалёк ад мястэчка Рубяжэвічы. Абое належалі да дробнай шляхты, пабраліся ў 1879 г. (Бянігна Іванаўна нават супраць волі бацькоў, парваўшы з сям’ёй). Сваёй зямлі ў іх не было, і Дамінік Ануфрыевіч вымушаны быў (дарэчы, як і яго бацька) стаць арандатарам памешчыцкіх фальваркаў.
        У сваёй біяграфіі і творчасці Янка Купала як бы спалучае два стагоддзі – XIX і XX. Дзяцінства і юнацтва паэта прыпадаюць на 80–90-я гг. XIX ст. – змрочны перыяд расійскай гісторыі – перыяд, калі Беларусь афіцыйна іменавалася «Северо-Западным краем» царскай імперыі, а народ гэтага «краю» цягнуў надзвычай гаротнае існаванне. Адмена прыгоннага права (у 1861 г.) не вырашыла на Беларусі пытання аб зямлі і мала паправіла становішча сялянства. Была ж Беларусь краем пераважна сялянскім, гарадское насельніцтва складала тут нават пазней – 1913 г. – усяго толькі 4 %. Сялянства ў парэформенны перыяд па-ранейшаму бедавала ў галечы. Не палепшыла справы і стварэнне земстваў, якія, хаця і прынеслі пэўную карысць, не толькі не спынілі злоўжыванняў з боку чыноўнікаў, але і спарадзілі новыя.
        Пачатак 80-х гг. адзначаны агульным крызісам. У 1881 г. быў забіты цар Аляксандр II. Самадзяржаўе, тым не менш, не жадала здаваць пазіцый. Узмацняецца палітыка русіфікацыі. Яна не была навіною і прымянялася на беларускіх землях яшчэ пасля паўстанняў 1831 і 1863 гг. як пакаранне, якое накладалася на бунтаўнічы край. Цяпер русіфікацыя стала формай забароны і знішчэння нацыянальнай адметнасці, мовы, гісторыі... Таму пытанне «быць ці не быць» у якога іншага народа не стаяла так востра і драматычна, як у беларусаў. Гістарычныя рамкі сацыяльна-палітычнага ладу, якім ён усталяваўся к пачатку XX ст. у Расіі, перакрылі ім шлях да багацця і культуры, пазбавілі грамадскай справядлівасці, правоў і свабоды.
        Дзяцінства Янкі Купалы прайшло ў вандраваннях па Міншчыне – ад фальварка да фальварка, ад пана да пана. У Косіне, калі Ясю споўнілася шэсць гадоў, ён упершыню пачаў вучыцца грамаце – сын аднаго з служачых маёнтка па прозвішчы Патаповіч (імя невядома) навучаў яго па-польску. Хлопчык рос добразычлівым, шчырым, разумным і, як успаміналі сёстры, вельмі спагадлівым. УСенніцы бацька аддае сына ў мясцовае двухкласнае народнае вучылішча, дзе ён займаецца ў рускай настаўніцы Алімпіяды Сонцавай.
        Вучыўся ён і ў вандроўных настаўнікаў, і сам пры магчымасці шмат чытаў у вольны ад работы час. Сярод тых, хто паўплываў на будучага паэта, быў Уладзімір Самойла – потым вядомы літаратар, які шмат дапаможа Янку Купалу на яго паэтычнай пуцявіне, а таксама Зыгмунт Чаховіч – удзельнік паўстання 1863 г. Уягомаёнтку (у Селішчы) знаходзілася багатая бібліятэка.
