РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ясельда
 
Лірыка
 
 
*** Вось так – з адкрытым небам – заначую...
 
Пралескі
 
*** Бунтуе рошчына ў дзяжы...
 
*** Вунь першая хмара павісла бянтэжна...
 
Салавей
 
Усьціньня
 
Майская баляда
 
Баляда вернасьці
 
Сустрэча на пераправе
 
Насьця
 
Марыля
 
Сінія
 
Бацькава дарога
 
Баляда пра шапку
 
*** Жыву сярод глухіх балот...
 
*** Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён...
 
Дзевятнаццаць
 
*** Лёгкія хмурынкі пад вачамі...
 
*** Зялёная вада...
 
*** Жывіцу зь цёплага камля...
 
*** Спыню свой крок адчайны і таропкі...
 
Маналёг вавёркі
 
Маналёг яблыні
 
*** Той дом, дзе крыху здаўся тын...
 
Луг
 
Выган
 
Жывы пясок
 
Мама Марыя
 
Абеліскі
 
*** Хоць бы йшчэ акрайчык спорнай ночы...
 
*** Ірвёмся ў неабжытае...
 
*** Быць такою маладою...
 
У дарозе
 
*** Дай Бог з табою мне не сустракацца...
 
*** А была сьцяжынкка вузкай...
 
*** Для сваёй адзінае дачушкі...
 
Песьня
 
*** Не прыгалубіла так, як магу...
 
Заручыны
 
Доня-донечка
 
*** Ты куды лятала...
 
*** Як прыехаў ды ўкаціўся...
 
Дзьве песьні
 
Палескае
 
*** Там і тутака - "Вы"...
 
*** Сунічынка альбо...
 
*** Якая часу рыска...
 
Ты
 
Калі маўчыць тэлефон
 
*** Мой напрарочаны, дзе мы?..
 
*** Выпіта поўня зь вядра...
 
*** Столькі гадоў ішла да цябе!..
 
*** Яшчэ далёка да вясны...
 
*** Забараню сабе...
 
Сустрэча
 
*** Вось зараз еду я...
 
На радзіме
 
Вёсцы
 
*** Цяплейшых промняў сонечныя стужкі...
 
Апавяданьне пра жытнёвы сноп
 
*** Праз акаваную раку...
 
Ясельда
 
*** Вузельчыкі званкоў...
 
Арменія
 
Вясна і Блок
 
Апошні пераход Міхаіла Луконіна
 
Памяці Еўдакіі Лось
 
Камень
 
*** Казала я: сыдзі!..
 
*** Засьнежаныя купкі вербалозу...
 
*** Між зімы, што зямлю замуруе...
 
*** Не дакарала, не журыла...
 
Хлебны квас
 
У восеньскай пушчы
 
*** Лістапад. Разгадкавы спакой...
 
*** Як дзіўна і зусім незразумела...
 
*** Не далюблена - не пражыта...
 
*** Налёг туман - хоць выкаль вочы...
 
*** Я, можна, калі-небудзь пастарэю...
 
*** І перад тым, як чуйна засынаць...
 
*** Ручайкі сакавіцкага сьвята...
 
Элегія
 
*** Чым гэта мілыя воблікі...
 
*** Ня воблака, а проста аблачынка...
 
*** Сустракаемся так рэдка...
 
Вяртаньне
 
*** Між калючых ліловых ажын...
 
*** Усё маё, як і заўжды, на месьце...
 
*** У белым кіпені сады...
 
*** Ні на міг, ні на век – не твая...
 
*** Сянцо каля гумна...
 
*** Затрымайся на хвілінку, пачакай...
 
Бабіна лета
 
*** Абяцаю сьнежань па вясьне...
 
*** Я дыханьнем цябе абаўю...
 
*** ...І тая, што даўно завецца Вашай...
 
*** Я вярнуся туды, дзе яшчэ не была...
 
*** Вось і лета маё на схіле...
 
*** Любіць адчйна і галодна...
 
*** Няпраўда, ужо не сумую...
 
*** Ты мяне аберажы...
 
*** Узыходжу на чыстую у росах зямлю...
 
*** Над смутным днём, раптоўнай катастрофай...
 
Рамяство
 
*** За дзень пехаты прытаміліся ногі...
*  *  *
Вось так – з адкрытым небам – заначую,
А зоркі будуць днець у вышыні.
I праз траву гаючую адчую,
Як у зямлі багата цеплыні!
 
