РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Адам Глёбус
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Доўгая дыстанцыя
        Ніколі не быў прафевійным спартоўцам, але стадыёны, басейны і спартзалы люблю. Закладзена ў іх таемная прыцягальная сіла, што вабіць і кліча мяне. І таму ўранку выходжу на школьны, якраз пад маімі вокнамі, стадыён і прабягаю колькі кругоў. Толькі вось розныя там комплексы практыкаванняў, сістэмы з методыкамі, жорсткія рэжымы выклікаюць адно сум у маёй усё ж неспартовай натуры.
        Такі цяпер, такім быў і ў школе, дзе з аднолькавым поспехам удзельнічаў у матэматычных алімпіядах і выступаў за школьную зборную па валейболу. Калі шчыра, дык ніякіх поспехаў не было, першыя месцы нам ніколі не выпадалі, затое выступалі мы спакойна, а найвялікшай узнагародай лічылі вызваленне ад заняткаў. Каму што…
        А з доўгай дыстанцыяй было так…
        У мой 8-мы “В” зайшла на вялікім перапынку настаўніца фізкультуры. Яна ў маладосці штурхала ядро, можа таму ў яе рухах засталося зашмат важкасці і рэзкасці. Без усялякі намёкаў і маскіровак яна заявіла:
        – Хто з хлопцаў заўтра не хоча ў школу, а згодны прабегчы 5 кіламетраў, падыміце руку.
        Жаданне прагуляць заняткі мелі ўсе, але бегчы згадзіліся толькі двое. Адня ўзнятая рука, як вы здагадаліся, была маёю, а другая – Барысава.
        У Барыса наогул прагрэсіраваў “пункцік” на спорт. Ён жыць не мог, каб не задзіць у якую-небудзь секцыю. Але пасля трох-чатырох трэніровак ён заўсёды сыходзіў. “Плаванне – манатонны спорт. Вастрыні ў ім няма”, – заяўляў Барыс і накіроўваўся да баксёраў, дзе празодзіў усе першапачатковыя здзекі і выпрабаванні, а праз месяц чулася: “Бокс – спорт для ідыётаў, каму не шкада ўласнае галавы”. Пасля знішчальных азначэнняў пачыналіся апісанні выгод якога-небудзь вялікага тэніса ці рэгбі. Мяне і дагэтуль дзівіць упартасць, з якой Барыс памяняў можа з пятнаццаць самых розных відаў спорту. Ён нават ездзіў у Ратамку (чатыры прыпынкі на электрычцы), каб неклаькі разоў упасці з каня, на Мінскае мора (тры прыпынкі), каб на пачатку красавіка перакуліць каноэ і два тыдні праляжаць з запаленнем лёгкіх. Толькі ў Барыса і пасля вялікіх непрыемнасцяў заставалася нязрушнае перакананне, што спортам трэба займацца абавязкова ў секцыі і пад наглядам вопытных трэнераў.
        Пасля заканчэння школы спаткаў Барыса толькі адзін раз. Мы сутыкнуліся каля турнікетаў метро. На ім зіхацела чорная, нібыта наваксаваная, скураная куртка і брызентавыя нагавіцы, а ў руках ён рымаў вялізную незашпіленую сумку з ботамі, крагамі і матацыклетнай каскай. “Вырашыў паспрабаваць у мотаболе. Азартны занятак. Рызыкоўны. А будучыня ў мотабола вялікая”. Давялося пагадзіцца, бо ведаў: парз паўгода ці нават раней азартнымі і рызыкоўнымі стануць скачкі на батуце ці гарадкі.
        А тады ў 8-м “В” на доўгім перапынку Барыс з захапленнем зваліў эфіопскіх марафонцаў і абяцаў, што саракадвухкіламетровую дыстанцыю зможа прайсці хутчэй за ўсіх у нашым раёне. Яго слухалі, бо аднаго разу Барыс праехаў на ровары без прыпынку 160 кіламетраў.
        Ён у чарговы раз змяніў захапленне і апынуўся сярод гоншчыкаў. Усяму класу Барыс паведаміў: што, як толькі зможа няспынна праехаць сотню кіламетраў, дык трэнер адразу адсць яму спартовы ровар і можна будзе катацца колькі заўгодна, дзе заўгодна і калі заўгодна. Ніхто з хлопцаў, а тым больш з дзяўчат, не паверыў у такую шчодрасць, і гэта, пэўна ж, падштурхнула пачынаючага роварамарафонца. Барыс прыйшоў да трэнере і папрасіўся разам са старэйшымі праехацца ў нядзелю з Мінска ў Маладзечна і назад, якраз 160 км.