        У 1902 г. здарылася няшчасце, памёр бацька Дамінік Ануфрыевіч, – у чужой хаце, так і не прыдбаўшы ўласнага кавалка зямлі. Ясь – старэйшы з семярых дзяцей – застаецца за гаспадара. Праз паўгода памірае ад шкарлятыны малодшы брат – Казік, а яшчэ праз тыдзень – сёстры Сабіна і Гэля. Купала перажыў за сваё жыццё шмат глыбокіх і моцных узрушэнняў, якія адбіліся на яго творчасці. Смерць бацькі, брата і сясцёр скаланула яго да глыбіні душы. Адчуванне абдзеленасці шчасцем-доляю не пакідае на працягу ўсяго жыцця...
        Каб карміць сям’ю, даводзіцца не толькі працаваць на гаспадарцы, але таксама шукаць работу ў іншых месцах – на пасадзе хатняга настаўніка, пісара ў судовага следчага і інш. Усё гэта садзейнічала набыццю жыццёвага вопыту, разнастайнасці ўражанняў і перажыванняў і, вядома, патрабавала нейкага выйсця. Купала рана адчуў вострую патрэбу ў тым, каб раскрыць сваю душу, падзяліцца вопытам перажытага, расказаць пра тое, што яго хвалявала.
        Першыя творы былі напісаны па-польску. Беларуская мова на той час усё яшчэ знаходзілася пад забаронаю, і спадзявацца на публікацыю не даводзілася. Акрамя таго, малады паэт быў слаба знаёмы з беларускай літаратурнай традыцыяй. На працягу 1903–1904 гг. у польскім часопісе "Ziarno" ён надрукаваў некалькі вершаў на польскай мове. Праўда вымушае сказаць, што польскія вершы маюць даволі неакрэслены сентыментальна-рамантычны характар і ў многім пазбаўлены той самастойнасці і арыгінальнасці, якія ўласцівы для яго творчасці сталай пары. Малады паэт знаходзіўся ўсё ж такі ў беларускім моўным асяроддзі, якое падтрымлівала ўсё яго існаванне ідухоўнасць, жывілатыя псіхічныя параметры, якія фармуюць асабовы свет чалавека і кіруюць яго свядомымі і падсвядомымі ўчынкамі. Штуршком – каб пісаць па-беларуску – з’явіліся кніжкі выдатныхбеларускіхпаэтаўХІХст. Ф. Багушэвіча («Дудка беларуская») і В. Дуніна-Марцінкевіча («Гапон»), выдадзеныя за мяжой. Здарылася гэта недзе ў 1904 г. Матчына мова, якая прамаўляла з аркуша белай паперы, зрабіла глыбокае ўражанне, дзякуючы ёй можна было душэўна паразумецца, адчуць цяпло роднасці, дабрыні і спагады. «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! – пісаў у прадмове да "Дудкі беларускай" Мацей Бурачок. – Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "мужыцкай" завуць, азавеццаяна "беларускай"...»
        А праз колькі абзацаў далей Бурачок засцерагаў: «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Над гэтым варта было задумацца...
        Адзін з першых вершаў, напісаных на роднай мове, так «па-багушэвічаўску» і называўся – «Мая доля» (ён якраз адзіны і захаваўся з усяго напісанага ў гэты час). Датуецца 15ліпеня 1904 г. Верш цікавы як адпраўны пункт працяглай ідэйна-эстэтычнай эвалюцыі яго аўтара:
        