Ні спачуваньняў тых, ні перашкоды,
Ні адчуваньня смутку, ні віны.
Адно – бруяцца бэзавыя воды
I, як стагоддзі роднае прыроды, –
Стаяць на вечнай варце валуны...
 
Дабрыдзень, ліст вясковага спакою,
Уяўнага, як люстра ціхіх вод.
Калі ж душа зьліваецца з ракою –
Няма тады спадманнага спакою, –
Ёсьць ціхіх думак вольны веснаход.
 
Ёсьць мудрае, адзінае жаданьне
Дарэшты зразумець, чаму зь вякоў
Нам раніць сэрца кожнае вяртаньне
I, кожнае шчымлівае спатканьне
Не умясьціць у рамкі гучных слоў!
 
Таму і жыць, і жыць мне тут заўсёды,
Любіць твой дух настойна-смаляны,
Пакуль бруяцца бэзавыя воды
I як стагоддзі роднае прыроды, –
Стаяць на вечнай варце валуны...
 
 
 
 
Пралескі
Мне гэтак сьветла на душы,
Хоць і захмаран край палескі.
Але ў гліняным гладышы
Пагодныя ўзышлі пралескі.
 
Клапотна іх ля раўчука,
Дзе парыжэлыя сумёты,
Шукала матчына рука
На сьветлы дзень майго звароту.
 
Як сьвята хутка настае,
З плячэй гады зьняла дарога.
Цьвітуць настольнік на стале,
I падаконьнік, і падлога.
 
Аб тым, што дзень ці два гасьціць
I дыхаць тым паветрам сьвежым,
Сказаць баюся,
                                бы ўпусьціць
Гладыш са шчасьцем беласьнежным.
 
 
 
 
*  *  *
Бунтуе рошчына ў дзяжы,
Свой хлеб пячэ на сьвята вёска.
Палагаднела на мяжы
Пакінутая мной бярозка.
 
У тартаку вішчыць піла,
Кладзецца першы ўкос на вілы,
Шчыруе дзікая пчала
Над раньняй бацькавай магілай.
 
Прывяла песьня на губах
Ці не таму, што знала страты?..
Шуміць самотная вярба
Яшчэ з вайны ля самай хаты.
 
Пад гэтай даўняю вярбой,
Што не згарэла ў час пякельны,
Мяне атуліць ціхі боль,
Разважыць рупны дзень арцельны.
 
Таму люблю да забыцьця,
Да ўсёабдымнай адзіноты –
Зялёны парастак жыцьця
I разьвітальны звон
                                            лістоты.
 
Люблю ліпнёвы грыбасей,
I ціш палёў, і водар мяты
За тое,
              што няма радней
Тае мясьціны, дзе ўзышла ты.
 
 
 
 
*  *  *
Вунь першая хмара павісла бянтэжна
Над краем.
Легальна зусім і зусім незалежна
Зьнікаю.
Вось першая кропля апала над борам,
Над гаем...
З гасьцінных канапаў і з пышных убораў –
Зьнікаю.
Зьнікаю з усьмешак на тварах лісьлівых,
Няверных.
Зьнікаю. Хай будзе на момант шчасьлівым
Той бераг,
Дзе мроя збылася, дзе кветка ўзьнялася,
А явы ня стала...
Зьнікаю, пакуль я сама у сабе не знайшлася
Цьвяроза і стала.
Вунь нечая зорка, начная ільдзінка,
Плыве па-над гаем.
Зь люстэркаў усіх і з усіх фотаздымкаў –
Зьнікаю,
Зьнікаю...
 
 
 
 
Салавей
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Усьціньня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Майская баляда
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Баляда вернасьці
Да вас бяжыць знаёмая дарога,
Да вас вязу няпэўны свой настрой.
А вы адкуль з такою дабрынёй
I да мяне, і да майго малога?
 
Лаўлю ласкавы поціск вашых рук,
Што загрубелі ад работы трошкі.
А ці вядома пачуцьцё разлук
Вам, неразлучным аж да самай дошкі?
 