        “Спачатку – дзіва дзіўнае! Чаго так марудна едзем? – расказваў Барыс. – Можна ж утрая хутчэй круціць. А мы сунемся, што слімакі тоўстыя. Толькі пад Заслаўем зразумеў, што да чаго. Калі пад каленьмі забалела. Думаю – вось дарулім да Радашковічаў: кіну ўсіх, сяду на электрычку і – дадому. І трэба было так рабіць! А ў мяне як бы адключыўся озум. Таму што ў статку, у гайні не адключылася б галава. А тут і хацеў бы вызваліцца, ды не вызваліўся. Закон статка – як усе, так і ты. Я ўсё на задняе кола прэнерскага ровара глядзеў і ціснуў педалі, аж да самага Маладэчна. Хай бы гэты горад праваліўся. Думаў: спынімлся, адпачнем, уцяку. А ўсе арзвярнуліся і ў Мінск падаліся. Да самых Радашковічаў шкадаваў, што ў Маладэчне не спыняліся. А потым пакінуў шкадаваць і наогул перастаў жыць, так здавалася. Адно толькі пад Заслаўем, у Зялёным, калі школьны лагер праязджалі, падумалася: летам люды не паеду, так бацькам і скажу: “У лагер не паеду, і не прасіце, і не маліце, і не пужайце… Лепей буду ў горадзе на асфальце сядзець”. Да самага Мінска ў думках сварыўся з бацькамі з-за лагера, а можа і не сварыўся. Дакладна не згадаю… Помню: заехалі на стадыён за Палацам спорту. Усе злезлі з ровараў і палеглі на лаўкі. А я пад’ехаў да лаўкі, стаў на яе нагою і не злажу з “каня”. Трэнер падышоў, схапіў мяне за чуб і патрос. Я спалохаўся, што галава адарвецца. Яна не адарвалася, ясна, але я так слаба кеміў, што пасапраўднаму спужаўся за галаву. Не ў сабе быў. “Ровар твой!” Трэнер яшчэ нешта скаўа пра здольнасці. Толькі мне да фелькі. Адштурхнеўся ад лаўкі, паруліў дамоў і даехаў. Далей ведаеце”.
        Далей ведалі ўсе.
        Настаўніца фізкультуры жыла ў адным доме з Барысам, і калі той вярнуўся з маладдэчанскага падарожжа, якраз развешвала ў двары бялізну і ўсё бачыла…
        Барыс пад’ехаў да пад’езда і паваліўся разам з роварам на кветнік. Пенсіянеркі ўсчалі гвалт на ўвесь квртал. “Што ж ты, гад печаны, кветнік спляжыў?!” “Як увесну садзіць, іх няма; а як таптаць-ламаць, яны тутака!” І такое ж астатняе на высокіх нотах, пакуль не разгледзелі, што хлопец ляжыць у паламаных мальвах непрытомны. Тады настаўніца кінула бялізну і выцягнула Барыса з кветніка. Ёй гэта лёгка, яна ж займалася штурханнем ядра і мела званне майства спорту міжнароднага класа. Чаму яна выкладала ў школе, а не ў інстытуце? Не ведаю. Непрытомнага Барыса яна занесла дадому і ровар – таксама.
        Пасля маладэчанскай прагулкі хлопец тыдзень не ўставаў з ложка. А калі падняўся, дык першае, што зрабіў – вярнуў ровар. Вось вам – і ўдзень, і ўночы, і калі заўгодна.
        Настаўніца фізкультуры не любіла Барыса, як, дарэчы, недалюблівала і мяне. Ёй хацелася, каб мы сур’ёзна займаліся якім-небудзь адным спортам, у сваіх мроях яна бачыла нас з металёвымі ядрамі на алімпійскім стадыёне. А мы пераходзілі з адной секцыі ў другую так лёгка, як з кабінета фізікі ў кабінет беларускай мовы. Караце, не любіла нас, але, калі справа даходзіла да выступленняў за гонар школы, – яна прыходзіла ў наш клас.