Мая доля, дык вось доля,
Каб ты лопнула была!
Кабу чыстае дзе поле,
Ад мяне ты ўцякла!..
 
Не даеш ты мне спакою
Ані ўночы, ані ўдзень, –
Усё ходзіш ты за мною,
Як нябожчыка той цень...
        
        Сапраўдная паэзія, як вядома, пачынаецца з біяграфіі, характару, жыццёвага вопыту паэта. «Маёй долі» ўсяго гэтага ў поўнай меры неставала. Гэта – узор міфатворчага мыслення ранняга Купалы, пераймання ім не толькі паэтычных матываў Ф. Багушэвіча, але і традыцый фальклору, уякім чалавечым паводзінам звычайна надаецца характар усеагульнасці.
        Варта адзначыць таксама, што верш «Мая доля» чымсьці блізкі і хрысціянскаму пункту гледжання (Купала быў католікам па веравызнанню), згоднаякому зло, ліхая доля заключаны не ў чалавеку, а ў больш магутных сілах, што знаходзяцца недзе па-за ім, вакол яго, у тым свеце, у якім ён жыве. Як бы там ні было, народны характар верша відавочны. Праз голас з народнага хору ён праўдзіва перадае псіхалагічна-эмацыянальнае самаадчуванне чалавека з народа, яго духоўную прыгнечанасць і зададзеную жыццёвую наканаванасць, своеасаблівы фаталізм. Па сутнасці, паэт паказаў тыранічную залежнасць асобы ад асяроддзя, характару ад абставін і поўную немагчымасць якога-небудзь выбару.
        Узнікла пытанне: ці магчымы для чалавека іншыя сацыяльныя і псіхалагічныя нормы і тыпы паводзін, як толькі заставацца рабом сваёй долі? Гэтае пытанне знаходзіцца ў цэнтры ўсяго пачатковага этапу творчасці Купалы.
        Матыў пошукаў чалавекам самога сябе, сваёй сапраўднай долі чырвонай ніццю праходзіць праз усе першыя яго кнігі.
        Між тым узмежжа XIX–XX стст. Было эпохай прадчування вялікіх перамен, сацыяльных зрухаў, часам надзей і спадзяванняў.
        Імкненне «пісаць па-беларуску» супала з уздымам хвалі рэвалюцыйньк настрояў, што ў многім был о выклікана паражэннем у руска-японскай вайне, якая паказала адсталасць Расіі і няздатнасць самадзяржаўя кіраваць імперыяй. Ажыўляецца нацыянальна-вызваленчы рух і на Беларусі, узнікае палітычная партыя – Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), якая, дарэчы будзе сказаць, звярнулася да беларускага чалавека ў сваіх адозвах на яго роднай мове. Сярод яе арганізатараў былі вельмі вядомыя потым дзеячы: браты Луцкевічы, А. Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Іваноўскі, В. Ластоўскі, А. Пашкевіч (Цётка), Ф. Стацкевіч, А. Уласаў, Ф. Умястоўскі (Дзядзька Пранук), А. Смоліч і інш. На гэты актыўны і свядомы нацыянальна-дэмакратычны рух і абапіраўся паэт у сваіх ідэйных і мастацкіх пошуках. У1904 г. ён упершыню знаёміцца з пракламацыямі на беларускай мове, якія ён атрымліваў (як і нелегальную літаратуру для распаўсюджвання) ад актыўнага ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Вільні, будучага грамадскага дзеяча паслякастрычніцкай Беларусі Алеся Бурбіса. Вясною 1905 г. Купала і сам удзельнічае ў маёўцы рабочых гуты «Залессе» (цяпер Вілейскі раён), а 15 мая гэтага ж года ў мінскай газеце «Северо-Западный край» публікуе славуты свой верш «Мужык», падпісаны псеўданімам «Я. Купала». Гэта і было першае выступленне ў друку. Газета выходзіла на рускай мове, але купалаўскі верш быў апублікаваны ў арыгінале – ды ён таго і заслугоўваў. Ад «Маёй долі» яго аддзяляе ўсяго толькі год, але розніца відавочная.
        У «Мужыку» Купала адыходзіць ад фальклорна-міфалагічнага мыслення і, гаворачы пра рэальнае становішча беларуса, звяртаецца да больш канкрэтных індывідуалізаваных сродкаў мастацкай тыпізацыі. Гэтаму спрыяла новая, болып актыўная канцэпцыя купалаўскага героя, які ўпершыню кідае выклік свайму лёсу:
        
Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.
        
        Гэта быў верш-учынак. Людзі пачулі ў ім голас беларускага селяніна. I паэт, і яго герой – мужык – адчулі, што светуступіў у новую паласу гістарычных зрухаў. Настала пара, каб вярнуць мужыку яго чалавечае «я», грамадскую свядомасць, родавую пэўнасць і адметнасць. Сучаснікі ўбачылі ў гэтым творы вострую і эстэтычна пераканаўчую крытыку таго спаконвечнага песімізму, якім былі акутаны лёс і само існаванне беларускага народа. 3 гонарам сапраўднага дэмакрата Купала сцвярджае павагу да простага чалавека, права змагацца за сваё чалавечае званне. Менавіта такім чынам ён вяртаў беларусу сэнс жыцця, які, па сутнасці, быў для яго страчаны.
        У характары верша і ўсім яго кампазіцыйна-стылявым ладзе адчуваліся спакойная ўпэўненасць, эпічная ўгрунтаванасць, тая духоўная нерастрачанасць і моц, што ідуць ад беларускай літаратуры XIX ст. і нават ад больш старажытных эпох і сведчаць аб яго прыналежнасці да глыбокай нацыянальнай традыцыі. Якой бы цяжкай ні была доля беларуса, янадазволілаяму выпрацаваць свой асаблівы менталітэт і захаваць нацыянальную адметнасць, што ён і падкрэсліваў, называючы сябе тутэйшым. Вядома, многае, асабліва любоў да зямлі, радніла беларускага селяніна з суседзямі, напрыклад, з рускім селянінам, над таямніцаю душы якога шмат думаў вядомы знаўца народнага характару Глеб Успенскі. Аднак рускі мужык і беларускі пры ўсёй супольнасці іх сацыяльна-эканамічнага становішча мелі давол і істотныя гісторыка-тыпалагічныя адрозненні. Руская вёска жыла пераважна абшчынаю. Іншая справа – беларуская. «"Обіцнны" як пэўнай формы землекарыстання на Беларусі, – піша А. Цвікевіч у сваёй працы "Западно-русснзм", – ніколі не было; тут спрадвеку былі развіты індывідуальныя, падворныя формы сялянскага землекарыстання, так што не было жаднай прычыны распаўсюд-
        