Адкуль у вас пагэтулькі сьвятла?..
Ды схамянуся, тут ня трэба словы.
Ў маім сяле яшчэ на паўсяла
Жывуць з вайной заручаныя ўдовы.
 
I па начох яшчэ ім страшна спаць,
Гартаць жыцьця пражытага старонкі.
I незваротным промнем зіхацяць
На пальцах скамянелыя пярсьцёнкі.
 
 
 
 
Сустрэча на пераправе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Насьця
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Марыля
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сінія
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Бацькава дарога
Прымаўку – «твая дарога – ад печы...» –
Ня знаў. Ці знаць не любіў,
А ўзвальваў сам дарогу на плечы,
Колькі бачыў – столькі хадзіў.
 
Перамераны ўсе тутэйшыя вёрсты.
Перамераны поле, лес, сенажаць.
I дарога твая, нібы леты ды вёсны,
Засынала ў дванаццаць. Прачыналася ў пяць.
 
Смольны дух ад утульнай ватоўкі
Прыносіў у дом лясны камандзір.
...Зь лясоў Кыштоўкі ляцелі паштоўкі –
Была адкрыта
                              табе і Сібір.
 
Была адкрыта табе трывога
За дзень наступны. За рэчку зь ляском,
Пакуль сама на цябе дарога
Ня ўпала
                  жоўтым балючым пяском...
 
 
 
 
Баляда пра шапку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Жыву сярод глухіх балот.
Пад сонцам найвышэйшай пробы
Сьвяткую першы свой палёт
Пасьля працягпае хваробы.
Тут самы лёгкі ў сьвеце сон.
Ля кожнай хаты – па бярозцы.
I камарыны звон чуцён
Аж у другой, суседняй, вёсцы.
...Ды толькі глуш разварушы –
Прастор зашэпчацца з ахвотай:
Зьбяруцца лекі для душы,
Узыдуць зёлкі ад маркоты.
Як сьветла ў ліпеньскіх начох!
А ў дзён, што высяцца стагамі,
Ёсьць стома сьпелая ў вачох
I грунт трывалы пад нагамі.
Пастух абуджвае сяло,
Ды сьпіцца на траве-пярыне,
Нібы дарэшты замяло
Вось гэтым шчасьцем камарыным,
Нібыта ў днях і не было
Маіх ні болю, ні адчаю,
А толькі гэтае сяло
Расло, як дрэвы за плячамі...
Што ж гэта сталася са мной,
Што адбылося ў гэтым сьвеце
З усьмешкай ранішняй маёй,
Якой сьмяюцца толькі дзеці?..
Куды нясе мяне жыцьцё?
На кім сабралася аблога?..
Няма адказу. Праз усё
Бяжыць звычайная дарога.
 
 
 
 
*  *  *
Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён
I цярплівасьці вечнай – уголас ня плакаць.
Апынуся калі сярод чорных варон, –
Я памру, ды ня буду па-іхняму каркаць.
 
Вось трывожна вядзерца нясу, як тады,
Як вучыла, нясу. Я нясу, каб суседка
Не сказала, што нават звычайнай вады
Прынясьці не умее, не заліўшы сукенку.
 
Цьвёрда мною завучан натруджаны крок
Твой,
            якому павек ужо не саступіцца.
I душа мая часта, нібы матылёк,
На агонь вылятае, ды агню не баіцца.
 
Пішаш: «Век мой пражыты. Наперадзе – твой.
За мяне не хвалюйся. Я буду здаровай
Да апошняй вячорнай зары палявой
I грыбочка апошняга ў нашай дуброве».
 
Мама, сею ня жыта я, сею ня лён.
Але зь лёну і жыта я словы складаю.
I калі углядаюся ў парасткі дзён –
Чую крокі твае. I свае вымяраю.
 
 
 
 
Дзевятнаццаць
Цяпло раптоўнае адлігі –
I сьвет нанова маладзён.
I ў звоне дзён разносяць крыгі
Твайго сьвятла празрысты звон.
 
Плыве шырокі сьвет страката
То палявою, то лясной...
I чым жыве старая хата –
Вядома толькі ёй адной!
 
Зьняла дзяўчынка басаножкі,
Лясны мурог да ног прылёг.
...Яшчэ для першае падножкі
Не узышоў чартапалох!
 