        “Заўтра ўранку пойдзеце на чыгуначную станцыю “Радыятарны”, а дзевятай збор. Запішацеся і прабяжыце 5 км. У школу можаце не прыходзіць, з дырэктарам дамоўлена…”
        Ніякіх сумненняў, што яна дамовілася з дырэктарам. За дырэктара ў школе працавала старая эанчына з пракурангым мужчынскім голасам. Яна выкладала гісторыю СССР і насіла сіні двухбортны пінжак. Мяне раздражняла яе здеклівае, хамскае стаўленне да ўсяго не расейскага. Сама яна з латышоў, але з тых, каго цяпер называюць рускамоўным насельніцтвам. “Цёмныя плымёны беларусаў”, “брудныя чухонцы”, “хітрыя азіяты”, “сквапныя местачковыя габрэі” – такія вось выразы аздаблялі і без таго тэндэнцыйную трактоўку мінулага, бо ў падручкіку на кожнай старонцы, вы ж ведаеце, чарнела – “вялікі рускі народ”, “вялікая руская мова”, “вялікі рускі…”. Спрачацца з дырэктарам і з падручніком бессэнсоўна, гэта я так-сяк разумеў. Але ніхто не забараняў мяне насіць у сабе нянавісць да сіняга пінжака, чорнай спадніцы і старэчага, у зморшчынах, нафарбаванага бурачковым рота.
        “…дамоўлена. І не забудзьцеся: бегчы лягчэй у кедах, чым у чаравіках. Мяне там не будзе, разберайцеся самі. А паслязаўтра падыдзеце ў спартовую залу і раскажаце. Ясна?”
        Нам было ясна, і мы заківалі стрыжанымі галовамі. Насіць доўгія валася забаранялася, дырэктар сама раз на тыдзень правярала вучнёўскія фрызуры, і не бай Бог, трапіць пад вадаспад абраз, што абрынаўся з бурачковага рота. Наб было ясна, што тут незразумелага, – прыйшоў, прабег, пайшоў.
        Ранак быў ясны, прахалодны і бадзёры. Можа, і не бадзёры, але ад аднае думкі, што ў школу ісці не трэба, у мяне ўздымаўся настрой.
        Школу не любіў. І нават цяпер, у свае трыццаць гадоў, часам сню дарогу ў школу. Халодным восеньсуім ранкам, у прыцемках, з ранцам за плячыма іду сцежкаю паўз падмерзлыя за ноч калюгі. Лёд крышыцца са шкляным звонам, робіцца невыносна, і прачынаюся. Робіцца цёпла і прыемна з-за таго, што не трэба ісці ў трохпавярховы барак, што завецца сярэдняя адукацыйная школа №9, якую не любіў. Можа з-за таго, што ў пачатковых класах выпала тэрэцяя змена, заняткі пачыналіся ў 16.15, мы сядзелі па трое за адной партай, і пісаць было проста немагчыма. Школа перагружаная, настаўнікі мяняліся бясконца… А можа з-за таго не любіў, што ў маім “В” класе восем чалавек наведала ўстанову пад шахматнакрацястаю назвай турма. А можа з-за таго, што ўжо ў сёмым класе на апошніх партах пілося віно, перадаваліся нажы і раскідваліся карты, а каб хоць нешта пачуць, трэба садзіцца на першую парту, а потым па дзесяць разоў перачытваць падручнік, бо ўсё, што казалі настаўнікі, – не ясна. Не прымалася мною школа і за вечныя бойкі паміж гарадскімі і вясковымі. Частку вучняў прывозіў з прыгарадных вёсак – Цівалі, Кунцаўшчына, Бараноўшчына – дабіты аўтобусік. А дзеці, чые бацькі працавалі на розных там заводах, лічылі сябе лепшымі за тах, чые “старыя” выходзілі ўранку на саўгасна-калгасныя палі. Бліся жудасна, да крыві і далей – да непрытомнасці, да азвярэння поўнага, канчатковага. Біліся кулакамі, чаравікамі, салдацкімі рамянямі, кастэтамі, каламі, камянямі, даходзіла і да нажоў. Нажы насілі ў кішэнях усе хлопцы з маёй (Якая яна мая? Зрэшты яна такая мая, як і вашая! Ясна?) школы – выдаткікі, якіх не любяць, і троечнікі, каторых не заўважаюць настаўнікі, добрыя таўстуны з вачыма зняволеных зуброў і хударлявыя злыдні з недакуркамі ў рэдкіх зубах, баязліўцы, нахабнікі, рабыя, белагаловыя – усе. Такая завядзёнка, такі звычай, аткі парадак: без нажа ў кішэні ты не чалавек. І колькі настаўнікі гісторыі і працы (тры мужчыны на ўсю школу) не забіралі зброю, яна з’яўлялася, і не толькі ў кішэнях, а ў партфелях, за пазухаю, у ранцах, на рамянях – паўсюль. І я не любіў школу за ўсё паасобк і за ўсё разам, за нож з блакітнымі тронкамі, што рваў кішэні нагавіц, за парваныя пінжакі і разбіты твар, за пярэдні зуб, што выбіў аднакласніку, за… І таму, калі атрымаў пасведчанне аб заканчэнні васьмігодкі, дык выйшаў са школы і больш туды ні разу не заходзіў. Вам ясна? А з нашай школы яшчэ і ўстанову для разумова-непаўнавартасных зрабілі. Гэта ўжо, калі я адтуль выйшаў летнім ранкам з папяровым пасведчаннем у кішэні, дзе па завядзёнцы яшчэ заваўся нож.