        1 Спадчына. 1992. № 2. С. 44.
        
        жваць на Беларусь гэтую спецыфічна велікарускую адзнаку. Не было дзеля гэтага рацыі бачыць у беларускім жыцці тыя сацыяльныя ды палітычныя элементы, якія славянафільства, а з ім і "западно-русснзм" выводзілі з "обіцннного порядка" Расіі: так зв. "уладу зямлі", сувязь народа з уладай ітую "ўнутраную праўду" Расійскай дзяржавы, якую шукалі славянафілы. Індывідуальна-парламентарны лад Беларусі эпохі Літоўскага статуту з дамешкай феадальна-арыстакратычных элементаў пазнейшага беларуска-польскага перыяду рэзка адрознівалі Беларусь ад Расіі на працягу шмат вякоў»1.
        «Абшчынная» структура рускай вёскі аб’ектыўна была скіравана супраць любога праяўлення свабоды, волі. Фактычна яна ўмацоўвала «роевую свядомасць», калі чалавек страчвае здольнасці да самастойнага дзеяння, губляе сваю індывідуальную непаўторнасць, пераўтвараецца ў функцыю. У беларускай вёсцы не было сляпога падпарадкавання асобы групе, супольнасці. Купала гэта ведаў і таму стаяў не за «саборнасць» і калектывізм, а за індывідуальнасць уласніка, якую паказваў яму вопыт беларускага сялянства. У перыяд першай рускай рэвалюцыі палітыкі-сацыялісты з БСГ абмяркоўвалі ідэю калектывізацыі зямлі, імкнучыся надаць ёй статус праграмнага палажэння. Купала не падзяляў гэтай думкі пра неабходнасць абагульнення зямлі і правядзення калектывізацыі сельскіх гаспадарак. Ён гранічна ясна і прадметна сфармуляваў патрабаванні бяднейшага сялянства. Палітычная эканомія пры гэтым, не страціўшы сваёй канцэптуальнасці, стала пад яго пяром «эканоміяй» паэтычнай:
        
Ад свету, ад Бога
Жадаю нямнога:
Зямелькі з валоку,
Кёй шнур неўдалёку,
3 святлічкай хацінку,
За жонку дзяўчынку,
Кусок салца к хлебу,
Рубля на патрэбу,
Здароўя чым болей,
Крыху долі, волі –
І ўсё! больш нічога...
Ну, ці ж гэта многа ?!
(«Ці ж гэта многа ?!»)
        