Сукенку лёгкую трапеча
Вятрэц, наіўны і сьляпы.
Яшчэ для горкае сустрэчы
У шыпшын ня выраслі шыпы!
 
I ты бяжыш насустрач сьвету,
Нібыта ў ім не існуеш.
I для бяздомнага паэта
Пралесак крохкі лёс нясеш.
 
 
 
 
*  *  *
Лёгкія хмурынкі пад вачамі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Зялёная вада...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Жывіцу зь цёплага камля...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Спыню свой крок адчайны і таропкі,
Убачу ў непрытульнай цемнаце:
На дне пасьляваеннага акопа
Шыпшына адзінокая цьвіце.
Паміж быльля і крапівы цярпліва,
Стаіўшы свой загадкавы сакрэт,
Глядзяць, як сарамяжлівае дзіва,
Пунсовыя агеньчыкі на сьвет.
Сама сабе адкрыю раптам вочы:
Ці не затым і я сюды прыйшла,
Што не хапіла для мяне
                                                  аднойчы
Вось гэтага,
                          акопнага,
                                              сьвятла?!
Прыпомніцца,
                              калючая,
                                                  з частушкі...
Шыпы зьнянацку пальцы апякуць...
А ў вышыні пяюць і плачуць птушкі,
У адначасьсе плачуць і пяюць.
I, з гэтай песьняй зьліўшыся вышыннай,
Ва ўсёй сваёй яскравай прастаце
Жыцьцё маё, як дзікая шыпшына,
Хоць колецца, а ўсё-такі – цьвіце.
 
 
 
 
Маналёг вавёркі
Вось і мяне, як іншых, прыручылі...
А я ж сама ірвалася што сілы
Зь зялёнага свайго кутка ляснога,
Шукала іншы, болей прыгажэйшы,
Мяняючы пры гэтым процьму дрэў...
I вось знайшла... адно навекі кола,
Дзе ў ім кручуся звыкла і нястомна
I дзень, і ноч; і ноч яшчэ, і дзень...
Дарэмна ж думаць, што апладысмэнты
Ўжо заглушылі гром лясны ці буру,
Ці кукаваньне мілае суcедкі.
Ці крык сьляпой прыяцелькі-савы...
Калі кручу капронавае кола
I разам зь ім сама ж у ім кручуся –
Я ўспамінаю па-над лесам зоры
I, нібы ў зорах, гнуткую ляшчыну,
Зь якой скаціўся сьпелы ўжо арэх...
Грэх на душы, калі ў імшастых травах
Апроч мяне ня знойдуцца нікому
Крамяныя мае баравікі...
О, мой наіў – далёкі і няспраўдны!
А прыпамінак – пройдзе ці ня пройдзе –
Бяды такой!..
                              Бо нехта ж ладзіў кола
Не для зязюлі, мілае суседкі,
Не для савы, прыяцелькі маўклівай,
А для мяне – і толькі для мяне!!!
 
 
 
 
Маналёг яблыні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Той дом, дзе крыху здаўся тын...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Луг
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Выган
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Жывы пясок
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мама Марыя
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Абеліскі
Жывём,
                як сьветлай памяці зарок.
Дзе б ні было – у Гродне а ці ў Менску,
З нас кожны мае ціхі свой куток
I ў ціхім тым кутку – па абеліску.
 
Іх падымаць і ставіць ёсьць каму...
Да помнікаў іду не са сьлязамі.
Калі вы маўчыцё,
                                      то ўсё таму,
Што самае галоўнае сказалі!
 
Мой абеліск!
                          Няпраўда, што мяжа
Гадоў
            нас разьдзяляе вінавата,
Бо я прыходжу не за тым, каб жаль
Аддаць спаўна,
                                  а як сястра да брата.
 
Я ведаю:
                  ёсьць час скупы і горкі,
Ёсьць міг,
                    калі у подзьвігу сваім
Жывыя ўсё ж зьвяртаюцца да мёртвых
I мёртвыя адказваюць жывым!
 
 
 
 
*  *  *
Хоць бы йшчэ акрайчык спорнай ночы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ірвёмся ў неабжытае
Адтуль, дзе мы расьлі.
Але вяртае жыта
Дахаты, да зямлі.
 