        З Барысам прыйшоў да станцыйнага буданчыка, і настроў упаў. Каля станцыі тоўаілася чалавек са сто, а можа і болей, не лічыў. І ўсе ў яркіх спартовых строях. Мае папялова-чарнільныя нагавіцы, выцягнутыя на галенях да непрыстойнасці, і дабітыя, зашнураваныя бінтам замест матузкоў, кеды ніяк не ўпісвался ў пранумараваную стракатасць маек і шаўковы бляск спартовых трусоў, у самы сапраўдны парад буцаў ды шыповак. І калі настаўніца казала, што ў марафоне ўдзельнічае 7–8 клас, дык можна смела ліцыць гэта памылкаю, бо хлопцы, якія сабраліся каля чыгункі, яўна з апошняга класа. Дасялося пераадольваць вялікае жаданне паціху ўцячы з рознакаляровага фэсту. Але дапамагло ўяшленне: раззлаваны твар былой штурхальніцы ядра, дырэктарскі пракураны кабінет, запіс у дзённіку чырвонай шарыкавай ручкаю, якую нават хлёркаю не выведзеш, крыкі і апраўданні. А больш за ўсё на свеце не люблю прыніжацца і прасіць прабачэння. Слова “даруйце” захрасала ў горле, як вострая рыбіна костка, як асцюк – ані праглынуць, ані выплюнуць.
        Падышлі мы да мужчыны з мегафонам, праз які ляцелі запрашэнні запісвацца і атрымліваць нумары. Нас унеслі ў спіс і выдалі па квадраце з матэрыі з лічбамі і яшчэ па чатыры шпількі. Барыс балюча ўкалоў мяне пад лапатку, калі замацоўваў нумар, але я стрываў і не пачаў сварыцца. Куды пагаршаць і без таго безнадзейны настрой? Я назіраў за школьнікамі з першага забегу, якія гарыхлаваліся ўзяць нізкі старт. Сівы і лыся дзядок, галава лысая, барада сівая, узняў угору сухую руку з пісталетам. Крохкі стрэл рассыпаўся ў паветры і абвясціў пачатак. Першыя восем хлопцаў кінуліся бегчы. Можна б іх і зразумець, каб наперадзе ляжала метраў восемьсот, а 5 км, даруйце. Каб не расстройваць сябе, зайшоў за буданчык і лёг на лапіку травы, што пахла не травою, а чыгункаю.
        Мы трапілі ў самую апошнюю васьмёрку. Ёлуп з мегафонам знарок сабраў на прыканцы самых высокіх і самых малых. Як вы здагадаліся, выоскім не быў, наогул позна вырас! Я пдрос, калі перастаў хадзіць у школу. Барыс, ён вышэйшы крыху, але ж вышэйшы. А ўсе астатнія ў нашай васьмёрцы мелі поўнае права насіць мянушку – Лось. З крывымі ўсмешкам ласі касавурыліся на мае прыстойныя кеды, забэрсаныя чыстым бінтам, і на спартовы, крышачаку выцвілы, строй. Нехта заўважыў, што мой наспінны нумар крыва замацаваны – не адказаў і не стаў папраўляць, не хапала яшчэ раз трываць кол булаўкаю пад лапатку. Дый калі там папраўляць?
        Старэчая рука з пісталетам узнялася. Стрэл ірванў у неба, і мы, ну ясна, пабегллі. Даўганогія дзесяцікласнікі несліся, ледзь не сказаў – як на крылах, у сваіх шаўковых трусах з лампасамі, у сваіх красоўках фірмовых і майках яркіх. Пэўна ж прыемна назіраць, як уздоўж чыгуначнага, засыпанага гранітам, адхону бягуць страката апранутыя падлеткі. Некаму відовішча, некаму, толькі не мне.
        Праз першыя сто–дзьвесце метраў адчуў, як запякло ў грудзях, нібыта глынуў гарачае гарбаты. І самест страўніка яна заляцела ў лёгкія.