        Гэта не наіўны русаізм, а імкненне дасягнуць гармоніі на шляхах развіцця чалавечай і грамадскай культуры.
        Поспех «Мужыка» ўзбадзёрыў і акрыліў паэта, ён піша вершы, паэмы, перакладае, але працуе, як цяпер бы сказалі, «у стол»: друкаваць не было дзе... Між тым жыццёвая адысея паэта працягваецца. Восенню 1905 г. ён паступае практыкантам на бровар Сёмкава Мінскага павета (16 км ад Мінска), дзе, аднак, фактычна працуе чорнарабочым. Затым была праца памочніка вінакура ў Яхімаўшчыне Вілейскага павета і ў маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета. Гэта былі своеасаблівыя універсітэты жыцця. Ён на ўласныя вочы бачыў, што ўсюды патагонная сістэма працы, што людзі працуюць доўгія гадзіны і цяжка, а харчуюцца вельмі дрэнна, умовы жыцця невыносныя.
        Рэвалюцыйныя падзеі 1905 г. прымушаюць царызм дазволіць беларускі друк. У Пецярбургу ў 1906 г. ствараецца выдавецкае таварыства «Загляне сонца і ў наша аконца». 3 лістапада гэтага ж года ў Вільні пачынае выдавацца штотыднёвая газета «Наша ніва», якая на працягу свайго існавання адыграла выключна вялікую ролю ў грамадскім жыцці беларускага народа і яго нацыянальным развіцці і аказала значны ўплыў на асабісты лёс Я. Купалы і яго творчасць. У «Нашай ніве» 11 мая 1907 г. ён надрукаваў верш «Касцу», які стаў першым выступленнем паэта ў беларускім друку. Газета ўсур’ёз зацікавілася маладым паэтам, і з ліпеня па верасень таго ж 1907 г. на яе старонках, услед за вершам «Касцу», з’яўляюцца новыя творы: «Лета», «Ці ж гэта многа?!», «Вучыся...», «Былі ў бацькі тры сыны...» і інш.
        Па часе адказваючы на пытанне аб вытоках сваёй творчасці, Купала пісаў: «Якімі былі паэтычныя штуршкі? Усё, што акаляла: і сацыяльная, і нацыянальная крыўда, і беларуская прырода, і песні, пачутыя на полі, на вяселлі, на вечарынцы і г. д.». I сапраўды, вершы сведчылі, што паэт добра ведае патрэбы і спадзяванні селяніна, умее маляваць вясковы побыт, працоўнае жыццё земляроба. Паэзія Купалы адкрывае беларусу яго прыроднае ўлонне, гісторыю, лёс. Тое, што каму-небудзь іншаму па даўняй звычцы здавалася бедным і сціплым і не вартым нават увагі, у паэта выклікае глыбокае душэўнае ўзрушэнне. У яго паэзіі фарміруюцца эмацыянальна-вобразныя структуры, у якіх адлюстроўваўся нацыянальна-псіхалагічны архетып судакранання чалавека і прыроды. Купала ўспрымае прыроду не толькі з духоўна-эстэтычнага боку, але і з пункту гледжання той ролі, якую яна адыгрывае ў жыцці селяніна. Гэта добра відаць у вершы «Хлеб» (1906):
        
        Мы і з сошкай ішлі, і з баронкай ішлі
        Заслужыцца на ласку ў цябе,
        І гной везлі, траслі на пусцейшай раллі –
        Сеяць шлі аж па трэцяй арбе.
        
        І свянцілі цябе, ідучы засяваць,
        Выбіралі к сяўбе лепшы дзень,
        А на лета цябе ўсёй сям’ёй шлі збіраць,
        Сцераглі хмары, ўбачыўшы цень.
        
        Канкрэтнае апісанне сельскагаспадарчай працы і клопатаў вясковых людзей надзіва дынамічнае, рухомае:
        
        У калядны ж мароз, як шум дзікай зімы,
        Слаў пракляцце і нам, і жыццю,
        Шлі, не гледзя на ўсё, на ток досвіткам мы,
        Шлі з цапамі па плату сваю.
        
        І ўсё шчыра табе паслугоўвалі так,
        Кабна воку нас, бедных, ты меў...
        А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як ?
        Ці ты нас хаця чуць пажалеў?
        