Там перапёлка плача,
Агні рабін гараць.
Там крэўная задача –
Пасеяць і сабраць.
 
Ідзеш у сьвет ажынны,
Прасторны, трапяткі.
I слухаеш: вякі
Калосяцца, як жыта.
 
Дубовае вядзерца
У Гаўі – для гасьцей.
А кладачка – праз сэрца.
Ідзі па ёй сьмялей!
 
I ў песьні самавітай
Хоць гук любы вазьмі –
Там голас з жытам зьліты,
А значыць – і зь людзьмі!
 
 
 
 
*  *  *
Быць такою маладою
Над нядоляй маладой!
...Ці умыюся сьлязою,
Ці усьмешкаю тваёй.
 
Вось і скончана дарога.
Суравее толькі ніць
Прыпамінку, што нікога
Болей сьветла не любіць.
 
...Будзь здароў, мой вораг кроўны
У няроўнай барацьбе
За паўстанак мой чароўны,
За сьвітанак на ілбе.
 
I за вырай ласкавейшых
Слоў, сьвітаньняў і надзей.
...На якім агні замешан
Мой наступны крэўны дзень?
 
 
 
 
У дарозе
Іскрыстыя паляны,
Сьнягі і зоры спрэс.
А конік твой рахманы
Вязе мяне празь лес.
 
Надзеі і трывогі
Да найвышэйшых зор
На музыку дарогі
Паклаў начны прастор.
 
Ты нешта мне гаворыш,
I я – табе ў адказ,
Як быццам сьнег і зоры
Ў апошні раз для нас.
 
 
 
 
*  *  *
Дай Бог з табою мне не сустракацца.
Застанься там, на беразе,
                                                      дзе мы
Яшчэ ня ўмеем нават цалавацца,
Не адчуваем холаду зімы.
 
Нібы гарлачык,
                                  студзіць лоб гарачы
Твая далонь. I я перад усім
Зусім яшчэ сьмяюся па-дзіцячы
Над шчасьцем неразумным і сьляпым.
 
 
 
 
*  *  *
А была сьцяжынкка вузкай...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Для сваёй адзінае дачушкі,
На вякі (вядома ж, на вякі!)
Вышыла матуля мне падушкі,
Лёгкія,
              як дым,
                                пухавікі.
 
Вунь яны,
                      прывезеныя з дому,
Хораша цьвітуць, як сенажаць,
...Ты даруй мне, мама, што мілому
Так, як ты,
                      ня ўмею мякка слаць.
 
 
 
 
Песьня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Не прыгалубіла так, як магу...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Заручыны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Доня-донечка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ты куды лятала...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Як прыехаў ды ўкаціўся...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дзьве песьні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Палескае
Тут чараты, і гаць,
I гай – навідавоку.
Як цяжка прывыкаць
Да Вашых рук здалёку.
 
Пакуль стажкі стаяць
I ходзіць важна бусел, –
Дазволю нагадаць
Я пра сябе у скрусе
 
Хаця б травінкай той
Між багны ды асокі,
Як даўкай нематой
Перадапошняй сьпёкі.
 
 
 
 
*  *  *
Там і тутака - "Вы"...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Сунічынка альбо...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Якая часу рыска
Зьяднала раптам нас?
Ня мела права блізка
Я падысьці да Вас,
 
Хаця б каб пакланіцца
За тое, што усё ж
Падбітую сініцу
Вы абагрэлі ў дождж.
 
О дай ёй, Божа, сілы
I празь няроўны час
Да самае магілы
Любіць і слухаць Вас.
 
 
 
 
Ты
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Калі маўчыць тэлефон
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Мой напрарочаны, дзе мы?..
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Выпіта поўня зь вядра...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Столькі гадоў ішла да цябе!..
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Яшчэ далёка да вясны...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Забараню сабе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сустрэча
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Вось зараз еду я...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На радзіме
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вёсцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Цяплейшых промняў сонечныя стужкі
Ужо ў стажкі прыбрала сенажаць.
Вось шумна парассыпаліся птушкі,
Ці ўсе яны нанова празьвіняць?
 