        Адразу скажу, што ніколі не ведаў “другога дыхання”. Вядома, што калі столькі пра яго гавораць, яно здараецца. Але не са мной. Ніводнага разу не рабілася лягчэй пад час бегу. А бегаў шмат. Нават цяпер, дзеля ўласнага задавальнення, магу раніцай прабегчы кіламетр. Толькі “другога дыхання” так і не зведаў.
        Рабілася ўсё цяжэй і цяжэй, і адзінае, што можна зрабіць, дык уввайсці ў рытм – дв аўдыхі, два выдыхі. Гэта мог, гэта я сам для сябе прыдумаў, гэта і зрабіў.
        Мы беглі па бетоннай шырокай дарожцы. Што прылегла паміж чыгункаю і заводскім парканам. На тым заводзе выраблялі жалезабетонныя палі ды панелі, ён так і называўся – завод жалезабетонных канструкцый, таму вакол і праклалі гладкую дарожку, па якой у кедах бегчы ўсё ж лягчэ, чым ш шыпоўках. Ну хоць у чымсьці павінна пашанцаваць!
        А чшчэ на гэтым праклятым заводзе ляжала сера. Яе прывозілі ў адкрытых вагонах і ссыпалі на пляцы пад самы парканам. Брудна-жоўтагарчычныя гурбы з важкіх камлыг узнімаліся вышэй за агароджу. І як толкі ўсчынаўся самы кволенькі ветрык – атрутны пякучы пыл ляцеў на горад, не кажу пра станцыю Радыятарны. А той раніцай якраз і лётаў ветрык, лёгенькі вясновы, знаходка для сентыментальных дзяўчатак, што пішуць вершы пра бэз. І гэты кволенькі ветрык нёс на несентыментальных спартовых хлопчыкаў серны пыл. А я ўдыхаў яго і не проста, а ў два прыёмы – раз-два, раз-два…
        Мы прабеглі пад мостам, такі высокім металёвым, на якім і ўдзень, і ўночы свяціліся ліхтары. Іх, напэўна, забываліся адключаць. Ці можа так і трэба, каб на моце праз чыгунку ўвесь час гарэлі лямпачкі? Хто іх там ведае, законы чыгункі. Толкі вось пад мостам мае ногі пачалі налівацца, ледзь не сказаў волавам, а трэба, ну ясна, свінцом.
        Бег перадапошні, за мной ляпаў кедамі па бетоне Барыс. Але мы яшчэ не адсталі, трымаліся разам з астатнімі. Адставаць пачалі крыху пазней, калі адзін з ласёў спатыкнуўся і рынуў на бетонную дарожку, адразу і не згледзеў, што там з ім. Прабез паўз яго, бо нейкі мужчына махаў рукамі і крычаў: “Не спыняцца! Не спыняцца!”.
        Гэта пасля спаборніцтваў (Якое тупое слоўца “спаборніцтва”) падыду да хлопца, што ўпаў. Ён ляжацьме на траве за дашчаным станцыйным буданчыкам. Ягоныя калені і локці будуць заматаным бінтамі, праз якія праступацьме кроў – ярка-яркая на стэрыльным бінце. Не пашкадую, зумім не ставацьме сілы на перажыванні. Так будзе.
        А спачатку пачну адставваць ад купы – ласі пойдуць у адрыў. Чатыры дзесяцікласнікі набяруць хусткасць, а пяты пастараецца не адстаць і раптам сыдзе ў лысіаецыі і скупчыцца пад адхонам.
        Прабягу і паўз яго, і тады ў маіх вачах заскача палоса транспаранта з шыпячым словам “Фініш”, пад якім таб бадзёра крычалі настаўнікі і вучні. Чорт мяне панясе, і пачну рабіць фінішны рывок. Бег як мог – гэта ясна. А ногі рабіліся цяжкія і тоўстыя-тоўстыя, нібыта ў гіпапатама. Барыс дагнаў мяне і, калі да фінішу заставалася метраў з пяць, абагнаў. Я – апошні. Крыўдна, але не настолькі, каб засмучацца.
        Твар гарэў, рукі целяпаліся як дзве тоненьнія вяровачкі, а ногі былі таўсценныя, як у слана. І не мог стаяць на месцы, а хадзіў, задзіў, не здатны ніяк спыніцца. Барыс ляжаў, а я задзіў вакол кругамі, аж пакуль ён не крыкнуў: “Сядзь!” І я сеў.
        Назаўтра наведаліся ў спартовую залу і настаўніца сказала, што пераблытала, павінны былі бегчы дзесяцікласнікі, але нічога страшнага не адбылося, і яна радая за нас, бо галоўнае не сыходзіць з дыстанцыі. А я падумаў: галоўнае – не трэба ісці ў школу. Ясна?

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.