        У гэтым вершы Купала вьюўляе дысгармонію жыцця, якая, аказваецца, ахапіла не толькі сацыяльны бок чалавечага існавання, але і ўсю сферу зямнога быцця. Кола спасціжэння навакольнага свету становіцца шырэйшым. Паэт пераконваецца, што ўзаемадзеянне чалавека і асяроддзя, у якім ён існуе, мае складаны, востраканфліктны характар. Справа, як бачым, не толькі ў сацыяльных нягодах і бяспраўі – нават у самой прыродзе маюцца нейкія брутальныя сілы, жорсткія і бязлітаснью, якія спараджаюць зло.
        Малады Купала актыўна звяртаецца і да жанру паэмы. 1 лютага 1906 г. завершана паэма «Зімою», а праз некалькі месяцаў другая – «Нікому». У наступным 1907 г. напісана яшчэ адна – «Адплата кахання» (увайшла ў зборнік «Жалейка»). На працягу гэтага года створана таксама паэма «Калека». З’яўляюццаяныадназадругой, бездоўгага перапынку. Матэрыялам для паэм паслужылі рэальныя здарэнні, пра якія паэт мог даведацца з судовых спраў пад час службы пісарам судовага следчага ў Радашковічах (1903), а таксама з жыцця наваколля. У іх сюжэтах і жывых дэталях адлюстроўваюцца канкрэтнью грані чалавечых характараў. Гэтым раннія паэмы блізкія да паэтыкі Я. Коласа: ітам, ітутустаноўканафакт, падрабязнасць, апісанне. Але ў Купалы нават у ранніх яго рэчах угадваецца востры разл ад з рэчаіснасцю, драматызм, рамантычны прынцып светаадчування. Героі Купалавых паэм адчуваюць сябе вельмі самотна, няўтульна і безабаронна. Усё адступае ад іх – людзі, суседзі-аднавяскоўцы, бацькі, нават сама навакольная прырода. Сувязь чалавека і прыроды інтэрпрэтуецца тут у духу старажытнага антрапамарфізму, які даіТамагае адчуць глыбінны трагізм быцця. Ім адзначана, напрыклад, падзейная канва паэмы «У піліпаўку», герой якой – селянін – накіроўваецца ў далёкую дарогу па лекі для свайго адзінага хворага сына і замярзае ў зімовым полі пад суцяшальныя песні мяцеліцы. Удавахавае адначасова і сына, і мужа.
        
        Сходзіўся ўдоўку пацешыць народ,
        Братнім слаўцом адзываўся:
        «Маеш адзін хоць расход і заход,
        Крыжам адным абышлася!»
        
        Сурова паставіўся лёс – у асобе пана – ідасям’і ЮркіДзягеля, сагнаўшы арандатара з апрацаванай ім зямлі і пусціўшы з жабрачымі торбамі па свеце (паэма «За што»). Паэма «За што», апрача ўсяго, яшчэ і водгук сямейнай драмы паэта, якую ён праз колькі год шырока разгорне ў п’есе «Раскіданае гняздо». Узнікае пытанне, ці варта ўвогуле жыць у гэтым жорсткім свеце. Адкрыта аўтар яго не ставіць, аднак яно адчуваецца ў глыбіні, у змрочным рамантычным падтэксце.
        Паводле свайго светапоглядуЯ. Купала, як і многія іншыя беларускія пісьменнікі таго часу, быў пераважна асветнікам, які імкнуўся далучыць свой народ да культуры і цывілізацыі. Ён лічыў, што прыкрым нечаканасцям і злу, стоеным у самой прыродзе і навакольным асяроддзі, сярод якіх існуе чалавек, можна супрацьставіць навуку, асвету, вопыт, а як быць з сацыяльным злом, з жахлівай несправядлівасцю маральна-прававой практыкі грамадства? Купала быў непрымірымы да непрасветленага ў чалавеку, да неабуджанасці ў ім чалавечых якасцей, да таго пракаветнага цярпення, якое праявіў беларус у адносінах да свайго становішча.
        Намаганні беларускай інтэлігенцыі адрадзіць нацыянальную культуру, абудзіць народ ад сну сустракалі значнае процідзеянне з боку польскіх і рускіх шавіністаў. Уладныя структуры, панства і чыноўніцтва, рабілі ўсё, каб народ страціў сваю нацыянальную аўтэнтычнасць і прымкнуў да нейкага – усходняга ці заходняга – боку. У1907 г. Купала стварае знакамітае сваё «Ворагам Беларушчыны» – водпаведзь рускім і польскім шавіністам, якія без канца нападалі, паводле выразу паэта, «наўсё беларускае»:
        
        Чаго вам хочацца, панове?
        Які вас выклікаў прымус
        Забіць трывогу аб той мове,
        Якой азваўся беларус?
        
        Гэта адзін з самых выдатных узораў ранняй купалаўскай лірыкі, дзе знайшоў адэкватнае самавыяўленне той неўтаймоўна-бурлівы стан, у якім знаходзіўся ў той час паэт, прамоўніцкім пафасам і тэмпераментам нагадваючы біблейскага Іезікііля.
        
        Чаму вам дзіка яго мова ?
        Паверце, вашай ён не ўкраў,
        Сваё ён толькі ўспомніў слова,
        З якім радзіўся, падрастаў...
        