Ляжаць вакол багатыя загоны,
I бочкі мокнуць, каб прыняць дары,
Зьбіраецца для гэтага зялёны
Смарагдавы лісточак у двары.
 
Вартуе сонца важкія антоны,
Хтось прасушыць
                                        паслаў льняны сувой.
I самай сьвежай выпечкі батоны
Чакае самы раньні сырадой.
 
Так сьветла і завозна у прыродзе!
Грыбною цішай дыхаюць бары...
I сумна, што гурмою на зыходзе
Вясёлыя у вёсцы шкаляры.
 
 
 
 
Апавяданьне пра жытнёвы сноп
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Праз акаваную раку...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ясельда
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Вузельчыкі званкоў
I росы на папасе.
Шчэ столькі вечароў
Харошых у запасе!
 
Няхай не разьмяняць
Ні сьцежкі і ні долі.
Прыслухайся: шумяць
Жыты на вольным полі.
 
Прыслухайся:
                              яшчэ
Бяды ня так і многа,
Калі ступню пячэ
Адкрытая дарога,
 
I сьцелецца ў цішы
Сяброўская размова,
I сьпеліцца ў душы
Купалавае слова.
 
 
 
 
Арменія
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вясна і Блок
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Апошні пераход Міхаіла Луконіна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Памяці Еўдакіі Лось
Психея. Ласточка. Душа.
А. Ахматова1
Ані кропкі, ані коскі,
I дарожанька – адна.
Нелягічна! Вы з той вёскі,
Што завецца Старына.
 
Анямела вечарэюць
Вочы руж і хрызантэм.
А да старасьці яшчэ Вам –
Столькі вершаў і паэм!
 
Плача неба над сталіцай,
Як жалобная струна.
А у вёсцы – касавіца.
Медунее Старына.
 
Вось бы Вам туды зьявіцца
(Бо й сынок – чым не касар!),
Нахадзіцца, надзівіцца
Ў тры дарожанькі запар.
 
Краскі Вы б знайшлі якія
Ды наткалі б палатна,
Доня, Дуня, Еўдакія
Зь ціхай вёскі Старына!..
 
 
 
 
Камень
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Казала я: сыдзі!..
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Засьнежаныя купкі вербалозу,
Сярэбраныя шапкі сасьняку.
Не прывыкаць да моцнага марозу,
Да стоенага ў шыбах скразьняку.
 
Праз сон садоў ідзе мой сілуэт,
Ідзе празь сьцюжу колкую двайнік мой.
...Я да вакна празрыстага прынікну,
Як быццам бы пранікну ў цэлы сьвет!..
 
 
 
 
*  *  *
Між зімы, што зямлю замуруе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Не дакарала, не журыла
Ні ў цішыні, ні пры гасьцях.
...Клубочак зь лёну упусьціла
Матуля ціха мне на шлях.
 
О, як я бегла!
                              Летуценна
Дарыў дарогу мне прастор.
О, як, наіўная, хацела,
Каб жыў наводшыбе той бор,
 
Той зеляненькі луг ды поле
Ды ў полі сьпелы каласок.
I нават боль, як роўня Болю,
Балеў загадкава здалёк!
 
О, як хацела жыць я гордай
I незалежна-маладой!..
Ды падступаецца да горла
Клубочак ніткай суравой.
 
 
 
 
Хлебны квас
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У восеньскай пушчы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Лістапад. Разгадкавы спакой.
А ў цішы так хораша і ясна.
Не шкада, што кружыцца дачасна
Зелянцовы лісьцік нада мной.
 
Ведаю: адолею бяду
I наклічу радасьць выпадкова.
Я сама сабой,
                              калі вяду
З болю непрыручанае слова.
 
 
 
 
*  *  *
Як дзіўна і зусім незразумела...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Не далюблена - не пражыта...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Налёг туман - хоць выкаль вочы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я, можна, калі-небудзь пастарэю...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
І перад тым, як чуйна засынаць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ручайкі сакавіцкага сьвята...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Элегія
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Чым гэта мілыя воблікі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ня воблака, а проста аблачынка
Загадкава плыве над галавой.
Сьмяюся я:
                        вясёлая дзяўчынка,
Як матылёк,
                            ляціць над кладкай той...
 
Як добра ёй журыцца беспрычынна!
Да твару ёй і лета, і зіма...
Ўсьміхнуся я:
                            яшчэ бяжыць дзяўчынка
Па кладцы той, якой даўно няма.
 
 
 
 
*  *  *
Сустракаемся так рэдка.
Нават сьвяты
Убаку ад нас жывуць, як хутаркі.
Прывязі – прашу –
Шыпшыны мне і мяты,
Гаварок палескі наш негаваркі.
Пашчыруем
Пад нягаснучым сузор’ем
Ціхай песьні,
У прыпеўцы,
У жальбе...
Прывязі мне
Крышку нашага надвор’я,
Што бывае на вясельлі і сяўбе.
Запрашаю...
А самой вось не сядзіцца,
Зь цёмным борам,
З чыстым полем гавару.
П’ю халодную ваду,
Нібы вадзіцу
На зажынках у сьпякотную пару.
Як даўно
Мы разьмінуліся!
                                      Ды самі
Носім горкую
I ціхую віну.
...Бачу –
                  там ідзеш зялёнымі лугамі
У кашулі
З найтанчэйшага ільну.
 
 
 
 
Вяртаньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Між калючых ліловых ажын...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Усё маё, як і заўжды, на месьце...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У белым кіпені сады,
У белым вэлюме маёвым.
Ды не прыйсьці назад туды –
Там толькі роздым вішняковы.
Ды не прыйсьці усьлед за той
Падзеяй, слаба прамільгнуўшай,
Калі зьняверам, як вайной,
Разрабаваны нашы душы.
Ах, не прыйсьці назад туды...
Але нашто? Зь якое мэты
У тыя белыя сады,
У летуценныя гады,
Дзе ні трывогі, ні бяды
Ні за сябе, ні за планэту?..
Ды выбежыць цераз гады
Той вобраз, што ня стаўся словам:
У белым кіпені сады,
Дзяўчынка ў вэлюме маёвым.
Ёй не прамоўлю: «Пачакай,
Перачакай пялёсткаў замець...»
Бо ўпершыню паклікаў май,
Бо і самой прыйшло на памяць,
Што абнавіўся сьвет зь вясной,
Што нездарма сьпяваюць сьцежкі,
Што варта жыць дзеля адной
Маёвай сынавай усьмешкі.
 
 
 
 
*  *  *
Ні на міг, ні на век – не твая.
Так і трэба, відаць, так і трэба!
Распрыгонена сьцежка мая
Аж да самага хмарнага неба.
 
Пажадаю імклівай хады.
Не спаткаю ужо, не спытаю.
...Капытамі на сьнезе сьляды
I на волі маёй – капытамі.
 
 
 
 
*  *  *
Сянцо каля гумна...
Кашуля-вышыванка...
Прасілася сама
Да чарачкі сьпяванка.
 
«Ой, жаль, жаль...» –
I п’ецца, і пяецца.
А чарачка – крышталь,
Упусьціш – разаб’ецца.
 
Што да каго каму!
Вядзе, гудзе бяседа.
Цалуе кум куму,
Кума – свайго суседа.
 
Вясёлай гаманой
Вясельлейка запіта.
...А чаркі ні адной
На шчасьце не разьбіта.
 
 
 
 
*  *  *
Затрымайся на хвілінку, пачакай...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Бабіна лета
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Абяцаю сьнежань па вясьне...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я дыханьнем цябе абаўю,
Зьберажы гэты промень, і лета,
I жаноцкую рэўнасьць маю,
За якой – чысьціня на паўсьвету.
 
Я ня кінуся шчасьця шукаць,
На самоце галубіць патоля.
Буду мудра і сьветла маўчаць,
Як бярозка між чыстага поля.
 
 
 
 
*  *  *
...І тая, што даўно завецца Вашай
I з Вамі да балючага грудка,
Павек не адхісьне майго бясстрашша
I не закрэсьліць роўнага радка
Рукі маёй,
                      што знала толькі Вашу
На схіле самай сьветлае пары,
Сто тысяч мук за ноч перагартаўшы
За той адзіны промень на зары.
Сама вясна зьяднала нашы душы,
Сама любоў нас вынесла з агню.
...I ўсё ж баюся я радком парушыць
I разбурыць між намі цішыню.
 