        Царкоўна-кніжная мова ў духу старога тастамента знітавана тут з народна-бытавым, размоўным словам і інтанацьюй. Верш «Ворагам Беларушчыны» ўзнавіў і развіў патрыятычныя традыцыі палемічнай беларускай літаратуры XVI–XVII стст. – А. Філіповіча, М. Сматрыцкага, С. Зізанія і іншых пісьменнікаў, якія стаялі на варце нацыянальных інтарэсаў свайго народа і не давалі яго ў крыўду розным непрыяцелям і нядобразычліўцам.
        У вершы «Ворагам Беларушчыны» Купала, па сугаасці, выступае спадчыннікам традыцый беларускага барока, пра што сведчыць павышаная экспрэсіўнасць твора і эмацыянальнасць, якая ўзнімаецца да патэтыкі.
        
        
        
2
        
        Гісторыя літаратуры сведчыць, што вершы сапраўднага паэта нашмат выйграюць, калі іх збіраюць разам. Гэтую ісціну пацвердзіла і «Жалейка» – першы купалаўскі зборнік, які з’явіўся на свет у 1908 г. у выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца». Кнігу прыхільна сустрэлі грамадскасць і літаратурная крытыка, на якіх яна зрабіла вялікае ўражанне. «Жалейка» населена беларускімі тыпамі. Гэта – мужык-земляроб (у розных іпастасях), пан (ці «панічок», як называе яго паэт) – уладальнік маёнтка, шматлікія падпанкі, жнеі, рамеснікі, «бабулька – прадаўчыцазёлак», старцы, «сорка, што соль прадае»...
        Вось яны– жнеі:
        
        Пагнуўшы ў крук худыя спіны,
        Сярпом махаючы крывым,
        Мы, жонкі, ўдовы і дзяўчыны,
        Пры доўгай постаці стаім.
        І дружна жнё’м,
        І паддаём
        Адна адной
        Ахвоты больш,
        І песню жаласна пяём.
        
        Купала добра ведаў беларускую вёску XIX ст., бачыў, што з прыходам новага стагоддзя ў ёй нічога не памянялася.
        
        Асобна кожную загонам
        Нас надзяліў пан-дабрадзей,
        А над усімі злы аконам
        Стаіць, ганяе жаць бардзей...
        («Песня жней»)
        
        Рытмічнае поўнагалоссе вершаданосіць да чытача не проста дынаміку жніва, але і працоўную злосцьжней, апантанасць працай, напал іх пачуццяў і іронію аўтара, які і тут непахісна стаіць на варце справядлівасці, на баку «бедных і загнаных».
        У «Жалейцы» мастацка-паэтычнай увагай і прызнаннем песняра адзначаны самыя звычайныя прадметы сялянскай працы і побыту: саха, каса, тапор, лапці, хатка, дрэвы – вольха, ліпа, бяроза... Яны ўвасабляюць яго жыццёвую долю, аднак у гэтых дэталях раскрываюцца і замацоўваюцца не столькі рэальна-побытавыя падрабязнасці сялянскага жыцця ў натуральнасці іх зместу (як гэта было ў творах беларускай літаратуры да Купалы), колькі вобразныя згусткі паэтычных эмоцый аўтара.
        «Жалейка» пацвердзіла, што прырода мастацкага метадуяе аўтара – рамантычная, аднак дэталі і абставіны жыцця тут нярэдка яшчэ ўзвышаюцца над асобай лірычнага героя. Рэальнасць навакольнага існавання ў «Жалейцы» яшчэ не поўнасцю падпарадкавана ідэальнаму, суб’ектыўнаму свету, у якім жыве лірычны герой паэта-рамантыка. Так будзе далей, у «Гусляры», калі канкрэтыка адсунецца на задні план, а на першым акажацца самацэннае быццё асобы.
        Аднак ужо і ў «Жалейцы» многія вершы сведчылі пра ўменне аўтара заглянуць за гарызонт будзённага жыцця, узвысіць духоўны пачатак. Адным з такіх твораў было яго славутае «А хто там ідзе?»:
        
        А хто там ідзе, а хто там ідзе
        У агромністай такой грамадзе?
        – Беларусы.
        А што яны нясуць на худых плячах,
        На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
        – Сваю крыўду.
        
        
        <…>

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.