 
 
 
*  *  *
Я вярнуся туды, дзе яшчэ не была...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Вось і лета маё на схіле,
На дарогу ляцяць дзьмухаўцы.
I яго затрымаць ты ня ў сіле
Для мяне.
                      Як з канцамі канцы
Зводжу даўнюю ціхую згоду,
Што была паміж намі, як міг...
Колькі ж тога гаркавага мёду
Засталося цяпер на дваіх?
Дый сама разумею, што лета
Абрываецца тонкая ніць.
...I чыя ж гэта песенька сьпета?
...I чыя гэта песьня зьвініць?
 
 
 
 
*  *  *
Любіць адчйна і галодна...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Няпраўда, ужо не сумую,
Але, затуманіўшы зрок,
На ўсіх скрыжаваньнях раўную
Твой голас, твой позірк, твой крок.
 
Блакітам поўняцца яблыкі
Славянскіх адкрытых вачэй.
Мне сёньня любіць безаглядна
Высокая выпала чэсьць.
 
Да смагі, да хрусту, да болю,
Да самай апошняй зь мінут
Іду і бягу за табою,
Зрываючы путы пакут.
 
О Божа, няпраўда, што сьвята
Ў мяне засталося на чвэрць.
Я сёньня настолькі багата,
Што ўжо не баюся зьбяднець!
 
 
 
 
*  *  *
Ты мяне аберажы
Чуйным часам нечакана.
На высокім рубяжы
Наша сьпеліцца паляна.
 
Не кранаюць той мурог
Ні бяда яшчэ, ні крыўда.
Маладых лісточкаў крылы
Мякка сьцелюцца да ног.
 
Лес, нібыта з рукава,
Птушак высыпаў стазвоны.
Я й сама, як мурава,
На зямлі ляжу зялёнай.
 
Ты крылом мяне накрый
Тумановым за чаротам
Да сьвітальнае зары
I да той, што ўзыдзе потым.
 
 
 
 
*  *  *
Узыходжу на чыстую у росах зямлю...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Над смутным днём, раптоўнай катастрофай
Маіх празрыстых вобразаў і сноў,
Паўстану я,
                          пакуль дыктуе строфы
Маё жыцьцё нанова мне ізноў.
Паўстану я. Няхай зьбівае страта
Слабога і бязьсільнага, а мне
Надзею мець, што хутка прыйдзе сьвята
I жнівень слоў на вецер не сажне.
Яшчэ й зязюля весела кувае
Над тым нядрэмна-сьцішаным сялом.
I сонца промень зыркі дасылае,
Каб спапяліць расстаньняў крыгалом.
I там, дзе лета бабіна на сконе
Бязьлітасна асядзецца на скронь,
Які халодны шквал мяне дагоніць,
Неўтаймаваны, зоймецца агонь?..
Ды ведаю, што позьняю парою,
Калі трывожыць сэрца зарапад,
Пушчанкай непрыручанай, лясною
Я пражыву між радасьцяў і страт.
I, можа быць, зусім невыпадкова
Паўстану я ў сьвятле нязьменных мар
Дзяўчынкай той, якой вядома слова
I невядомы ўвесь яго цяжар.
 
 
 
 
Рамяство
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
За дзень пехаты прытаміліся ногі,
Вячэрняе сонца над тынам старым...
Ўсьміхаецца дзед, што, на шчасьце, дарогі
Ня ўсе валакуцца ў зманашаны Рым.
 
I я усьміхаюся ціха, міжволі
(Вядома, вядома ж, сівенькі, ня ўсе!):
Мая ж прывяла мяне ў роднае поле,
На луг, што купаецца ў раньняй расе.
 
На міг ад вачэй адвяду я далоні
I ўбачу, што ў гэтых раскошных лугох
Пасуцца яшчэ не апошнія коні
I складзены песьні чыесь у стагох.
 
На міг я адкрыю сабе, што замала
Пражыта ў самотна-зялёным кутку,
Што часта губляла, калі вандравала
Бяз мэты,
                    вось гэты лясок і раку.
 
Я думала, лёсам мне дадзена многа,
I многае, праўда, мне лёс падарыў:
Вось гэтую вечную ў вёску дарогу
I тую бярозку як памяць між ніў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.